в) Краса прыроды кліча да чысціні душы.

г) Чую звон я нудны.

3. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з`яўляюцца азначэннямі.

а) Пасля дажджу лес зрабіўся непрытульны.

б) Алесевы бацькі хацелі вучыць хлопца на настаўніка.

в) Спевы птушак напоўнілі гай.

г) Трое коней пасвілася на лузе.

4. Адзначце сказы, у якіх выдзелены інфінітыў выконвае ролю азначэння.

а) Старанна працаваць-краіну мацаваць.

б) Больш за ўсё мы любім слухаць жарты бабкі Насты.

в) У лесе я вывучыўся распазнаваць галасы птушак.

г) Паляўнічага не кідалі надзеі выратаваць хлопцаў, якія апынуліся пад лёдам.

5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з`яўляюцца акалічнасцямі.

а) З пушчы вецер гнаў на дарогу лісты.

Б )Да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка.

в) Наша хата дзесятая ад канца сяла.

г) З двара насупраць выбег на вуліцу белы певень.

6.. Адзначце сказы, у якіх прыдатак не пішацца праз злучок.

а) Па кустах праскакаў дожджык грыбасей.

б) Плывуць вянкі па рацэ Гайне.

в) Дуб волат раскінуў свае доўгія галіны.

г) Лес прыгажун сакінуў свій залаты ўбор.

7. Вызначце сказы, у якіх няправільна падкрэслены даданыя члены сказа.

а) А дарога ў пяць нітак павіваецца, бяжыць.

б) Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца.

в) Самотны крык гусей даносіцца з-пад воблак.

г) Па-новаму восень палеткі абходзіць.

8.Вызначце, якім членам сказа з`яўляецца выдзеленае слова.

Ён прапанаваў сябру вярнуцца.

а) выказнік

б) дапаўненне

в) азначэнне

г) акалічнасць

9. Адзначце сказы, у якіх ёсць недапасаваныя азначэнні.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

а) Дарогу праз лес праехалі непрыкметна.

б) У песнях мне шумеў чарот пра нарачанскія азёры.

в) Нарэшце Гаравы перайшоў да задач на сёння.

г) Першы зялёны лісток на бярозе з`яўляецца вельмі рана.

Самаправерка.

(Тэст. Адказы: 1.а, г. 2.б, г. 3.б, в. 4.г. 5.а, б. 6.б. 7.б, г. 8.б. 9.а, в.)

4. Паглыбленная праца над тэарэтычнымі звесткамі і практычнымі ўменнямі.

1) Пераклад з рускай мовы на беларускую.

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце від дапаўнення.

Шутят над одноклассниками,

поблагодарили учительницу,

похожий на отца,

спрашивать о погоде,

выполнять задание,

выше всех,

не заметил меня.

(Адказы:

Жартуюць з аднакласнікаў (уск.)

падзякаваць настаўніцы (уск.)

падобны да бацькі (уск.)

пытацца пра надвор`е (уск.)

выконваць заданне (пр.)

вышэй за ўсіх (уск.)

не заўважыў мяне (пр.).

2) Самастойная работа па варыянтах.

Варыянт 1

Замяніце недапасаваныя азначэнні сінанімічнымі дапасаванымі.

1.  Люблю я лясы Беларусі. 2. Спевы птушак поўнілі ранішняе паветра. 3. Да дошкі выйшла дзяўчынка са светлымі валасамі. 4. У кабінет увайшоў хлопчык адзінаццаці гадоў.

Варыянт 2

Замяніце дапасаваныя азначэнні сінанімічнымі недапасаванымі.

1.  Пад страхой дома было чуваць ластаўчына шчабятанне. 2. Прыдарожныя дрэвы ўсыпалі зямлю рознакаляровым дываном. 3. Бабуліны казкі я помніць буду заўсёды. 4. Мой сябар нарадзіўся ў цудоўнай наднёманскай мясцовасці.

Праверка.

(Адказы:

1варыянт. 1. Люблю я беларускія лясы. 2. Птушыныя спевы поўнілі ранішняе паветра. 3. Да дошкі выйшла светлавалосая дзяўчынка. 4. У кабінет увайшоў адзінаццацігадовы хлопчык.

2варыянт. 1. Пад страхой дома было чуваць шчабятанне ластаўкі. 2. Дрэвы пры дарозе ўсыпалі зямлю рознакаляровым дываном. 3. Казкі бабулі я помніць буду заўсёды. 4. Мой сябар нарадзіўся ў цудоўнай мясцовасці над Нёманам.).

Хвіліна адпачынку

Псіхалагічны эцюд “Снегапад” (пад музыку “Поры года: зіма” А. Вівальдзі)

Настаўнік: Устаньце, выйдзіце з-за партаў, заплюшчыце вочы і ўявіце снегапад. Сняжынкі павольна падаюць зверху, павярніце да іх тварыкі, падніміце рукі і падстаўце сняжынкам далоні. Снег гусцее, гусцее. Па-махайце рукамі, разганяйце сняжынкі, падзьміце на іх, пагрэйце шчочкі, апусціце рукі. Расплюшчыце вочы сонейку і ўсміхніцеся яму.

3) Работа з тэкстам.

Устаўце акалічнасці.

наз. з прыназ.

Вось падзьмуў сівер, і папаўзлі ____________________снегавыя хмары.

дзеепрысл. зв.

Вось, ____________________________, закружыўся белы, лёгкі пушок.

дзеепрысл. зв.

Камячок снегу, _____________________________________, памкнуўся

наз з прыназ. прысл.

___________________________________ і ____________________ лёг

прысл.

на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё _____________ ,

прысл.

усё _____________________ залёталі гэтыя белыя, халодныя матылёчкі

наз з прыназ.

зімы і пасыпаліся ______________________. Валяць і валяць белыя

сняжынкі, адзін аднаго пераганяюць гэтыя харошанькія камячкі,

наз з прыназ. наз з прыназ.

злепліваюцца_________________ і кладуцца ___________________.

прысл.

__________________ бялее зямля.

Параўнанне з арыгіналам. (На слайде 2 тэкст арыгінала).

Вось падзьмуў сівер, і папаўзлі па небе снегавыя хмары. Вось, ціха лётаючы па ветры, закружыўся белы, лёгкі пушок. Камячок снегу, перавярнуўшыся некалькі разоў, памкнуўся з аднаго боку ў другі і нячутна лёг на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё часцей, усё гусцей залёталі гэтыя белыя, халодныя матылёчкі зімы і пасыпаліся на зямлю. Валяць і валяць белыя сняжынкі, адзін аднаго пераганяюць гэтыя харошанькія камячкі, злепліваюцца ў паветры і кладуцца на зямлю. Борзда бялее зямля.

5. Творчая праца.

Настаўнік. А зараз ўявіце сябе пісьменнікамі і напішыце невялічкае сачыненне на тэму ”Зіма”.

(Гучыць музыка А. Вівальдзі “Поры года: зіма”, а на мультымедыа паказ слайдаў “Зімовая прырода”).

Праверка: 2-3 вучні зачытваюць свае сачыненні.

6. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.

Настаўнік. Сёння ў нас адбыўся падагульняючы ўрок. Вы адчулі, што засвоілі добра, а над якімі пытаннямі яшчэ трэба папрацаваць.

7. Рэфлексія.

Стварэнне паштоўкі (вучні на ватман прыклейваюць малюнкі).

Дадатак 3

Урывак з аповесці Якуба Коласа “На прасторах жыцця” (пераклад Г. Папова ):

Степан – человек серьёзный, хотя ему всего двенадцать годков. Только временами прорвётся в нём молодая, бурливая натура, и тогда Стёпка, как и любой в его возрасте, вдруг покажет себя: возьмёт да и пробежит по улице так, что ветер в ушах засвистит. И выкинет ещё такие коленца в воздухе, что иной артист позавидует.

Но это нисколько не вредит его репутации серьёзного человека.

Слоўнік

Временами – часам, час ад часу, калі-нікалі.

Коленца – штукі, выкрунтасы, фігуры.

Позавидовать – пазайздросціць, зайздрасць возьме.

Не вредит – не шкодзіць, не перашкаджае, не замінае.

Репутация – рэпутацыя, слава, пагалоска.

Пераклаўшы гэты ўрывак, вучні маюць магчымасць зверыць своў тэкст з арыгіна-лам, адзначыць недахопы як рускага, так і ўласнага, беларускага.

Дадатак 4.

Урок беларускай літаратуры

Тэма: Рыгор Барадулін. “Мы – беларусы”

Мэта: прааналізаваць твор Рыгора Барадуліна.

Задачы ўрока:

-  пашырыць веды вучняў пра вершы патрыятычнай тэматыкі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў;

-  вучыць за словам і вобразамі бачыць жыццёвы змест;

-  развіваць самастойнасць і творчасць у падрыхтоўцы да ўрокаў літаратуры;

-  садзейнічаць выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за сваю гісторыю, культуру, а таксама адчуванню адказнасці за лёс нашай Радзімы ў будучыні.

Абсталяванне: падручнік; таблічкі з назвамі груп “Навукоўцы”, “Літаратуразнаўцы”, “Журналісты” і “Хатнія гаспадыні” (стаяць на сталах); загатоўкі для “Сонейка”; выстава “Нашы дасягненні”; афармленне дошкі: дата, тэма, тры пытанні ў слупок: 1. Хто такія беларусы? 2. Якія яны, беларусы? 3. Мы – беларусы. Што гэта значыць?

Ход урока.

1.  Арганізацыйны момант. Стварэнне адпаведнага настрою ў вучняў, вызначэнне тэмы і задач урока.

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь (1 слупок).

Настаўнік: Добры дзень усім! Нездарма сённяшні ўрок я вырашыла пачаць з найгалоўнейшай песні для кожнага жыхара нашай краіны – гімна Рэспублікі Беларусь, які найлепш можа стварыць урачысты, узнёслы настрой, які мне хацелася б захаваць на працягу ўсіх 45 хвілін.

Тэма сённяшняга нашага ўрока гучыць гэтак жа, як і першыя словы гімна: “Мы – беларусы”. На аснове верша Рыгора Барадуліна з такой назвай мы пагаворым пра наш народ, яго асаблівыя нацыянальныя рысы, яго славутых прадстаўнікоў.

Наша задача – прааналізаваць верш “Мы – беларусы” і адказаць на тры асноўныя пытанні (запісаны на дошцы):

1.  Хто такія беларусы?

2.  Якія яны, беларусы?

3.  Мы – беларусы. Што гэта значыць?

Тэма, згадзіцеся, вельмі шырокая, таму клас мы падзялілі на 4 групы: “Навукоўцы”, “Літаратуразнаўцы”, “Журналісты” і “Хатнія гаспадыні” (адпаведныя таблічкі стаяць на сталах груп).

Кожная група мае свае заданні і паспрабуе прадэманстраваць іх выкананне на працягу ўрока.

Што ж, пачнём.

2.  Асноўная частка.

Настаўнік: Звернемся да першага пытання (хто такія беларусы) і адказаць на яго папросім нашых “навукоўцаў”.

Вучань з групы “Навукоўцы”: У тлумачальным слоўніку можна прачытаць наступнае: “Беларусы – усходнеславянсік народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Нашчадкі плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, сучасныя беларусы жывуць у незалежнай дэмакратычнай краіне, якая займае плошчу 207,6 тыс. км2 і знаходзіцца ў цэнтры Еўропы (паказвае Беларусь на карце), Нас, беларусаў, каля 10 мільёнаў, і гэта не проста шматмільённы натоўп, а самабытны народ з глыбокімі каранямі, арыгінальнай культурай і прыгожай мовай.

Настаўнік: А як глядзяць на беларусаў нашы паэты і пісьменнікі? Што скажуць на гэта нашы “літаратуразнаўцы”?

Вучань з групы “Літаратуразнаўцы”: У канцы 19-пачатку 20 стагоддзя паэты гаварылі пра беларуса перш за ўсё як пра селяніна-земляроба, загнанага, неадукаванага, няшчаснага:

Я – мужык-беларус,

Пан сахі і касы.

Цёмен сам, белы вус,

Пядзі з дзве валасы.

У 1913 годзе Максім Багдановіч так пісаў пра прадстаўнікоў беларускай нацыі:

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7