Аддзел адукацыі, спорту і турызму
Салігорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Сярэдняя школа №3 г. Салігорска”
Развіццё творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў на ўроках
беларускай мовы і літаратуры
З вопыту работы
Іваноўскай Алены Аляксандраўны,
настаўніцы беларускай мовы і
літаратуры
Салігорск
2013
Змест
Уводзіны 3
Асноўная частка 4
Раздзел 1. Развіццё творчых здольнасцей і звязнага маўлення
вучняў на ўроках беларускай мовы 4
1.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні
творчых здольнасцей вучняў. 4
Раздзел 2. Развіццё творчых здольнасцей і звязнага маўлення
вучняў на ўроках беларускай літаратуры 9
2.1. Інсцэніроўка 9
2.2. Водгук як маўленчы жанр 12
Заключэнне 16
Спіс літаратуры 19
Дадатак 20
Уводзіны
Сучаснае грамадства прад’яўляе да чалавека ўсё больш высокія патрабаванні. Ва ўмовах росту сацыяльнай канкурэнцыі маладому чалавеку неабходна ўмець творча прымяняць тыя веды, уменні, навыкі, якімі ён валодае, умець дзейнічаць эфектыўна. Праблема развіцця маўлення вучняў набывае ў наш час усё большае грамадскае значэнне, бо маўленне з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы. Грамадству неабходны людзі, якія валодаюць словам, умеюць абараніць свае перакананні, погляды, творча ўключыцца ў працэс міжасобаснай камунікацыі. Па-гэтаму развіццю творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу.
Мая работа прысвечана праблеме развіцця творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Пры напісанні работы вырашаліся наступныя задачы: - вывучэнне і аналіз псіхолага-педагагічнай і навукова-метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме; - аналіз методыкі развіцця творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры; - высвятленне эфектыўнасці прымянення разнастайных метадаў і прыёмаў, накіраваных на актывізацыю дзейнасці вучняў, фарміраванне ў іх творчых здольнасцей.
Адным з галоўных прынцыпаў нашай адукацыі з’яўляецца яе гуманістычны характар, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, жыцця і здароўя чалавека, свабоднага развіцця асобы. Педагог павінен удзяляць максімум увагі індывідуальным здольнасцям кожнага дзіцяці, гэта значыць, кожны вучань можа разлічваць на тое, што яго магчымасці будуць улічаны настаўнікам, а значыць, кожная асоба можа свабодна і поўна рэалізаваць свае творчыя здольнасці.
Сучасная педагогіка абапіраецца на тэзіс, што здольнасці да творчасці ёсць у любога чалавека, любога дзіцяці. Задача педагогаў раскрыць гэтыя здольнасці, развіць іх. Здольнасці фарміруюцца паступова ў працэсе актыўнай дзейнасці чалавека.
Асноўная частка
Раздзел 1. Развіццё творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы
1.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні творчых здольнасцей вучняў
Сачыненне – вiд пiсьмовай работы, які спрыяе развіццю творчых здольнасцей вучняў. Iх значэнне i роля ў развiццi звязнай мовы абумоўлена самастойным характарам, прадугледжвае выкладанне вучнямi сваiх думак на пэўную тэму. Пры напiсаннi сачыненняў выяўляюцца творчыя здольнасці дзяцей, глыбiня iх ведаў, самастойнасць думак i выказванняў, здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяўленнi з рэчаiснасцю, а галоўнае – уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi.
У час падрыхтоўкi да напісання сачыненняў выяўляецца i творчасць настаўнiка, яго майстэрства змястоўна наладзiць заняткi, выклiкаць цiкавасць выхаванцаў да пошуку, дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе, падпарадкаваць свае памкненнi, пачуццi, мары адзiнай мэце.
У метадычнай і вучэбна-метадычнай літаратуры пытанні падрыхтоўкі вучняў да напісання сачыненняў розных жанраў дастаткова поўна распрацаваны.
Урок, на якім пішацца сачыненне, не мае статычнай структуры: усё залежыць ад таго, над сачыненнем якога тыпу праводзіцца праца. Напрыклад, пры правядзенні сачынення па карціне асноўная ўвага надаецца аналізу зместу твора жывапісу (гутарка па карціне), пасля чаго арганізуецца лексіка-граматычная праца (падбор апорных сдоў, словазлучэнняў), складанне плана і запіс тэксту. Пры правядзенні сачынення паводле ўяулення вялікае значэнне мае падрыхтоўчая праца на папярэдніх уроках: чытанне тэкстаў, назіранні, вусныя выказванні і г. д.. На самім уроку ставіцца задача, даюцца парады адносна таго, як лепш справіцца з ёй.
Асаблівасці працы над сачыненнем грунтуюцца на зыходным тэзісе: вучыць пісаць сачыненні неабходна паэтапна, спачатку арыентуючыся на тэкст-узор, а затым – на ўласную творчасць, абапіраючыся на атрыманыя веды і ўменні.
На ўроках мовы я часцей за ўсё практыкую сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiрання, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту вучняў. Кожны з гэтых вiдаў мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.
Сачыненнi па карцiне - адзiн з распаўсюджаных у школе вiдаў пiсьмовых прац па развiццi маўлення. Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на дзяцей, абуджае iх мысленне, дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаўчага i яскравага выражэння настрою, думак i перажыванняў, якiя ўзнiкаюць пад уражаннем ад карцiны.
Перад напісаннем сачынення я абавязкова праводжу падрыхтоўчую работу: раблю невялікае паведамленне пра мастака, пра факты і падзеі, якія пакладзены ў аснову твора. Затым прапаную моўчкі ўважліва разгледзець карціну, выкарыстоўваючы мае рэкамендацыі.
Напрыклад, перад напісаннем сачынення па карціне “Тройка” я даю наступныя рэкамендацыі:
1) удумайся ў назву карціны;
2) прадумай, пра што хочаш расказаць у сваім сачыненні;
3) які тып маўлення і стыль выкладу выбіраеш;
4) удумайся ў змест карціны;
5) складзі план сачынення;
6) падбяры словы, імкнучыся да іх разнастайнасці і багацця;
7) якія мастацкія сродкі можаш выкарыстаць;
8) падбяры эпіграф, прадумай, чым можна ажывіць сачыненне (вершы, выказванні, крылатыя словы);
9) прадумай заключэнне.
Ярка праяўляецца здольнасць вучняў да самастойнай творчасцi ў сачыненнях, напiсанных на аснове асабiстых назiранняў, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту. Пры выбары тэмы для сачынення я кіруюся не толькi яе складанасцю цi прастатой, але i тым, наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучням, цi знаёмы дзецi з тым матэрыялам, якi трэба адлюстраваць у сачыненнi. Прапаноўваю тэмы, блiзкiя да рэальных сiтуацый, каб праца над iмi захапiла дзяцей, выклiкала ў iх роздум, самастойную ацэнку фактаў, падзей, пра якiя вучань пасля раскажа ў сачыненнi. Тэму сачынення я стараюся фармуляваць так, каб яна падказала сюжэт апавядання, асноўную яго думку, нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметаў, з’яў, падзей, пабуджала да творчасцi.
Найбольш распаўсюджанымi ў школьнай практыцы з’яўляюцца сачыненнi апавядальнага характару. Асноўным матэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця цi грамадскiя падзеi, у якiх дзецi прымаюць удзел.
У залежнасці ад зместу выказвання вучні павінны падабраць загаловак да сваёй работы. Для арыенціроўкі, я, напрыклад, запісваю на дошцы некалькі загалоўкаў “Самы цікавы дзень маіх канікул”, “ Маё захапленне”, “ Памятная сустрэча”, “Цікавае здарэнне”. Затым дзеці на чарнавіку робяць нататкі будучага сачынення, падбіраюць найбольш трапныя выразы, ствараюць рабочыя матэрыялы. Потым тэкст сачынення ўдасканальваецца: апускаецца лішняе, дапаўняецца, удакладняецца і інш., пасля чаго перапісваецца ў сшыткі.
Самымi складанымi з’яўляюцца апiсальныя сачыненнi. Мэта такiх сачыненняў – не толькi расказаць пра знаёмае, але i вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькi кожнаму з iх, перадаць пачуццi i настроi, якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, з’ява, падзея, чалавек. Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця ў iх назiральнасцi за адзiночным прадметам (“Наш дуб”, “Клён пад акном”), а потым за многімі (“Мая дарога ў школу”, “Наша вуліца”).
Для таго, каб навучыць дзяцей выдзяляць істотнае пры назіранні, выказаць уласнае меркаванне наконт прадмета, я даю ім заданні для назірання. Напрыклад, у 6 класе, рыхтуючыся да сачынення “Наш дуб”, вучні праводзяць назіранне з апорай на план:
1. Які ўзрост дрэва?
2. Дзе яно расце?
3. Якія ў яго ствол, галіны, крона? Што яны нагадваюць?
4. Якая форма дрэва, калі глядзецьна яго здалёк і зблізку?
5. Якая ў яго кара, лісце?
6. Як выглядае дрэва ўсонечны дзень і ў пахмурнае надворўе?
7. Вашы адносіны да гэтага дрэва?
Я таксама раю дзецям апісваць дуб так, каб любы чалавек, прачытаўшы сачыненне, выразна ўявіў менавіта гэта дрэва, а не іншае. Потым я чытаю навуковае апісанне дуба і верш Я. Коласа “Дуб”. Вучні пераконваюцца, што ў паэтычным апісанні даецца вобразнае адлюстраванне дуба, якое дасягаецца з дапамогай эпітэтаў і метафар. Аўтар таксама можа выказаць свае адносіны да прадмета.
Можна даваць заданне напісаць сачыненне пры вывучэнні многіх тэм, правёўшы папярэднюю падрыхтоўку. Так, на ўроку па тэме “Абагульненне вывучанага па тэме “Даданыя члены сказа” вучні пісалі сачыненне па тэме “Зіма” (дадатак 2).
Апісанне чалавека патрабуе пэўнага запасу назіранняў за людзьмі, з’явамі жыцця. Вучні павінны разумець значэнне адпаведных слоў і выразаў, якія характарызуюць чалавека. Напрыклад, у 7 класе перад сачыненнем – апісаннем знешнасці чалавека я спецыяльна знаёмлю вучняў са словамі, якія ўжываюцца пры апісанні партрэта і знешняга выгляду чалавека, а таксама са схемай апісання (дадатак 1).
Адным са сродкаў развiцця ў вучняў умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняў з’яўляецца сачыненне-разважанне. Элементы разважання ёсць у любым сачыненнi. У сваю чаргу сачыненні – разважанні могуць утрымліваць у сабе элементы апавядання і апісання.
Напрыклад, у 5 класе я прапаную напісаць сачыненне-разважанне паводле прыказкі. Спачатку дзеці называюць прыказкі аб адносінах да працы (“Пад ляжачы камень вада не бяжыць”, “Адклад не ідзе ў лад”, “Нічога само не зробіцца”) і інш. Запісваю прыказку на дошцы “Нічога само не зробіцца”. Задаю пытанне: Калі можна ўжыць гэту прыказку? Вучні адказваюць, прыводзяць вядомыя ім прыклады. Затым тлумачу, што сачыненне можна пабудаваць па – рознаму: пачаць з тлумачэння сэнсу прыказкі, а потым сказанае ілюстраваць адпаведнымі прыкладамі, або, наадварот, спачатку прыводзіць прыклады, а потым рабіць вывад. Пасля такой папярэдняй падрыхтоўкі вучні пішуць сачыненне, у якім паказваюць ролю працы ў жыцці чалавека, і, каб пацвердзіць думку, выражаную ў прыказцы, расказваюць аб сваёй працы ці дзейнасці дарослых.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 |


