3. Можна пачаць водгук з паведамлення пра асацыяцыі, якія ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст, з успамінаў, з асабістага вопыту.
4. Можна пачаць водгук з прыказкі, прымаўкі ці прытчы, якую ты ўспомніў, і змест якіх непасрэдна звязаны з асноўнай думкай твора.
5. Памятай: пачатак павінен быць цікавым і арыгінальным.
6. Улічвай, што словы “водзыў” і “водгук” – блізкія. Таму той водзыў на прачытаны твор, які ўзнік у цябе, і ёсць аснова водгуку.
7. Вызначы тэму тэксту і пастарайся яе дакладна сфармуляваць, расказаць пра яе. Вызначы, як гэта тэма выражаецца аўтарам праз кампазіцыю тэксту.
8. Памятай, не захапляйся пераказам тэксту: усё роўна ён будзе горшы за аўтарскі.
9. Вызначы галоўную думку тэксту. Памятай, што яна значна шырэйшая за сам змест, мае абагульненні, гаворыць пра жыццёвую пазіцыю аўтара.
10. Звярні ўвагу на назву твора, пракаменціруй яе. Калі назвы няма, паразважай, чаму аўтар не назваў твор.
11. Калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны, характары, параўнай з сабой, з вядомымі выпадкамі ў літаратуры ці гісторыі.
12. Ацані мову герояў.
13. Самае цікавае ў водгуку – паказаць, якімі сродкамі аўтар раскрывае тэму. Знайдзі цікавыя параўнанні, метафары, увасабленні, гаваркія прозвішчы і інш., растлумач іх значэнне.
14. Пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. Які сэнс гучання гэтай мелодыі?
15. Пашукай словы, якія надаюць тэксту колер, яго значэнне.
16. Якімі сказамі і чаму карыстаецца аўтар?
17. Пакажы, якія словы, словазлучэнні не толькі ствараюць мастацкую карціну, але і ўплываюць на твой стан, пачуцці.
18. Адкажы на пытанні: - Якім ты бачыш аўтара твора? – Ці падзяляеш яго пунк гледжання?
19. Калі ведаеш што-небудзь пра аўтара тэксту, то цікава падай гэтыя звесткі.
20. Калі ты чытаў у іншых аўтараў творы па дадзенай тэме, абавязкова напішы пра свой чытацкі вопыт.
21. У тэксце модна выкарыстаць вершы іншых паэтаў. (Дакладна!)
22. Падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася яго цэласнасць. Можна звярнуцца да пачатку работы.
23. Пішы жвава, пранікнённа, даверліва і без памылак. Пішы так, каб чытачы адчулі тваю зацікаўленасць.
Заключэнне
У сваёй рабоце я паспрабавала прааналізаваць псіхолага-педагагічную і навукова-метадычную літаратуру па праблеме развіцця творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, методыку развіцця творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і назваць найбольш эфектыўныя, на мой погляд, метады і прыёмы, накіраваныя на актывізацыю дзейнасці вучняў, фарміраванне ў іх творчых здольнасцей.
Вынікі сваёй дзейнасці я бачу ў тым, што вучні на кожным уроку ўмеюць перадаць думку аўтара, умеюць і не баяцца выразіць свае думкі. У многіх з маіх вучняў раскрыліся артыстычныя здольнасці, яны сталі ўдзельнікамі школьнага тэатральнага гуртка “Веселая дюжина” і з задавальненнем удзельнічаюць у школьных пастаноўках.
Мая вучаніца Холад Ганна заняла 3-е месца ў раённым конкурсе “Проба пяра ў напісанні водгука” сярод вучняў 8- класаў. У мінулым годзе вучаніца 9-га класа Сетахі Лізавета на 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове атрымала заліковыя балы. На жаль, мае вучаніцы, якія паспяхова выступаюць на раённых алімпіядах у 5-9 класах, пасля атрымання базавай адукацыі паступаюць для далейшага навучання ў іншыя навучальныя ўстановы. Таму высокіх вынікаў на 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод маіх вучняў дзесяці - і адзінаццацікласнікаў няма.
Каб абудзіць у вучняў цікавасць да творчасці, развіваць уменне адчуваць прыгажосць роднага слова, неабходна арганізаваць развіваючую прастору. Асноўная задача настаўніка-філолага – развіццё асобы дзіцяці праз слова і творчасць.
У рабоце школьнага філолага недапушчальныя шаблон і трафарэт, бо пры гэтым знікае магчымасць творчасці вучняў. Без чуласці, эмацыянальнай спагадлівасці нельга ўстанавіць кантакт з вучнямі, стварыць той творчы настрой і мікраклімат на ўроку, на пазакласных занятках, без якіх немагчыма вырашыць многія этычныя і маральныя праблемы, развіваць творчыя здольнасці вучняў. З дзіцяці вырасце творчая асоба толькі тады, калі педагог будзе падтрымліваць натхненне вучняў не толькі падчас урокаў, а і падчас пазакласнай работы па прадмеце.
Сёння асабліва важна заахвочваць і развіваць літаратурную творчасць вучняў. На такіх занятках фарміруюцца чытацкія якасці: эмацыянальная чуласць, вобразнае мысленне, эстэтычны густ. Такім чынам, дзеці змогуць перайсці да стварэння сваіх твораў. Наўрад ці заўтра ўсе нашы выхаванцы стануць пісьменнікамі ці журналістамі, але яны навучацца глыбока разумець літаратуру, дакладна, выразна выказваць свае думкі, бачыць не толькі цікавае, займальнае, але і ідэйнае, мастацкія, эстэтычныя вартасці, разбірацца ў тым, чым варта і чым не варта захапляцца.
Кітайская мудрасць вучыць: ”Я слухаю – я забываю. Я бачу – я запамінаю. Я раблю - я разумею”. Гэтыя словы могуць стаць арыенцірам у рабоце па развіццю творчых здольнасцей і звязнага маўлення вучняў сродкамі ўрокаў беларуская мовы і літаратуры.
Спіс літаратуры
1. Белая, А. I. Методыка напісання эсэ: Эсэ як жанр літаратурнай творчасці і форма самавыяўлення асобы / А. І. Белая // Беларуская мова і літаратура. 2006, № 1. С. 23-26.
2. Ермаловіч, і-апісанні: тэорыя і практыка навучання: дапаможнік для настаўнікаў / іч. Мінск, 2006. С. 194
3. Лаўрэль, сачыненню тыпу апісання / Я. М.Лаўрэль// Беларуская мова і літаратура. 1989. № 6-8.
4. Лаўрэль, ўка да сачынення-апісання знешнасці чалавека / Я. М.Лаўрэль // Роднае слова. 1994. № . С. 31-36.
5.Ляшук, і навучання сачыненням тыпу разважання / Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік / Мінск. 2002. С. 302-326.
6. Масціцкая, іццё творчых здольнасцей падлеткаў пры вывучэнні беларускай дзіцячай літартуры / іцкая //Роднае слова.2000. №4 . С. 41-42.
7. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці : для школьнікаў і абітурыентаў. Мінск, 2009. С. 303.
8. Руцкая, творчых прац па літаратуры: рэалізацыя камунікатыўнага навучання / // Беларуская мова і літаратура. 2005, №1. С. 23-26.
9. Цыбульская, С. І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры./ С. І. Цыбульская. Мінск. 2009.С.285.
10. Чэчат, пераказ як асобны від развіцця творчых здольнасцей вучняў/ // Роднае слова. 2000. №3 . С. 59-63.
11. Яленскі, беларускай мовы ў школе./ і. Мінск, Народная асвета. 1994. С. 238.
Дадатак 1.
Схема апісання знешнасці чалавека
1. Уступ, які перадае асноўную думку апісання.
2. Галоўная частка.
Састаўныя часткі апісання знешнасці:
а) фігура, пастава, выгляд, валасы, вочы, нос, рот і г. д.
б) дзеянні (учынкі), звязаныя з характарыстыкай састаўных частак апісання;
в) характарыстыка чалавека, знешнасць якога апісваецца.
3. Заключэнне – вывад пра таго, хто апісваецца.
Словы для апісання
Рысы характару: спакойны, добры, адыходлівы, валявы, настойлівы,
справядлівы, бескарысны, сумленны, прынцыповы, ласкавы, чулы, уважлівы, ветлівы, сардэчны, разумны, кемлівы, таленавіты, працалюбівы, актыўны, запальчывы, упарты, самалюбівы, эгаістычны, жорсткі, лянівы, абыякавы.
Вочы: блакітныя, вішнёва-чорныя, карыя, незвычайна ясныя, светлыя, сінія, шэра-сінія, шэрыя, яркія, амаль бясколерныя, празрыстыя,
Твар: белы, румяны, светлы, смуглы, без адзінай крывінкі, бледны, жоўты ад загару, шэры, круглявы, прадаўгаваты, тонкі, шырокі, востры, маленькі, схуднелы, хмуры.
Позірк: глыбокі, светлы, адкрыты, мужны, злы, ледзяны, насцярожаны, нервовы, нерухомы, неспакойны, пануры, халодны, цяжкі.
Дадатак 2.
Урок беларускай мовы
Тэма: Абагульненне вывучанага па тэме:”Даданыя члены сказа”
Мэта: падагуліць веды вучняў пра даданыя члены сказа.
Задачы:
- развіваць лінгвістычнае мысленне вучняў;
- фарміраваць навыкі функцыянальнай пісьменнасці і дарэчнага словаўжывання;
- садзейнічаць выхаванню любві да беларускага краю, уменню бачыць прыгажосць беларускай зямлі.
Тып урока: паўтарэнне і абагульненне.
Абсталяванне: падручнік; заданні на асобных лістах на кожную парту: тэст, заданне 1 (пераклад з рускай мовы на беларускую), заданне 2 (самастойная работа па варыянтах: 1 варыянт - замяніце дапасаваныя азначэнні сінанімічнымі недапасаванымі, 2 варыянт - замяніце недапасаваныя азначэнні сінанімічнымі дапасаванымі), заданне 3 (устаўце ў тэкст акалічнасці); музычнае афармленне: А. Вівальдзі “Поры года: зіма”; мультымедыйная прэзентацыя “Зімовая прырода”; у вучняў малюнкі для віншавальнай паштоўкі.
Эпіграф:
Вось так яно часам бывае,
Што мы ў сумятлівым жыцці
Мінаем і не заўважаем
Красу сваіх родных мясцін.
М. Хведаровіч
Ход урока
1.Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою.
Настаўнік: Я шчыра вітаю вас на нашым уроку.
Добры дзень пачынаецца з добрай раніцы.
Добрая раніца пачынаецца з добрага надвор`я.
Добрае надвор`е пачынаецца з добрага настрою.
Добры настрой пачынаецца з усмешкі.
Усміхніцеся!
Усміхніцеся сабе, усміхніцеся адзін аднаму. Пажадайце ўсім поспехаў, плённага дня. А я ўпэўнена, што ў нас з вамі ўсё атрымаецца.
2.Паведамленне тэмы і мэты ўрока. (Настаўнік звяртае ўвагу на слайд 1, на якім назва тэмы ўрока, эпіграф і фотаздымак краявіда Беларусі).
Настаўнік: У якасці эпіграфа да нашага ўрока нездарма ўзяты радкі з верша М. Хведаровіча “Родныя вобразы”, бо свае веды вы будзеце замацоўваць на практычным матэрыяле ”Беларускі край, прырода роднага краю”.
3.Узнаўленне ведаў.
Тэст
1. Адзначце двухсастаўныя развітыя сказы.
а) А лес глухі маўчыць зацята.
б) Нарач-возера.
в) Агонь дагараў.
г) Курганы шмат чаго нам гавораць.
2. Адзначце сказы, у якіх ёсць прамыя дапаўненні.
а) Жыццё даецца для радасці, для шчасця.
б) Кожная праца, кожная справа мае свой пачатак і свой канец.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 |


