У 1942 г.[21] Мокера змяніў новы ваенны камендант — Вейс (Вайс). Мокер прывёў яго ў гета і прадставіў членам яўрэйскага савета (юдэнрата)... Перад тым як заняць сваю пасаду, новы камендант загадаў праз перакладчыка прадставіць журнал уліку насельніцтва і скласці новы, куды ўключылі знайшоўшых прытулак у Ашмянах 200 бежанцаў з розных гарадоў Літвы, дзе адбываліся масавыя забойствы.
Існавала праблема пасведчанняў асобы…Вейс…патрабаваў, каб яго інфармавалі аб кожным яўрэі, які паявіцца ў горадзе. Гэта было штодзённай з'явай, паколькі паток бежанцаў не заканчваўся. Яны атрымлівалі жыллё і работу, аднак зарэгістраваць іх было немагчыма...
Вейс быў супрацьлегласцю Мокера. Ціхі, стрыманы, з мяккім голасам, ён заўсёды адказваў на пытанні і не выганяў нас вон, як сабак. Але ён быў вельмі настойлівы ва ўсім. Што б ён ні загадваў, было добра вядома, ён запамінаў кожную дэталь. Усе нашы пропускі былі ўважліва правераны. Ён прадоўжыў дзеянне пропуска да ўрача за межамі гета, але ануляваў пропускі ў аптэкі. Вейс часта адсутнічаў. Яго памочнікам з'яўляўся немец з невыразным тварам па прозвішчы (дадзеным саслужыўцамі) Берлінскі Брут, і цікавіўся ён галоўным чынам забеспячэннем, паступаючым у гета. На вуліцы ён мог спыніць яўрэяў, якія неслі вузлы, забраць іх у сваю кантору, а яўрэяў моцна пабіць. Мог таксама забраць іх дакумент з дазволам рабіць пакупкі на рынку. У час «праўлення» Вейса мы туды амаль не хадзілі.
Праз некаторы час грамадзянская адміністрацыя падпала пад юрысдыкцыю жандармерыі і Вейс застаўся ваенным камендантам Ашмян.
…Неяк шэф жандармерыі паехаў у водпуск. А калі вярнуўся, то поўнасцю змяніў да нас адносіны (магчыма, з-за таго, што яго сям'я загінула ў час бамбёжкі?)... Пачаліся новыя выпрабаванні. Яны пачаліся э таго, што з гета сістэматычна пачалі ўсё забіраць, былі канфіскаваны ўся тканіна і скура... Яўрэйскія паліцэйскія самі правялі вобыск і перадалі ўсё багацце немцам... Так працягвалася да зімы 1941 — 1942 гг. Гэтыя зімнія месяцы напоўнены жахам, аднак калі Краўзе, шэф жандармерыі, збіраўся пакінуць горад, мы былі готовы маліць яго, каб застаўся ў Ашмянах. У паніцы мы атрымалі вестку, што набліжаюцца літоўцы і што нашу вобласць аддадуць Літве. Да гэтага часу ўсе яўрэі Літвы былі знішчаны, акрамя тых, хто быў у буйных гарадах (Вільнюс, Каўнас, Шаўляй).
Жанчыны асаджвалі юдэнрат з просьбамі: «Выратуйце нас! Ідзіце да іх!» (у жандармерыю.), «Папрасіце іх узяць нас зсабой, папрасіце аб дапамозе!», «Аддайце ім усё, што ў нас ёсць!», «Няхай яны дазволяць нам паехаць у Беларусь!», «Усё, што мы хочам, — гэта застацца жывымі». У Ашмяны прыбыў галынанскі юдэнрат, які ўзначальваў мясцовы равін. Мы разам абмяркоўвалі праблемы. У жандармерыю накіравалі дэлегацыю... У выніку агульных намаганняў некалькі соцень яўрэяў з Гальшан накіраваліся ў Валожын, а 130 чалавек з Ашмян — у Маладзечна. (У Маладзечне ўсе яўрэі былі знішчаны, і гебітскамісар на іх месца накіраваў яўрэяў з іншых гарадоў, у тым ліку і з Ашмян). Праз тры дні нямецкая жандарская часць пакінула Ашмяны. 3 сабой жандары ўзялі некалькі кваліфікаваных рабочых, двух краўцоў, шаўца, слесара, фурмана і іх сем'і.
Пасля далучэння Ашмянскага раёна да Літвы людзі хадзілі панурыя і напужаныя. Жанчыны, што вярнуліся ў гета пасля падмятання вуліц, расказвалі пра літоўцаў, якіх яны сустракалі, і абмалёўвалі іх жахлівы знешні выгляд. Літоўская паліцыя ўступіла ў дзеянне і ў той жа вечар пабіла члена юдэнрата. Мы чакалі «страшнага суда», але зусім нечакана сітуацыя вельмі памянялася дзякуючы нейкаму шэфу і сяржанту. Яны былі зацікаўлены толькі ў тым, што могуць атрымаць з гета, але ж не ўмешваліся ў нашы ўнутраныя справы...
Так прайшлі вясна і лета 1942 г. Нічога незвычайнага не адбылося. Але мы не сталі жыць спакойна — усяго на адлегласці некалькіх міль адбываліся жудасныя рэчы. Хваля масавых забойстваў запаланіла Беларусь. Тыя, каму ўдалося выратавацца, расказвалі, як ноччу часці СС акружалі гета і як спальвалі трупы разам з яшчэ жывымі людзьмі, як яны застаўлялі мацярок кідаць у агонь дзяцей...
Яўрэі з іншых гета (Гальшаны, Смаргонь, Крэва) нечакана былі пераведзены ў Ашмяны... Яўрэйская паліцыя з Вільні была прыслана, каб правесці акцыю. Гета закрылася ў лістападаўскі дзень 1942 г. Днём каля 10 яўрэйскіх паліцэйскіх прыехалі з Вільні на аўтамабілях пад кіраўніцтвам шэфа яўрэйскай паліцыі Дэслера... Гета было ў страшэннай паніцы. Людзі адчулі катастрофу, якая набліжалася... Усё было зроблена па плане (каля 400 чалавек загінула)[22].
Яўрэйская сінагога (сучасны выгляд).
Пасля лістападаўскай бойні прадстаўнікі ўлады сказалі нам: «Да вясны можаце сядзець ціха». Прыйшла вясна, а з ёй афіцыйная аб'ява, што гета ў Ашмянах будзе ліквідавана... Дата ад'езду апошняга транспарту з гета два разы мянялася. Нарэшце, яна была прызначана на 28 красавіка 1943 г. і яго месцам прызначэння быў Каўнас. 713 чалавек на фурманках накіраваліся на станцыю Солы... Але яны не дасягнулі месца прызначэння. Транспарт на-кіравалі ў Панарскі лагер знішчэння, і іх лёс быў такім жа, як і лёс усіх яўрэяў Літвы...[23]
3 успамінаў Я.Мацкевіч, жыхаркі г. Ашмяны: “Ашмянскіх яўрэяў у першы год акупацыі размясцілі ў гета (раён гета абмяжоўваўся вуліцамі, якія прылягалі да сінагогі), на грудзях яны насілі ганебныя знакі. А потым да нас дайшла страшная вестка — усе вязні былі знішчаны.”
З расказу Іцхака Арада, дырэктара Мемарыяльнага цэнтра Яд ва-Шэм у г. Іерусалім
…Он рассказал мне об одной вильнюсской драме, истории “акции” в Ошмянах. Арад излагал ее строго документально, следуя протоколу того собрания, созванного председателем еврейской администрации Внльнюсского гетто Генсом в октябре 42-го. За неделю до того гестапо решило сократнть за счет «непродуктивных элементов» гетто в городке Ошмяны на полторы тысячи человек. После многодневных торгов удалось отстоять женщин н детей, квоту снизили до шестисот - только старики и больные.
«Пусть простят нас они, — сказал Генс членам юденрата, еврейского совета, — кем пришлось пожертвовать. Вы должны знать, что это мой долг — обагрить свои руки в крови своего народа, ибо на мне, на вас лежит обязанность сохранить молодежь и интеллигенцию, наше завтра, биологическое и интеллектуальное. Я отказался участвовать в акциях в Кимилишках и Быстрице, и там уничтожили всех. Тут нет места сан-тиментам, заботе о своем добром имени. Когда ошмянскому раввнну сказали, что пятидесятилетние прячутся по убежищам, он велел им выйти... Хочу, чтобы вы знали правду о тех, кому досталась эта чудовищная работа, кто делил живых на живых и мертвых, кто говорил «налево» и «направо». Но здесь не суд. Ни у кого нет права обсуждать то, что я сделал и буду делать. Я взял на себя всю ответственность, и мне не страшно. Страшно станет, когда буду вспомннать». Вспомннать Генсу не пришлось. При ликвидации гетто он мог спастись, но предпочел разделить общую участь. [24]Страшно и больно. Можно ли такое искупить?
“... У красавіку 1942 г. гебітскамісар Віленскай вобласці доктар Вольф вырашыў прыступіць да канчатковай ліквідацыі ўсіх яшчэ ацалелых яўрэяў у паветах. Іх усіх сканцэнтравалі ў Ашмянах, прыгнаўшы туды яўрэйскае насельніцтва мястэчак усёй акругі: Сол, Міхалішак, Свіры і інш.
Каб супакоіць сабраных у Ашмянах яўрэяў, прадстаўнікі гестапа выдалі ім усім рабочыя пасведчанні. Калі мы даведаліся аб гэтым, нам стала зразумела: усе сабраныя ў Ашмянскім гета будуць знішчаны. Наша арганізацыя[25] накіравала туды партызанку Лізу Магун[26] з мэтай наладзіць адпраўку людзей у лес. Ашмянскае гета было акружана з усіх бакоў паліцыяй. Аднак Ліза ўсё-такі пранікла ў гета і стала пераконваць зняволеных, што іх чакае немінучая пагібель, што рабочыя пасведчанні немцы выдаюць толькі з мэтай усыпіць пільнасць асуджаных і што адзінае выратаванне — уцякаць да партызан. Ёй удалося арганізаваць уцёкі некалькіх узброеных груп, якія прабіліся ў лясы.
...У красавіку 1943г., баючыся партызан, немцы ачысцілі ад яўрэяў зону на граніцы Беларусі і Літвы. Яўрэі са Свянцян (Швянчоніса), Ашмян, Свіры, Эйшышак, Яшунай, Тургеляй, Анушкіс, Ауштадварыса і інш., тысяча чалавек, былі накіраваны ў Панары (акцыя «Каўнас — Панары»). Убачыўшы, што замест Каўнаскага гета прыбылі ў Панары, яны разбегліся, і каля 600 чалавек былі забіты тут жа каля вагонаў. У час супраціўлення яўрэяў былі паранены двое членаў зондэркаманды”[27].
На основании материалов расследования и имеющихся данных составлен акт о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков в годы Великой отечественной войны на территории района, было установлено, что за время оккупации территории Ошмянского района Молодечненской области БССР немецкими захватчиками, немецко-фашистскими властями и их сообщниками расстреляно и замучено 1793 мирных жителя города Ошмяны и Ошмянского района. Эти данные приводит книга «Память». Однако, по сведениям того же источника, в районной газете «Красное знамя» размещены материалы сотрудников государственных архивов Гродненской области от 01.01.2001 г. и 01.05.1970 г., в которых общие людские потери по району составляют соответственно 1769 человек (в т.ч. 135 женщин и 39 детей) и 1875 человек (1347 мужчин и 528 женщин). Историкам есть еще над чем работать.
Военнопленные
Лагеря военнопленных появились в Ошмянах и Жупранах в 1941 году. Труд военнопленных немцы использовали на тяжелых работах. Кормили крайне скудно. Зная суть официальных документов о содержании военнопленных в других подобных лагерях, можно предположить, что условия содержания в Ошмянском лагере были не лучше. Но официальных данных о количестве жертв в этом лагере нет. Есть воспоминания местных жителей.
3 успамінаў Я.Мацкевіч, жыхаркі г. Ашмяны: “У Ашмянах немцы стварылі лагер савецкіх ваеннапалонных (на тэрыторыі сучаснай аўташколы), якіх застаўлялі працаваць на найбольш цяжкіх работах. Мы, жанчыны, дапамагалі ваеннапалонным усім, чым маглі. Збіралі хлеб, варылі бульбу і неслі на Віленскую вуліцу, якую добраўпарадкоўвалі ваеннапалонныя. Пачакаем, калі ахоўнік адвернецца, і хуценька перадаем вузельчык бліжэйшаму салдату.
Палонныя забіралі вузельчык і поглядалі, нам дзякавалі за дапамогу. Здавалася, што гэтаму кашмару канца не будзе ніколі.”[28]
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 |


