Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Некаторае ажыуленне ў прамысловасці Беларусі адбылося з другой паловы 1902 г. Як адзначала фабрычная іпспекцыя у 1903 г., «усе прамысловыя прадпрыемствы, за выключэннем запалкавых фабрык, ідуць у цяперашні час яшчэ няпоўным, але задавальняючым ходам». Прамысловасць паступова пачала выходзіць з крызісу. У 1903 г. агульны аб’ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %.[4]

Істотныя змены адбыліся ў тэкстыльнай прамысловасці. Так, руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна", на якой працавала і,5 тыс. рабочых; аўстрыйскія капіталісты — Высачанскую льнопрадзільную фабрыку, а французскае "Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж i К " набыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі. У выніку адбылося значнае абнаўленне асноўнага капіталу. У 1913 г. на новых прадпрыемствах выраблялася 78,2 % тэкстыльнай прадукцыін. 3 1908 па 1913 г. аб'ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1.6 раза. [1]

Руска-японская ванна паралізавала ажыуленне, якое пачалося у 1903 г. У прамысловасці Беларусі наступіла глыбокая эапамічная дэпрэсія. На рынку ўтварыліся лішкі тавараў. Многія фабрыкі i заводы закрыліся або працавалі з няпоўнай нагрузкай. Нарада прамыслоўцаў Заходняга краю, якая адбылася у Вільні ў ліпені 1904 г., была вымушана прызнаць, што «агульнае становішча спраў, на думку ўcix, такое, што крызіс — у наяўнасці». У параўнанні з 1903 г. зменшылася колькасць рабочых i скараціўся аб'ём вытворчасці. Рэзка пагоршылася становішчa рабочага класа. Значны спад прамысловай вытворчасці назіраўся у першы год рэвалюцыі. Больш моцна скарацілася вытворчасць будаўнічы матурыялаў, шкляная i лёгкая прамысловасць. [4]

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Пачынаючы з лютага 1904 г. з прычыны паніжэння попыту на прамысловыя тавары шэраг фабрыкаў і заводаў Беларусі зачыняецца. Некаторыя прадпрыемствы скарачаюць аб'ём вытворчасці, памяншаюць колькасць рабочых або пачынаюць працаваць няпоўны тыдзень і пры скарочаным працоўным дні. Поўнасцю спынілі працу гарбарня М. Френкеля (80 рабочых), цагельня Карказовіча (30 рабочых), запалкавая фабрыка "Дружына" у Койданаве Менскага павета (162 рабочых) лесапільны завод у в. Грабава Мазырскага павета (105 рабочых). [5]

Цяжкасці ў прамысловасці дасягнулі такіх вялікіх памераў, што нарада прамыслоўцаў і адміністрацыі Віленскай губерні 25 чэрвеня 1904 г. пасля ўсебаковага абмеркавання стану спраў прамысловасці вымушаны былі асвядоміць, што "агульнае становішча спраў, па аднагалосным меркаванні, такое, што крызіс — “налицо”".

Другое паўгоддзе 1904 г. не ўнесла істотных змяненняў. Як паказваюць данныя афіцыйнай статыстыкі, колькасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі за 1904 г. у параўнанні з папярэднім годам паменшылася на 139 адзінак, або на 1,6%, колькасць рабочых знізілася на 1,5 тыс. чалавек, або на 4%, а аб'ём прамысловай вытворчасці зваліўся на 1,4%. Найбольш глыбока эканамічны крызіс уразіў прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Лік занятых рабочых у гэтай галіне паменшылася на 20-21%, а аб'ём прамысловай вытворчасці на 44,3%. Скарацілася вытворчасць у шкляной, металаапрацоўчай прамысловасці, а таксама ў галіне лёгкай прамысловасці. Такім чынам, пасля недоўгачасовага ажыўлення прамысловасць Беларусі пад уплывам руска-японскай вайны, змяніўшай капіталістычны цыкл, ужо ў 1904 г. уступіла ў фазу глыбокай эканамічнай дэпрэсіі. Эканамічнае становішча рабочага класу натхняла яго на барацьбу з капіталам. [5]

У 1906 г. у прамысловасці пачалося ажыўленне: пашырыуся крэдыт, павялічыліся ўклады ў банкі i ашчадныя касіы, а таксами лік дазволау на адкрыццё новых прадпрыемстваў, павысіліся затраты на пераабсталяванне. Аднак ажыўленне было непрацяглае. Яно натыкнулася на вузкі рынак збыту.

Пераадоленне крызісу i дэпрэсіі ў прамысловасці пачалося на Боларуci з 1908 г. Аб’ем прамысловай вытворчасці ў гэгым годзе перавысіў узровень 1900 г. на 8%. Карыстаючыся падтрымкай банкаў, буйная прамысловасць, у цэлым па колькасці прадпрыемстваў, колькасці рабочых i па аб'ёме вытворчасці дала значны прырост. Выключением з'яўлялася прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, шкляная i гарбарная, якія не дасягнулі узроўню вытворчасці 1900 г. [4]

Аднак, нягледзячы на істотныя зрухі, узровень прамысловага развіцця Беларусі заставаўся па-ранейшаму ніжэйшым, чым у цэлым у Pacійскай імперыі. Так, на душу насельніцтва Беларусі прамысловай прадукцыі прыпадала амаль у 2 разы менш, чым у Pacii. Kaлi ў 1908 г. колькасць рабочых Беларусі складала 2,2 % рабочых ycix расійсках фабрык,то ў 1913 г. ужо 3,5 %.[1]

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9