«Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў гг.»
П л а н
Уводзіны ………………………………………..
Прамысловасць Беларусі і
асаблівасці яе развіцця …..............................…
Прамысловасць Беларусі…………………………………....
Сельская гаспадарка...............................…..….………....
Сталыпінская рэформа і яе вынікі........…..….………....
Развіцце фінансава-крэдытнай
сістэмы і гандлю …….............................…...…
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі...……………….
Развіцце гандлю ..…….…………….……………………….
Заключэнне ……………………………………..
Крыніцы …...………………………….……….
Літаратура …...………………………….………
развіцце гандлева-прамысловай сферы
беларусі ў гг.
уводзіны
Ідучы по сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, рассійскі капіталізм на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў уступіў у імперыялістычную стадыю. Для гэтага этапа капіталізму характэрныя высокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу — ўзнікненне манапалістычных аб’яднанняў, якія адыгрывалі рашаючую ролю ў гаспадарчым развіцці зліцця прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэнне фінансавага капіталу; вываз капіталу за мяжу; барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету, што вяло да агрэсіўных захопніцкіх войнаў. Акрамя таго, імперыялізм Расіі меў свае асаблівасці. Па-першае, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў тут была значна больнай, чым у краінах Захаду. Па-другое, у Расіі вываз тавараў працягваў адыгрываць рашаючую ролю ў параўнанні з вывазам капіталу. Па-трэцяе, у расійскай эканоміцы перапляталіся высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, адносна развіты аграрны капіталізм з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльна-эканамічнай сістэмай.
Пры аналізе адметных рыс імперыялізму патрэбна ўлічваць тое, што сусветны рынак выпрацоўваў дзейсныя сродкі барацьбы з манапалізмам, якія ўмацоўваліся таксма антыманапольным заканадаўствам краін свету. Фінансавы ж капітал адчыняў дзверы для інвестыцый толькі ў перспектыўныя галіны вытворчасці і ствараў дапаўняльныя абмежаванні на шлязу безгаспадарчасці.
Расія ўваходзіла ў стадыю імперыялізму ў той час, калі тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі значнымі. Па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу яна займала чацвертае-пятае месца разам з Францыяй, прычым значна ўступаючы ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Але па ўзроўні індустыялізацыі грамадста і эканаміным патэнцыяле Расія разам з Японіяй уваходзіла ў трэцюю групу індустрыяльна развіваючыхся краін, адстаючы нават ад другога эшалона прамыслова развітых дзяржаў — Аўста-Вангрыі і Італіі, дзе рпацэс індустрыялізацыі грамадства яшчэ не завіршыўся. [1]
Аднак пры гэтым трэба ўлічваць i тое, што Paciя мела перавагу над другімі краінамі ў тым, што яе капіталізм быў адносна маладым i яна валодала багацейшымі радовшчамі ўcix відаў сыравіны.
Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.
прамысловасць беларусі і
асаблівасці яе развіцця
Прамысловасць Беларусі
На фоне расійскага зацяжнога эканамічнага крызicy гг. i дэпрэсіі гг. большасць беларускіх прадпрыемстваў ад крызісу ў 1900 г. пацярпела менш, чым у цэлым па Pacii. 3 другой паловы 1902 г. пачалося ажыўленне ў прамысловасці Беларусі, i ўжо ў 1903 г. агульны аб'ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %. 3 1904 г. у прамысловасці Беларусі наступала эканамічная дэпрэсія, якая працягвалася да 1907 г., хаця у 1906 г. i назіралася некаторае ажыўленне. 3 1908 г. пачалося пераадоленне дэпрэсіі, перайшоўшае ў эканамічны ўздым, які працягваўся аж да пачатку першай сусветнай вайны, прычым сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці склаў 13,9% — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за ўсю гісторыю Беларусі. [1,4]
Аналіз прыведзеных даных сведчыць аб тым, што ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі i заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за 1900-1913 гг. павялічылася на 61,2%, то дробных — усяго на 17 %. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229,6 %, а дробнай — на 110 %. Тым не менш, у 1913 г. вытворчасць дробнай i саматужнай прамысловасці Беларусі склала53,5 %, а буйной — 46,5 % усёй валавой прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі i заводы. Шматлікія рамесна-саматужныя прадпрыемствы адыгрывалі дапаможную ролю, аказваючы бытавыя паслугі насельніцтву. Прамысловыя прадпрыемствы былі параунальна невялікімі. Яны часта размяшчашся ў сельскай мясцовасці, у непасрэднай блізкасці ад крыніц сыравіны i таннай рабочай сілы, што дазваляла іх гаспадарам атрымліваць высокія прыбыткі. Менавіта такія прадпрыемствы забяспечвалі перапрацоўку ўсей сельскагаспадарчай вытворчасці i збыт тавараў як на унутраным, так і на знешнім рынку. [1]
У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб'яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края, які ўстанаўліваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць i продаж запалак. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы — піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края. Лесапрамыслоўцы i гаспадары папяровых прадпрыемстваў таксама стварылі рэгіянальныя аб'яднанні — Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-3аходняга края i "Прадакон".
Больш таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыіравалі арганізацыю ўсерасійскага запалкавага сіндыката. Такім жа шляхам імкнуліся пайсці ўладальнікі шкляных заводаў Беларусі. Але ж узровень манапалізацыі прамысловасуі у Беларусі быу ніжэй, чым у індустрыяльна развітых рэгіёнах Pacii.
У пачатку XX ст. на Беларусі нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Яны атрымлівалі перавагу ў тэмпах павелічэння вытворчасці ў параўнанні з індывідуальнымі капіталістамі. Так, з 1900 г. па 1903 г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза, а ўдзельная вага — з 0,6 у 1900 да 14,8 % у 1913 г. Акцыянерныя таварыствы, карыстаючыся падтрымкай банкаў, параунальна хутка засвойвалі i пераносілі ў мясцовую прамысловасць больш дасканалыя формы арганізацый вытворчасці, а таксама будавалі новыя прадпрыемствы. Так, у Мінску ўзнікла шпалерная фабрыка, якая ў 1912г. вырабляла 14,5 % ycix шпалераў Расіі. Пачала працаваць буйная абутковая фабрыка "Скараход" маскоўскага акцыянернага таварыства "Шаўрохром". Перад першай сусветнай вайной акцыянернае таварыства "Валынь" у Ваўкавыскім павеце пабудавала цэментны завод. [1]
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 |


