Хутка развівалася малочная жывёлагадоўля, а таксама вінакурства. Дзяржава забяспечвала памешчыкам выгадны збыт cпipтy ў казну. Таму яны ўзмоцнена развівалі вінакурства, адыходы якога выкарыстоўваліся на корм жывёле. Калі ў 1901-1902 аперацыйным годзе на тэрыторыі пяці заходніх губерняў дзейнічала 184 вінакурныя заводы, на якіх перапрацоўвалася 22,7 млн. пудоў бульбы, то ў 1905-1906 гг. колькасць заводаў павялічылася да 586, а колькасць перапрацаванай бульбы — да 30 млн. пудоў, што складала каля 30% яго валавога збору з прыватнаўладальніцкіх зямель. Найбольш шырока вінакурства было развіта ў Гродзенскай i Miнскай губернях, дзе на ўcix заводах перапрацоўвалася палова ўсяго збору бульбы. Апрача таго, на вытворчасць cпірту ў пяці заходніх губернях штогод выкарыстоўвалася 2,2-2,5 млн. пудоў збожжа. [4]
Хуткае пашырэнне пасеваў кармавых культур i рост вінакурства стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця малочнай жывёлагадоўлі, якая да пачатку XX ст. стала вядучай галіной памешчыцкай гаспадаркі Беларусі. Развіццё малочнай жывёлагадоўлі стымулявалася выгаднай рыначнай кан'юнктурай. Малочныя прадукты карысталіся сталым попытам як на мясцовым рынку, так i ў Варшаве, Рызе, Пецярбурзе, Лібаве, Маскве. Цэны на масла i сыр увесь час былі высокія, тады як у сувязі з наступленнем у вялікай колькасці збожжавых прадуктаў з усходніх i пауднёвых губерняў цэны на сбожжа на Беларусі былі нізкія. Таму вытворчасць хлеба на продаж скарацілася.
Сталыпінская рэформа
Пачатак XX ст. увайшоў у эканамічную гісторыю як гады больш настойлівага ўкаранення капіталізму ў сельскую гаспадарку як Расійскай імперыі ў цэлым, так i Бслаpyci ў прыватнасці. 3 сярэдзіны 90-х гг. у Pacii пачалося хуткае развіццё вытворчасці ўcix сельскагаспадарчых тавараў i прадуктаў харчавання. За два дзесяцігоддзі перад пачаткам першай сусветнай вайны збор зерня падвоіўся. У 1913 г. па Pacii атрымалі 550 кг зерня на душу насельніцтва. Кіруючыся прынцыпам міністра фінансаў І.А. Вышнеградскага “не даядзім, а вывезем”, Расія ператварылася ў адну з галоўных карміліц Еўропы. Яна вывозіла за мяжу 50 % сусветнага экспарту яек, давала 25 % сусветнага экспарту зерня. Нарыхтоўка лену складала 80 % сусветнай вытворчасці. Але калі сярэднегадавыя ўраджаі пшаніцы ў Pacii складалі 8,5 ц/га, то ў ЗША — 10,2, у Францыі — 13,3, у Германіі — 24,1, у Бельгіі — 28,7 ц/га. [2]
Рашаючым у выбары шляхоў перабудовы paciйcкaгa аграрнага сектара стала прызначэнне ў красавіку 190O г. міністрам унутраных спраў, а праз два з паловай месяцы i старшынёй Савета Міністраў Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна (1862-1911) — былога губернатора Гродзенскай i Caратаўскай губерняў. Адразу на яго плечы лягло нялёгкае бярэмя барацьбы з рэвалюцыяй, пошукаў новай сацыяльнай апоры для самадзяржаўнай сістэмы, а таксама рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пры гэтым Сталыпін улічваў тое, што ў дзяржаўных структурах пашыраліся колы, якія былі зацікаўлены ў ліквідацыі рэшткаў прыгонніцкай сістэмы i далейшай капіталізацыі сельскай гаспадаркі.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 |


