У веску пачалі пранікаць грашовыя адносіны, якія застаўлялі сялян пашыраць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак. Галоўную ролю ў сялянскай гаспадарцы адыграла бульбаводства, на другім месцы было льнаводства. Багатыя хутаране па прыкладу памешчыкаў заводзілі буйныя малочныя фермы. Частку жывёлы сяляне адкармлівалі на мяса i прадавалі на рынках. Пачыналася станаўленне сялянскага рацыянальнага гандлёвага свінаводства, пчалаводства, садаводства, у меншым памеры агародніцтва i рыбалоўства. Усе тэта сведчыць аб пашырэнні працэсу спецыялізацым сялянскіх гаспадарак.
Значна ўмацавалася рыначная накіраванасць беларускай сельскай гаспадаркі. За 1900-1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8 %, мяса — на 193,6, льновалакна — на 18 %. У 1913 г. было вывезена 9 671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага). Але калі ў 1900 г. чысты ўвоз зерня ў Беларусь складаў каля 118 тыс. т, то ў 1913 г. — 309 тыс., або вырас у 2,6 раза. Тэта тлумачыцца як спецыялізацыяй беларускай сельскай гаспадаркі ў мяса-малочным напрамку, так i велізарнай канцэнтрацыяй тут войска ў сувязі з падрыхтоўкай да першай сусветнай вайны. [2]
Пра здаровы рост сялянскай гаспадаркі сведчыць хуткае нарастанне капіталаў. Калі ў 1910 г. на Беларусі былі 1422 установы дробнага крэдыту, якія абслугоўвалі сялян, то ў 1913 г. ix стала 2046. Колькасць ix членаў падвоілася. 3 1905 па 1912 г. сума ўкладаў вырасла з 22 млн да 53 млн руб. Калі ў 1905 г. на адну ашчадную кніжку "земляробца" прыходзілася 177 руб., то ў 1915 г. — 212 руб. Паскараўся працэс стварэння розных формаў кааперацыі — спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавой і інш. [2]
Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа i яе здзяйсненне адчынілі шырока дзверы для капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі i яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў i росту вясковага пралетарыяту. Але сталышнскія перабудовы не змаглі карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі i паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.
развіцце фінансава-крэдытнай
сістэмы і гандлю
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі
Пасля грашовай рэформы 1895-1897 гг. фінансава-крэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. У абарачэнні былі папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, а таксама залатыя, сярэбраныя i медныя манеты (наміналы — ад чвэрці капейкі да 10 руб.), На 1 студзеня 1914 г. у агульнай грашовай масе золата складала 21,2%, серабро — 5,4 % і крэдытныя 6ілеты — 73,4 %.[3]
Характэрнай рысай дзяржаўнага бюджэту 6еларускіх губерняў было перавышэнне яе даходнай часткі над расходнай. Калі за 1900-1913 гг. у дзяржаўны бюджэт паступіла 879 млн. руб., то было выдаткавана ўсяго 588 млн. руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка i ускоснае абкладанне — акцызы, пошліны, вінаводачная манаполія. Так, у 1913 г. валавыя даходы ад чыгункі у бюджэце складалі каля 50 %, даходы ад казённай вінаводачнай манапoлii — 24,2 %. Значны прыбытак давала эксплуатацыя казённых лясоў. Сялянскія землі абкладаліся у 2 разы большым падаткам, чым памешчыкія. Прамысловасць i гандаль абкладаліся мізэрным падаткам. Падатак з грашовых капіталаў у1913 г. даў 0,6 млн. руб. бюджэту. [3]
Больш паловы расходнай часткі бюджэту ішло на гаспадарчыя мэты, каля 1/3 — на ўтрыманне дзяржаўнага апарату. Нягледзячы на павелічэнне расходаў на асвету з 1,2 млн. да 6,6 млн. руб., яны заставался мізэрнымі — усяго 74 кап. на душу насельніцтва Беларусі. Між тым плата за навучанне ў гімназіі складала 75 руб. у год.[3]
Асноўнай крыніцай мясцовых бюджэтаў было абкладанне падаткам нерухомай маёмасці, доля якой дасягала звыш 50 %. У асноуным сродкі выдаткоўваліся на будаўніцтва і рамонт дарог, на медыцыну, ветэрынарныя мерапрыемствы, школы, утрыманне мясцовых органаў улады i інш. Апрача таго, сяляне абкладаліся абавязковымі ўраўняльнымі зборамі з грамады для ўтрымання ycix валасных адміністрацыйных i паліцэйскіх органaў, а таксама на грамадскія расходы на царкву, школу i інш. [3]
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 |


