Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Шматукладная эканоміка Беларусі знайшла адлюстраванне у банкауска-крэдытнай астэме. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных — сялянскіх саслоўных мас — да філіялаў найбуйнейшых камерцыйных банкаў i Дзяржаўнага банка Pacii. Дзяржаўны банк, абашраючыся галоуным чынам на бюджэтныя i эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяденні абслугоўваў на Беларусі ў асноўным буйны гандлёвы абарот i больш дробныя крэдытныя ўстановы. Пазыкі выдавался пад кароткатэрміновыя вэксалі. [3]

Эканамічны ўздым выклікаў хуткі рост акцыянерных камерцыйных банкаў. Яны вялі паміж сабой напружаную канкурэнтную барацьбу за сферы ўплываў пазыковага каіталу. Да канца 1913 г. на Беларусі наоічвалася 18 банкау. Сярод ix выдзяляліся аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азоускага, Злучанага, Беластоцкага камерцыйнага, які ў 1914 г. перайшоў да Руска-Французскага, Віленскага камерцыйнага i інш. Як правіла, камерцыйныя банкі непасрэдна ў прамысловасць свае капіталы не ўкладвалі. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць i гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага буйнога капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва банкірскіх кантор, якія станавіліся агентамі фінансавага капіталу. Такая сістэма ў сваю чаргу выклікала развіццё таварыстваў узаемнага крэдыту. Да канца 1913 г. іх колькасць дасягнула 74. [3]

У першае дзесяцігоддзе XX ст. на Беларусі прыкметную ролю адыгрываў нямецкі капітал, асабліва у нарыхтоўках і вывазе лесу i сельскагаспадарчай сыравіны. Але ў асноўным капітал быу мясцовым, пераважна яўрэйскім.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Крэдытная сістэма Беларусі ў перыяд імперыялізму складалася з сеткі філіялаў агульнаімперсіх банкаў і мясцовых крэдытных устаноў. Па значэнні і характару дзейнасці яны дзяліліся на наступныя групы: Дзяржаўны банк, банкі камерцыйнага крэдыту, установы дробнага крэдыту і зямельныя банкі.

Дзяржаўны банк у Расіі займаў асобае становішча. Ён быў цесна звязан з дзяржаўнымі фінансамі эмісійным і разліковым цэнтрам. Разам з тым ён у шырокіх маштабах ажыццяўляў уласцівыя капіталістычным банкам камерцыйныя аперацыі. Абапіраючыся на бюджэтныя рэсурсы, Госбанк быў самай устойлівай крэдытнай установай, які станавіўся ўсё больш свайго роду "банкам банкаў", г. зн. у банк, які падтрымлівае сваімі грашовымі рэсурсамі акцыянерныя і іншыя крэдытныя ўстановы.

Фарміраванне сеткі іншых крэдытных устаноў камерцыйнага крэдыту абмяжоўвалася галоўным чынам ходам капіталістычнага развіцця эканомікі, але адбывалася пад кантролем урада.

У ліку першых акцыянерных камерцыйных банкаў Расіі быў Менскі камерцыйны банк, створаны у 1873 г. мясцовымі буйнымі памешчыкамі, лесапрамыслоўцамі і купцамі. Лёс гэтага банка вельмі навочна адбіла развіццё капіталізму ў Беларусі і працэс пранікнення сюды агульнаімперскага фінансавага капіталу. Ужо вынікі першых гадоў яго дзейнасці паказалі, што, нягледзячы на пашырэнне сферы дзеяння далёка за межы Беларусі, эфектыўна выкарыстаць усе наяўныя ў банке грашовыя рэсурсы апынулася немагчымым. Прыбыткі не забяспечвалі жаданых дывідэндаў акцыянерам, таму ў 1876 г. кіраваннем (пры дывідэндзе 8%) было прапанавана скараціць асноўны капітал з 850 тыс. руб. да 500 тыс. руб., паколькі ён не можа быць поўнасцю выкарыстаны ў абарачэнні. Рашэннем сабрання акцыянераў частка акцый была пагашана. [5]

Прамысловы ўздым канца XIX ст., які выклікаў рэзкае павелічэнне попыту на крэдыт, дазволіў Менскаму банку пашырыць свае аперацыі, а гэта запатрабавала дадатковых капіталаў. Рушылі ўслед новыя выпускі акцый. У 1896 г. асноўны капітал павялічыўся да 750 тыс. руб., а ў 1897 г. да 1 млн. руб. Пры гэтым дывідэнд, які выдаецца акцыянерам, не зніжаўся ніжэй 8%, а ў 1896 г. склаў 10%. Акцыі банка цаніліся даволі высока нават на Пецярбурзскай біржы. [5]

Банкам па-ранейшаму кіравалі прадстаўнікі мясцовых памешчыкоў і буржуазіі князь Друцкий-Любецкий, лесапрамысловец Лурье і іншыя, але ў адрозненне ад ранейшых гадоў у складзе кіравання, а часам ў асобе старшыні кіравання з'яўляецца прозвішча Поляковых, удзельнікаў кіраванняў некалькіх буйных расійскіх банкаў. Частка дадатковых выпускаў акцый, мабыць, патрапіла ў іх рукі.

Так банкаўская дзейнасць стала пераплятацца з гандлёва-прамысловай. Банк з простага пасрэдніка стаў ператварацца ва ўсёмагутнага манапаліста. Але затым у лёсе самога банка пачаўся пералом. Яго акцыі паступова канцэнтраваліся ў руках магнатаў фінансавага капіталу. З пададзеных на зборы акцыянераў банка ў 1906 г. 2499 акцый 1089, або амаль 44%, апынуліся ў руках васьмі акцыянераў. Лёс Менскага камерцыйнага банка фактычна быў вырашаны. З 1908 г. яго аперацыі пайшлі на убыль; пачаўся перыяд ліквідацыі, а 15 красавіка 1912 г. яго кіраваннем быў зацверджаны дагавор з Азоўска-Донскім банкам аб канчатковай рэалізацыі актыву і пассиву. Так завяршылася лёс адзінага ў Беларусі мясцовага буйнага банка. [5]

Відавочна, што ў 1900-1913 гг. на Беларусі разам з прамысловым і сельскагаспадарчым ажыўленнем атрымаў далейшае развіццё чыгуначны, водны i шашэйны транспарт, рос унутраны i знешні гандаль, умацоувалася фінансава-крэдытная сістэма. 3аканамерна, што нацыянальны даход стаў хутка расці. 3 1900 па 1913 г. нацыянальны даход Беларусі вырас удвая, падняўшыся з 536 млн. да 1 млрд. руб. [3]

Развіцце гандлю

Выгаднае геаграфічнае становішча, адносна шырокая сетка чыгуначнага, воднага i шашэйнага транспарту ператварылі Беларусь у важны рэгіён, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі — Польскі, Пецярбургскі, Прыбалтыйскі i Украінскі, з прамыслова развітай Германіяй. Усе гэта давала магчымасць Беларусі ўдзельнічаць у міжнародным падзеле працы i развіваць эканамічныя сувязі як з замежнымі краінамі, так i з другімі расійскімі раёнамі.

Галоўнымі экспартнымі таварамі былі лес i лён. За 10 гадоў колькасць экспартнага лену павялічылася на 1/3 i складала 1/6 агульнарасійскага льнянога экспарту. На долю Беларусі прыходзілася 54,1 % агульнарасійскага экспарту лесу ў Германію.[3]

Хутка рос вываз як на рускі, так i на замежны рынак прадуктаў інтэнсіўнай вытворчасці — масла, хлеба, яек, сыру, жывой i забітай птушкі, садавіны. Значна зніжаецца вываз жывой жывёлы i рэзка павялічваецца вываз жывёлы ў перапрацаваным выглядзе. Жалезных вырабаў прывозілася у 3 разы менш, чым загатовак i сталі, якія перапрацоўваліся па мясцовых заводах. Пачаў набываць адметную ролю вываз сельскагаспадарчых машын i прылад побач са значным ix прывозам. Вываз беларускіх вырабаў даваў магчымасць прывозіць з іншых раёнаў па 15 аршынаў паркалю у год на кожнага жыхара, па 8 фунтаў цукру, па 0,2 пуда газы, збожжа, якога не хапала, i інш. [3]

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9