У 1900—1908 гг. было адкрыта некалькі камбініраваных прадпрыемстваў — лесапільна-фанерных, лесапільна-бандарных, папяровых, запалкавых i тарных. Гэта — лесапільны завод у Бабруйску (191 рабочыя), лесапільна-бандарны завод у маёнтку Дзяніскавічы Слуцкага павета (148 рабочых), лесапільна-фанерны завод у Нова-Барысаве (100 рабочых), такі ж завод у маёнтку Дубраука Мазырскага павета i iнш. У фанернай вытворчасці, якая патрабавала больш затрат капіталу, чым лесапіленне, буйная нямецкая фірма “Шульц” пабудавала лесапільна-фанерны завод у маентку Вярхуціна Бабруйскага павета, дзе працавала 400 рабочых, мясцовыя акцыянерныя таварыствы — фанерную фабрыку «Прима» у Мазыры (1902 г., 215 рабочых), фабрыку у Рэчыцы (1220 рабочих), фабрыку ў Мазырскім павеце і г. д. Папяровая прамысловасць на Беларусі склалася ўжо у канцы XIX ст. Яна належала да лікуу галін з высокім узроўнем канцэнтрацыі. Больш палавіны (55%) фабрык мела 500 і болей рабочых. Найбуйнейшай была Добрушская папяровая фабрыка. Аднак новых фабрык будавалася мала. У 1902 г. адкрылася ў Нова-Барысаве кардонна-папяропая фабрыка «Папipyc» i інш. [4]
На пачатку ХХ ст. Істотных змен у шкляной вытворчасці, не адбылося. Прыток сюды новых капітлаў быў нязначны. Эканамічны крызіс гг. І дэпрэсія асаблівамоцна адбіліся на вытворчасці аконнага шкла. У крыху лепшым становішчы знаходзіліся прадпрыемствы, якія выпускалі бутэлькі і аптэкарскі посуд. Гэта прадукцыя мела больш устойлівы збыт. З 1900 да 1908 г. Вытворчасць шкляной прамысловасці павялісылася на 12,5 %. Удзельная вага яе ў агульным аб’еме прамысловасці знізілася. Уладальнікі буйных заводаў Беларусі ўдзельнічалі ў з'ездах шклазаводчыкаў Расіі, якія ставілі сваёй мэтай усталяванне манапольных цен на бутэлькі і падрыхтоўвалі арганізацыю сіндыката "Гандлёвае таварыства шкла". У 1905 г. быў створаны сіндыкат кафельных заводчыкаў у Копысі Магілёўскай губерні, у 1906 г. — сіндыкат пиваварнных заводчыкаў Паўночна-Заходняга боку ў Орше і інш.[4,5]
Металаапрацоўчая прамысловасць на Беларусі была прыватнаўласніцкімі прадпрыемствамі, якія выраблялі цвікі, дрот, нескладаныя сельскагаспадарчыя прылады і абсталяванне для мясцовай прамысловасці, з другога — буйнымі рамонтнымі чыгуначнымі майстэрнямі. Рамонтныя майстэрні чыгунак за гг. Павялічылі вытворчасць галоўным чынам у выніку пашырэння старых прадпрыемстваў, тады як у прыватнакапіталістычным сектары яна павялічвалася пераважна за кошт уводу ў эксплуатацыю новых невялікіх прдпрыемстваў па выпрацоўцы прадуктаў бытавога прызначэння.
Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў была прадстаўлена невялікімі заводаміі па вытворчасці цэглы, чарапіцы, кафлі, бетонных плітаў для тратуараў i ванны. На ix было занята каля 2 тысяч чалавек, г. зн. 6% ycix рабочых буйной прамысловасці Беларусі у 1900 г. У агульным аб'ёме прадукцыі яе удзельная вага складала 2,8%. У сувязі з крызісам яна знізілася на 1,5 %. Найбольш буйной была вытворчасць, сканцэнтраваная галоўным чынам у Копысі Магілеўскай губерні і Мінску. Кафля, карнізы і іншаыя вырабы вывозіліся за межы Беларусі. Пакупнікамі іх былі буржуазія і дваранства. І гэтую галіну праімысловасці закрануў крызіс. Аднак дзякуючы арганізацыi ў Копысі мясцовага сіндыката, з дапамогай якога штучна падтрымліваліся цэны на высокім узроўні, прадпрымальнікам удалося захаваць свае капіталы i перакласці ўвесь цяжар крызісу на плечы рабочых. [4]
Буйныя лесапрамыслоўцы Беларусі ўваходзілі ў саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга края, які быў створаны ў 1907 г. Займаючы манапольнае становішча ва ўнутраным лясным гандлі Беларусі, саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю быў не ў стане адстаяць свае інтарэсы перад асобай больш магутных заходнееўрапейскіх манапалістычных аб'яднанняў у знешнім гандлю. У значнай меры гэта тлумачыцца тым, што агульныя ўмовы на сусветным рынку ў гэты перыяд склаліся неспрыяльна для Расіі. Арганізацыйная слабасць рускай буржуазіі прывяла да заключэння з Германіяй у 1904 г. невыгаднай гандлёвай канвенцыі, па якой Расія абавязалася не накладаць пошлінаў на неапрацаваны і абчасаны лес, тады як Германія ахавала сябе высокай пошлінай ад увозу з Расіі апрацаванага лесу. Акрамя таго, на Нёману, па якому ішла асноўная маса лесу з Беларусі, не было досыць добраўпарадкаваных стаянак для караванаў, у той час як вусце ракі знаходзілася на тэрыторыі Германіі. З прычыны гэтага беларускія экспарцёры траплялі ў залежнасць ад нямецкіх манапалістычных аб'яднанняў, якія дыктавалі цэны на лес. Гэтыя аб'яднанні не толькі забяспечвалі танным рускім лесам дрэваапрацошўчую прамысловасць Германіі, але і з'яўляліся пасрэднікамі па яго продажу ў іншыя краіны.
Прамысловасць Беларусі хаця і марудна пачала выхадзіць з эканамічнага крызісу. Навочна гэта становішча характарызуюць дадзеныя гадавога прыросту валавой прадукцыі. Прырост прадукцыі ў 1908 г. у абсалютных лічбах быў вышэй прыросту прадукцыі ў перыяд ажыўлення 1903 і 1906 гг. Па сваіх памерах ён толькі малаважна саступаў аб'ёму прыросту прадукцыі ў параўнальна спрыяльны для прамысловасці Беларусі 1900 г. Характэрна і тое, што 1908 і 1900 гг. збліжаюць не толькі аб'ём, але і структура прыросту. Калі ў 1907 г. прырост прадукцыі быў атрыманы выключна за кошт уводу ў дзеянне новых фабрык і заводаў, то ў 1908 г., таксама як і ў 1900 г., 60% прыросту прыходзілася за кошт пашырэння дзейнасці старых прадпрыемстваў. [5]
Ажыўленне ў прамысловасці Беларусі нарастала марудна, і толькі з 1910 г. яно перайшло ў інтэнсіўны ўздым. Павелічэнне колькасці прадпрыемстваў з 1908 г., дасягнула максімуму ў 1911-1913 гг. За гэтыя тры гады было ўведзена ў дзеянне ў агульнай колькасці 200 новых прадпрыемстваў, або столькі, колькі іх было адчынена з 1900 па 1908 г. Да таго ж у апошнія гады адчыняліся больш буйныя прадпрыемствы. Прырост колькасці рабочых у буйной прамысловасці Беларусі з 1910 па 1913 г. склаў 14,4 тыс. чалавек, або быў удвая больш адпаведнага прыросту з 1900 па 1908 г. [5]
Пераход да акцыянернай формы арганізацыі прамысловай вытворчасці праходзіў з удзелам мясцовага, рускага і замежнага капіталаў. Колькасць прадпрыемстваў, прыналежных змешаным акцыянерным таварыствам з удзелам рускага і замежнага капіталаў і асобам замежнага паходжання, за час з 1900 да 1913 г. вырасла ў 2,4 разы, хаця і ў 1913 г. іх удзельная вага ў прамысловасці Беларусі быў параўнальна невялікай — 6,7%.[5]
Да найбольш буйных прыналежылі Віцебская льнаперапрацоўчая фабрыка "Дзвіна" Руска-Бельгійскага акцыянернага таварыства з асноўным капіталам 2 млн. франкаў з кіраваннем у Генте, Віцебскі трамвай і электрычная станцыя Бельгійскага акцыянернага таварыства з капіталам 1,5 млн. франкаў з кіраваннем у Брусэлю, Віцебскі піваваранны завод акцыянернага грамадства "Левенбрей", шаўка-круцільныя фабрыкі ў Лохозве Менскай губерні і Альберцінская Гродзенскай губерні французскага акцыянернага таварыства "Боньфуа, Жорж і К°".[5]
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 |


