Партнерка на США и Канаду, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Існасць працэсу беларускай прамысловасці выяўлялася ў том, што яе фабрыка павялічвалася і прадукцыйнасць расла хутчэй, чым павелічэнне самой фабрыкі. Калі 1866 г. прыняць за 100, то ў 1913 г., г.зн. прыкладна за 50 гадоў, колькасць фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў паменшылася ўдвая, а сума вытворчасці ў 6,3 разы. Калі зыходзіць з росту ў сярэднім кожнага прадпрыемства, то 1913 г. да 1866 г. выразіцца ў такіх суадносінах: сярэдняя колькасць працоўных вырасла ў 6,5 раз, і сума вытворчасці ў сярэднім на адну фабрыку вырасла ў 10,6 раз. [6]

Гэтым адзначаецца рост індустрыялізацыі краіны. Але, вядома, усё ж прамысловасць яшчэ не дасягнула памераў буйнага эканамічнага фактару. Пакуль ясная толькі тэндэнцыя гэтага развіцця. Мы ўсё ж адставалі ад усёй астатняй Расіі, калі браць яе ў цэлым, бо ўжо ў 1908 г. прадукцыйнасць рускай прамысловасці на аднога жыхара ў сярэднім выяўлялася ў 30 руб., а ў 3-х губернях Беларусі толькі ў 6 руб. Праўда, нават у 1913 г. гэтыя суадносіны ўжо некалькі падняліся. [6]

Нашая прамысловасць канцэнравала галоўным чынам сваю ўвагу на перапрацоўцы прадуктаў мясцовай вытворчасці. Выключэнне ставіцца да той часткі апрацоўкі кудзелістых рэчываў, якая перапрацоўвала бавоўна і часткай завезеную поўсць, да табачных фабрык і да апрацоўкі металаў. Але ў той жа час, як апрацоўка кудзелістых рэчываў некалькі зніжалася, апрацоўка металаў, хімічная вытворчасць (запалкі), папяровая [прамысловасць] давалі значны рост.

Склаўшаяся раней галіновая структура прамысловасці Беларусі амаль што захавалася. У 1913 г. вядучымі заставаліся харчовая прамысловасць, удзельная вага якой складала 26 % ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанарыхтоукі i сплаў16,8, дрэваапрацоучая — 16,1, папяровая — 7, чыгуначныя i рамонтныя майстэрні — 5,8, шкляная — 5,7, тэкстыльная — 4,8, гарбарна-абутковая — 4,1, металаапрацоучая — 3,8, запалкавая — 2,9 % i г. д. [1]

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Будаўнцтва новых прадпрыемстваў, ix інтэнсіўнае тэхнічнае тэхналагічнае пераабсталяванне, напаўненне новымі паравымі, механічнымі i электрычнымі рухавікамі сталі характэрнымі рысамі дрэваапрацоўчай, цагельнай, шкляной і метапаапрацоучых галін прамысловасці. У харчовай прамысловасці прамысловы пераварот ішoў маруднымі тэмпамі. Тым не менш, з 1908 па 1913 г. магутнасць рухавікоў павялічылася з 27,3 тыс. да 44,9 тыс. к. с., а энергаўзброенасць на аднаго рабочага ўзрасла з 0,7 да 0,82 к. с. [1]

У тэкстыльнай прамысловасці адбыліся некаторыя перамены — скарацілася суконная вытворчасць i набыло развіццё льнопрадзенне. У дрэваапрацоўчай прамысловасці з'явілася фанерная i мэблевая вытворчасці. Значныя змены адбыліся ў гарбарна-абутковай прамысловасці. Калі да пачатку XX ст. абутак вырабляўся ў рамесных майстэрнях, то потым — на новых фабрыках. У лесахімічнай прамысловасці, дзе пераважна былі дробныя смалакурныя, шкіпінарныя i дзягцярныя прадпрыемствы, было пабудавана некалькі новых, у тым ліку ў Аршанскім павеце Вындрыцкі завод па сухой перагонцы дрэва — самы буйны у Pacii. Металаапрацоучая прамысловасць складалася з невялікіх прыватна-капіталістычных i казенных прадпрыемстваў i даволі буйных рамонтных чыгуначных майстэрань.

Нацыянальны прыбытак стаў хутка ўзрастаць. У гэтым сэнсе Беларусь не адставала ад іншых раёнаў Расіі. Увесь яе нацыянальны прыбытак з 1900 г. па 1913 г. вырос удвая, падняўшыся з 576 млн. да 1 мільярда. [6]

Сельская гаспадарка

Выразна выяўляліся працэсы інтэнсіфікацыі i спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Хутка пашыраліся пасевы тэхнічных i кармавых культур. Плошча пад асноўнай кармавой i тухнічнай культурай — бульбай павялічылася з 132,2 тыс. дзесяцін з 1899 г. да 173,7 тыс. дзесяцін у 1907 г., г. зн. за сем гадоў пашырылася на 15,6%. Удзельная вага бульбы ў агульнай пасяўной плошчы павялічылася з 9,5 да 12,9%. Найбольш вырошчвалі бульбы у гаспадарках Гродзенскай і Мінскай губерняў. [4]

Параунальна шырокае распаусюджанне атрымала травасеянне. У 1901 г. кармавымі травамі было занята 127,8 тыс дзесяцін прыватна-уладальніцкіх зямель, што складала 6,6 % усей пасяўной плошчы. У Мінскай губерні травы займалі 7,3%, а у Гродзснскай — 8.2% пасяўной плошчы. Тут яны ўжо ўваходзілі ў палявы севазварот. Толькі ў Віцебскай i Магілеўскай губернях кармавыя травы пакуль яшчэ культываваліся без рэгулярнага севазвароту. Імі засяваліся пусткі, нізіны, лясныя паляны, аблогі i г. д. [4]

Пасевы льну i канапель на прыватнаўладальніцкіх землях у пачатку XX ст. не пашыраліся. Пад імі было занята 8,8 тыс. дзесяцін у 1899 г. i 27,4 тыс. дзесяцін у 1907 г. Удзельная вага льну ў агульнай пасяўной плошчы заставалася амаль нязменнай (1,9-2,0%). Раенамі інтэнсіўнага развіцця льнаводства з'яуляліся Віцебская губерня, усходнія паветы Віленскай i паўночныя наветы Магйлёўскай губерняў. У Мінскай губерні пасевы льну займалі толькі каля 1% пасяўных плошчаў, а ў Гродзенскай — толькі 0,5%.[4]

Пасевы збожжавых культур павялічваліся абсалютна, але ix удзельная вага ў агульнай насяўной плошчы змяншаласч. Калі ў 1899 г. чатыры найважнейшыя харчовыя культуры (жыта, пшаніца, ячмень i грэчка) займалі 846,3 тыс. дзесяцін, або 60,6%, то ў 1904 г. — 918,8 тыс. дзесяцін, або 58,7% усей пасяўной плошчы. Найбольшы абсалютны прырост пасеваў збожжавых, галоўным чынам жыта, назіраўся ў Магілеўскай i часткова ў Мінскай губернях. У Вктебскай губерні ён быў нязначны. У Віцебскай i Гродзенкскай губернях нават назіралася некаторае абсалютнае скарачэнне плошчы пасеваў і збожжавых. [4]

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9