Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны i ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы i канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У сталыпінскай праграме капіталізацыі вёскі вызначаюць асноўныя напрамкі:
1) разбурэнне сельскай абшчыны;
2) насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспадарак;
3) правядзенне комплекса агратэхналагічных мерапрыемстваў;
4) добраахвотнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа i Сярэдняй Ази.
Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць. У выпадку выхаду з абшчыны за селянніам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосам, ляснымі i другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзіліся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.
Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з так званай "расійскай агратэхналагічнай рэвалюцыяй". У гэтае паняцце ўключаецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, прынятых урадавымі, земскімі i кааператыўнымі ўстановамі па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыцця краіны. Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агранамічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са сталыпінскай рэформай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай ваины начала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарам-хутаранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных i ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы i інш.; арганізацыю сельскагаспадарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў i суполак; стварэнне доследна-паказальных гаспадарак, садоў, агародаў, пчольнікаў; наём на службу аграномаў i іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі, размеркаванне грашовых дапамог i ссуд на агранамічныя i тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў i лекцый для сялян па мнагапольных севазваротах, прымяненні машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў i г. д.
Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы мясцовых улад па наладжванні на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое распаўсюджвалася i ў гарадах. Сталі адкрывацца чарапічныя, цагельныя, бетонныя i іншыя майстэрні, з'явіліся школы, якія рыхтавалі майстроў-спецыялістаў па гэтай справе.
На службу сталыпінскаму землеўпарадкаванню i хутарской палітыцы былі пастаўлены гідратэхнічныя работы, звязаныя з асушэннем, абвадненнем, пабудовай мастоў, бетонных калодзежаў i інш. Але адсутнасць сродкаў, няхватка спецыялістаў, гаспадарчая адсталасць i галеча, пачаўшаяся неўзабаве першая сусветная вайна не далі магчымасці дабіцца сур'ёзных вынікаў на гэтым напрамку работы. Дастаткова нагадаць, што ў 1914 г. у Мінскай губерні налічвалася ўсяго 12 аграномаў, у Віцебскай — 16. У Гродзенскай губерні на 1913 г, на агранамічную дапамогу было асігнавана толькі 85,5 тыс. руб. Адмоўна адбывалася таксама малаграматнасць i няграматнасць сялян. [2]
Урад Сталыпіна выдаў шэраг законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. За 1904-1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала 356 378 чалавек. Гэта былі ў асноўным малазямельныя i сярэднія слаі сялянства. Найбольшую колькасць перасяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую Віцебская. У сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі ў Сібіры прыходзілася 6 дзесяцін зямлі. Зразумела, што на ix магла быць толькі бядняцкая гаспадарка. Гэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чалавекі (10,9 % ycix выехаўшых), Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага расслаення сялян. [2]
Выключную ролю ў правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы адыграў Сялянскі пазямельны банк, заснаваны ў 1882 г. Хутка былі адкрыты яго адцзяленні ва ўcix губернскіх гарадах Беларусі. Менавіта праз тэты банк праводзіліся грашовыя аперацыі, звязаныя з купляй i продажам зямлі, атрыманнем ссуд, крэдытаў i г. д. Выхаваўчае значэнне банка грунтавалася на тым, што селянін, зрабіўшыся ўласнікам купленай зямлі, стане паважаць не толькі сваю ўласнасць, але i чужую, i будзе ўсяляк абараняць яе. Банк выдаваў ссуды сялянам пад залог надзельнай зямлі, а таксама зямлі, купленай без дапамогі банка. Купленая зямля за нявыплату ў тэрмін працэнтаў і за непагашэнне доўгу прадавалася крэдыторам. Так, толькі ў 1908 г. на Беларусі было адабрана ў непапраўных заёмшчыкаў звыш 13 тыс. дзесяцін зямлі. Для куплі зямлі ў адзіночку даваўся крэдыт да 500 руб., а пры закупцы абшчынай адкрываўся крэдыт да 150 руб. на кожнага. [2]
Такім чынам, сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар. Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла некатораму паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі час змагло выявіць пэўныя станоўчыя зрухі ў аграрнай сферы. Доля памешчыцкага землеўладання скарацілася да 47 % агульнай зямельнай плошчы. Некаторыя памешчыкі пераходзілі на капіталістычныя формы гаспадарання — сталі ўкараняць мнагаполле, прымяняць жалезныя плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральныя ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У ix гаспадарках павысілася ўдзельная вага i рыначнае значэнне такіх галін, як малочная i мясная жывёлагадоўля, свінаводства, садаводства i інш. Адметную ролю ў гандлёвым земляробстве адыграла льнаводства.
Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала агульнаму росту сялянскай гаспадаркі. Напярэдадні рэвалюцыі яна апрацоўвала 90,7 % усей сялянскай пасяўной плошчы, давала каля 90 % усяго збору збожжа i бульбы. Пасяўныя плошчы пад тэхнічнымі культурамі i бульбай у сялянскіх гаспадарках перавышалі памешчыцкія гаспадаркі адпаведна ў 5,7 i 12 разоў. Ім належала 94,4% коней і буйной рагатай жывелы.[2]
Рост капіталізму спрыяў i таму, што за 1908-1913 гг. пасяўная плошча па дзесяці асноўных культурах павялічылася на 56 тыс. дзесяцін, ці на 2,3 %. Ураджайнасць узрасла да 46,4 пуда, ці на 16,4%, Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца, Мінская — трэцяе, Віленская — пятае, Магілёўская — адзінаццатае, астатнія апынуліся ў сярэдзіне сярод губерняў Еўрапейскай Pacii. Беларусь вылучалася сярод іншых губерняў па развіцці i перапрацоўцы жывёлагадоўчых прадуктаў, па павелічэнні травасеяння, рабіла пocпexi ў выкарыстанні сельскагаспадарчых машын. [2]
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 |


