Патент Перерасход Планирование на предприятии Планово-убыточная продукция Плановые платежи Плановые показатели Плата Плацеж Поглощение Показатель Пособие, ср. Пособие по безработице Потери Потребительский рынок Потребление Потребленный Пошлина Поощрять Предмет Предприимчивость Предприниматель Предпринимательство Предприятие Прибавочный продукт Прибыль, ж. Продовольствие, ср. Производитель Производительность труда Произодительные силы Производить Производственные расходы Производство, ср. Промышленность | Патэнт, - та Перарасход, - ду Планаванне на прадпрыемстве Планава-стратная прадукцыя Планавыя выплаты Планавыя паказчыкі Плата Плацёж, - жу Паглынанне, з'яданне Паказчык, - ка Дапамога, ж. Дапамога па беспрацоўі Страты Спажывецкі рынак_ Спажыванне Спажыты, выдаткаваны Пошліна Заахвочваць Прадмет, - mа Прадпрымальнасць Прадпрыемец (прадпрымальнік) Прадпрымальніцтва Прадпрыемства Прыбавачны прадукт Прыбытак, м. Харч, - у, м Вытворца Прадукцыйнасць працы Прадукцыйныя сілы Вырабляць, рабіць Вытворчыя расходы Вытворчасць, ж. Прамысловасць Працэнт, - та |
Р
Рабочая сила Рабочие Развитой Разгосударствление собственности Разделение труда Размещение производительных сил Распределение прибыли Расход Расчетная прибыль, ж. Расчетный счет Резерв Ресурсы Розничные цены Рынок | Рабочая сіла Рабочыя Разіты Раздзяржауленне уласнасці Падзел працы Размяшчэнне вытворчых сіл Размеркаванне прыбытку Выдатак, - тку (расход, - ду) Разліковы прыбытак, м. Разліковы рахунак Рэзерв, - ву Рэсурсы Рознічныя цэны Рынак, - нку |
С
Сальдо, нескл. Самоокупаемость Самоуправление Самофинансирование Сберегательная касса Свободные цены Себестоимость, ж. Смета Сметныя цены Снабжение Совместительство Совместные предприятия Спрос и предложение Средства Стоимость Сырье, ср | Сальда, нескл. Самаакупнасць Самакіраванне Самафінансаванне Ашчадная каса Свабодныя цэны Сабекошт, - ту, м. Каштарыс Каштарысныя цэны Забеспячэнне Сумяшчальніцтва Суменыя прадпрыемствы Попыт і прапанова Сродкі Вартасць, кошт Сыравіна, ж |
Т
Таможенные доходы Текучесть рабочей силы Текущее планирование Технолгия Тип производства Товар Товарооборот Торговля, ж Торгово-промышленная палата (ТПП) Транспортные издержки Труд, м | Мытныя даходы Цякучасць рабочай сілы Бягучае планаванне Тэхналогія Тып вытворчасці Тавар, - ру Тавараабарот, - ту Гандаль, м, - длю Гандлёва-прамысловая палата (ГПП) Транспартныя выдаткі Праца, ж |
У
Убыток, м Удешевление Удержания из заработной платы Управление Управленческий труд Уровень жизни Условия труда Услуги Уставный фонд Учет | Страта, ж Патанненне Вылічэнні (утрыманні) з заработнай платы Кіраванне Кіраўніцкая праца Узровень жыцця Умовы працы Паслугі Статутны фонд Улік, - ку |
Ф
Фактор Фонд Фонд валютных отчислений Фонд оплаты труда Фонд потребления Фонд обращения | Фактар, - ру Фонд, - ду Фонд валютных адлічэнняў Фонд аплаты працы Фонд спажывання Фонд абарачэння (абароту) |
Х
Хозрасчетный метод | Гасразліковы метад |
Ц
Цена Ценные бумаги Ценообразование | Цана Каштоўныя паперы Цэнаўтварэнне |
Ч
Частная собственность | Прыватная ўласнасць |
Ш
Штаты Штраф | Штаты Штраф |
Э
Экологическая политика Экономика Экономика предприятия Экономика промышленности Экономическая кибернетика Экономические методы управления Экономический интерес Экономическое стимулирование Экспорт Эмиссия Энергетические ресурсы Энергобаланс предприятия Энерговооруженность труда Энергоемкость продукции Эффективность | Экалагічная палітыка Эканоміка Эканоміка прадпрыемства Эканоміка прамысловасці Эканамічная кібернетыка Эканамічныя метады кіравання Эканамічны інтарэс Эканамічнае стымуляванне Экспарт, - ту Эмісія Энергічныя рэсурсы Энергабаланс прадпрыемства Энергаўзброенасць працы Энергаёмістасць прадукцыі Эфектыўнасць |
Ю
Юридическое лицо, ср | Юрыдычная асоба, ж |
ПАЎТАРАЕМ
АРФАГРАФІЯ
Правапіс галосных о, э, а
Галосныя о, э чуюцца і пішуцца толькі пад націскам: дом, поўнач, шэры. Не пад націскам галосныя о, э вымаўляюцца, як [а], на пісьме яны таксама перадаюцца літарай а: стол – сталы, рэкі – рака.
У невялікай групе слоў на месцы ненаціскнога о пішацца ы – гэта словы са спалучэннямі ро, ло, якія не пад націскам пераходзяць у ры, лы: бровы – брыво, гром – грымець.
У словах іншамоўнага паходжання э пішацца і не пад націскам: рэформа, эпоха, экзамен, дэлегат. У асобных запазычаных словах на месцы ненаціскнога э пішуцца літары а або ы ў адпаведнасці з вымаўленнем: адрас, літаратура, майстар, рамонт, бухгалтар, сакрэт, сакратар, латарэя, далікатэс, далікатны; почырк, інжынер, канцылярыя, рысора, дрызіна, брызент, цырымонія.
Практыкаванне 1. Змяніце словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб о, э сталі не пад націскам. Растлумачце напісанне гэтых слоў.
Акадэмія, педагог, Орша, опера, спрэчкі, цэнзар, трэнер, крошкі, сэрца, тэхніка, бровы, колер, ордэн, прагрэс, этыка, загойваць, карэньчык, чэрствы, пашкодзіць, чэргі, чарот, вока, цэнтр, шэры, пракосы.
Практыкаванне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову і растлумачце напісанне ў іх літар о, э або а, ы.
Радость, водица, садовод, черешня, глотать, домино, шептать, Одесса, человек, сердечный, греметь, декорация, абонент, воробей, Оренбургский, шестеро, кровь, адрес, секрет, инженер, канцелярия, желтоватый, ремонт, брезент, Шевченко, зарево, лотерея, шелковый.
Правапіс галосных е, ё, я
У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: далёка, вёска.
У словах славянскага паходжання каранёвыя е, ё ў першым складзе перад націскам пераходзяць у я: лес – ляснік, леснікі; вецер – вятры; вёсны – вясна.
Выключэнні: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.
Каранёвае я перадаецца на пісьме незалежна ад націску: свята – святкаваць; цягне – цягнік, цягніка.
Пачатковае я (каранёвае ці на месцы е, ё ў першым складзе перад націскам) у імёнах і прозвішчах захоўваецца незалежна ад месца націску: Якім – Якіменка, Яраш – Ярашэвіч.
У словах іншамоўнага паходжання е захоўваецца і ў першым складзе перад націскам: семестр, кераміка, медаль, герань.
Выключэнні: дзяжурны, каляндар, сяржант, яфрэйтар, янот, ярмолка, яхідны, ялейны, яўрэй.
Практыкаванне 1. Пры спісванні замест кропак устаўце прапушчаныя літары (е, я). Растлумачце іх напісанне.
М...лодыя, ц...ц...рук – ц...ц...рука, дал...чыня, арс...нал, выл...т, з...лёны, з...л...наваты, б...здакорны, н...бачны, зам...ць, п...ц...рня, б...нзін, к...раміка, п...радсв...точны, выц...гнуць, с...нсацыя, прыц...мкі, пам...ць, г...нерал, Пры...ць, г...рой.
Практыкаванне 2. Змяніце словы ці падбярыце аднакаранёвыя, каб е, ё сталі не пад націскам.
Песня, межы, чмель, вербы, сцены, вензель, плесці, змест, вёдры, мёд, лекцыя, серп, медык, калегія, верас, лебедзь, вечар, цвёрды, легенда.
Практыкаванне 3. Пры спісванні замест кропак устаўце прапушчаныя літары. Адкажыце, паводле якога правіла яны пішуцца.
1. Кудлатыя нізкія хмары б...сконцаю кудзел...ю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам (Я. Колас). 2. З...лёны гай см...ецца пад блакітным, празрыстым погл...дам вітае рань – в...сну (Я. Колас). Н...сціханы гул б...сп...растанку імкнуўся ў б...сконцую прастору. (З. Б.). 3. З...мля пад бараною і ў руках кр...шылася тлустнымі грудкамі і п...счынкамі, здавалася, дыхала, прасіла сонца і дажджу (З. Б.). 4. В...чарамі падсл...паватыя вокны с...л...нскіх хат мільгалі сваім цьмяным бл...скам з-пад стрэх (Я. Колас). 5. Паміж пустах, балот б...ларускай з...млі, на ўзб...рэжжы ракі шумнацечнай, дрэмле пам...тка дзён, што ў н...быт уц...клі, – уздзірванелы курган в...каваны (Я. Купала).
Практыкаванне 4. Пры спісванні ўстаўце патрэбныя літары (е або і).
а) Зам...раў тады хлапчынка, і здавалася яму, што ён знае, як травінка сваю думае думу (Я. Колас). Беларусь, мая старонка, як жа расцв...ла ты! (Я. Колас). Ці свет, ці св...тае, ці на зораньку займае цв...ці, мая каліна, буйным цветам, галінкі ўсе да сонца ўзнімай. (Тар.)
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 |


