5. Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі:
Н. скл. | пяцьдзесят | дзвесце | дзевяцьсот |
Р. скл. | пяцідзесяці | двухсот | дзевяцісот |
Д. скл. | пяцідзесяці | двумстам | дзевяцістам |
В. скл. | пяцьдзесят | дзвесце | дзевяцьсот |
Т. скл. | пяццюдзесяццю | двумастамі | дзевяццюстамі |
М. скл. | аб пяцідзесяці | аб двухстах | аб дзевяцістах |
6. Лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнікі першага скланення, лічэбнікі мільён, мільярд – як назоўнікі другога скланення.
7. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова на ўзор простых або складаных лічэбнікаў:
Н. скл. | шэсцьсот семдзесят чатыры |
Р. скл. | шасцісот сямідзесяці чатырох |
Д. скл. | шасцістам сямідзесяці чатыром |
В. скл. | шэсцьсот семдзесят чатыры |
Т. скл. | шасцюстамі сямюдзесяццю чатырма |
М. кл. | аб шасцістах сямідзесяці чатырох |
8. У дробавых лічэбніках асобна скланяюцца дзве часткі: лічнік – як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы:
Н. скл. | адна трэцяя | пяць сёмых |
Р. скл. | адной трэцяй | пяці сёмых |
Д. скл. | адной трэцяй | пяці сёмым |
В. скл. | ||
Т. скл. | адной трэцяй | пяццю сёмымі |
М. скл. | (аб) адной трэцяй | (на) пяці сёмых |
9. Лічэбнікі паўтара, паўтараста ва ўсіх склонах маюць адну форму.
Практыкаванне 1. Запішыце літарамі і праскланяйце наступныя лічэбнікі:
15, 232, 456, 9, 30
Практыкаванне 2. З колькасных лічэбнікаў утварыце парадкавыя
2, 13, 25, 47, 58, 1010, 200 мільёнаў, 7, 24, 300 мільярдаў.
Зборныя лічэбнікі
Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае.
Зборныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку і ўжываюцца:
1) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: трое кацянят, сямёра парасят;
2) з назоўнікамі, якія маюць форму множнага ліку ці абазначаюць парныя прадметы: двое сутак, чацвёра дзвярэй;
3) з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: трое мужчын, чацвёра сяброў;
4) з назоўнікамі людзі, дзеці, коні, гусі, свінні: трое дзяцей, чацвёра людзей;
5) з займеннікамі мы, вы, яны, усе: нас двое, усе чацвёра;
6) з субстантываванымі прыметнікамі: двое ваенных, чацвёра незнаёмых.
Зборныя лічэбнікі трое, двое скланяюцца як займеннікі мае, твае; чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра – як лічэбнік адны:
Н. скл. | двое | трое | пяцёра |
Р. скл. | дваіх | траіх | пяцярых |
Д. скл. | дваім | траім | пяцярым |
В. скл. | як Н. або Р. | ||
Т. скл. | дваімі | траімі | пяцярымі |
М. скл. | (аб) дваіх | (аб) траіх | (аб) пяцярых |
Практыкаванне 1. Праскланяйце спалучэнні
адзін студэнт, адна сяброўка, адно заданне, трое дзяцей, чацвёра дзвярэй, сямёра студэнтаў, двое дзяжурных.
Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання або кіравання.
Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: адзін дзень, адна ноч, адно дрэва, адны суткі.
Пры лічэбніках два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве) назоўнікі ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два гарады, тры бярозы.
Лічэбнікі пяць, шэсць і далей, за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, тры, чатыры, кіруюць назоўнікам у форме роднага склону множнага ліку: пяць аўтобусаў, дваццаць шэсць кіламетраў.
Прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, якія ўваходзяць у склад колькасна-іменных словазлучэнняў з лічэбнікамі два (дзве), тры, чатыры, абодва звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: дзве шырокія рэчкі, чатыры пафарбаваня сталы.
Лічэбнік тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: тысяча кілаграмаў, мільярд малекул.
Зборныя лічэбнікі ў родным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі ў родным склоне множнага ліку (чацвёра кацянят, сямёра куранят), а ў астатніх склонах дапасуюцца да іх (чацвярых кацянят, семярых куранят).
Парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне: першы дзень, трэцяя вясна.
Дробавыя лічэбнікі патрабуюць пасля сябе назоўніка роднага склону: адна трэцяя адлегласці, паўтара рубля.
Практыкаванне 1. Спішыце замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме.
2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь), 123 (вучань), 324 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (конь), 12 (курыца), 121 (тоны), адлегласць – 424 (кіламетр), 3,3 (кілаграм), 17 (верасня), 5 (снежня), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).
ЗАЙМЕННІК
Практыкаванне 1. Спішыце, раскрываючы дужкі.
1) Таму гэтак лёгка (я) па свеце, Еўропу і Азію крокамі мераць, што розныя людзі, і сонца, і вецер чакаюць (я) і ў любоў (мая) вераць (Панч.). 2) Вайна размяла (мы) па белым свеце, і я, прычакаўшы вясну, схіляюся (кожны) стрэчнаму (Зв.) 3) Ён дзяўчыну (свая) сотні раз і (мы) хваліў, і мы зычылі шасця (ён) і ўдачы (Панч.). 4) Кастусь Прыбыткоўскі (кожны з тых) людзей, што ведалі (ён) даўно і што ўвесь час цяпер былі разам з (ён), здаваўся больш высокі ростам, чым ён сапраўдна быў (К. Ч.). 5) З (мы) кожны ўсё жыццё паэму піша на скрыжаваннях сцежак і дарог (Грах.). 6) За (такія) на дуэлях калісь паміралі (Панч.). 7) У маці стала адзявацца, каб за работу (тая) брацца (К-с). 8) Мы з (ён) вырашылі, што (кожны з нас) належыць змагацца за першае месца (Тл.).
Практыкаванне 2. Праскланяйце пісьмова займеннікі хтосьці, некаторыя, чыесьці, абы-што.
Практыкаванне 3. Спішыце сказы, выбіраючы патрэбныя займеннікі і ставячы іх у пэўнай граматычнай форме.
1) Жыхарамі першымі на Месяцы будзе (нехта, ніхто) з вас, мае сябры (Панч.). 2) (Нехта, ніхто) дружбы нашай не парушыць! (Панч.). 3) Ні ў тую ноч, ні ўдзень потым (нешма, нішто) больш не было асаблівага, усё была задвалася б, як і раней (У. М.). 4) Каця (нехта, ніхто) не скардзілася ні на работу, ні на сваё жыццё (Скр.). 5) Тут (нехта, ніхто) мяне не пазнае. 6) Праз (нейкі, ніякі) час дымок пахучы паплыў угору, як туман (К-с). 7) Ні лекамі, не зеллем прываротным (нехта, ніхто) сябе не зротіць бессмяротным (Грах.). 8) А ўсё ж – чую – (нехта, ніхто) з маіх субяседнікаў нецярпліва просіць слова.
Практыкаванне 4. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс займеннікаў.
1) Такому чалавеку можна верыць, можна было б і даручыць што (небудзь) важнае, неабходнае (Кул.). 2) Па дарозе з Масквы Андрэй спыніўся на дзень у Мінску: заўсёды знаходзіцца якая (небудзь) справа. 3) (А) ніхто крыўды мець не будзе (Панч.). 4) Маці добра ведала: што (што), а гэта наведванне адразу падыме мяне ў дарогу. 5) Вясною са мною дамоў вяртаюцца птушкі ізноў. І кожнага з іх пакрысе што (небудзь) з сабою нясе (М. Т.).
ДЗЕЯСЛОУ
Спражэнне дзеясловаў
Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу называецца спражэннем. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў адрозніваюцца два тыпы спражэння дзеясловаў – першае і другое.
Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі:
Адзіночны лік:
1-я – у(-ю), пішу, чытаю
2-я – еш(-эш, - аш), пішаш, чытаеш, бярэш
3-я – е(-э, - а), піша, чытае, бярэ
Множны лік:
1-я – ём(-ем, - ом, - ам), пішам, чытаем, бяром, нясём
2-я – еце (-яце, аце), пішаце, чытаеце, несяце
3-я – уць(-юць), пішуць, чытаюць
Дзеясловы ІІ спражэння маюць канчаткі:
Адзіночны лік:
1-я – у(-ю), вучу, раблю
2-я – ыш(-іш), вучыш, робіш
3-я – іць(-ыць), вучыш, робіш
Множны лік:
1-я – ім(-ым), вучым, робім
2-я – іце(-ыце), вучыце, робіце
3-я – аць(-яць), вучаць, робяць
Дзеясловы І і ІІ спражэння найбольш лёгка адрозніваюцца, калі асабовыя канчаткі пад націскам: бяру, бярэш, бяром; сяджу, сядзіш, сядзяць.
Выразнае адрозненне паміж дзеясловамі І і ІІ спражэння ў 3-й асобе адзіночнага і множнага лікаў.
Размеркаванне па тыпах спражэння дзеясловаў з націскам на аснове выклікае некаторыя цяжкасці: малюю, малюеш, малюе, малюем, малюеце, малююць; кашу, косіш, косіць, косім, косіце, косяць. Вызначыць тып спражэння дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі можна па інфінітыве.
Да ІІ спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў неазначальнай форме заканчваюцца на -іць(-ыць), дзе -і(-ы) – суфікс: гутарыць, дамовіцца; а таксама дзеяслова на -аць, - ець часам з рухомым націскам: гнаць, належаць, цярпець. Усе астатнія дзеясловы з націскам на аснове належыць да І спражэння.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 |


