Практыкаванне 1. Спішыце прыказкі, устаўляючы галосныя ў канчатках дзеясловаў. Вызначце спражэнне дзеясловаў.

1) Ідзі з людзьмі, то не згуб…мся. 2) Пчолкі па адной не сел…цца. 3) Згодаю дом збуду…ш. 5) З якім спазна…шся, такім і стан…шся. 6) Зямля – талерка: што пакладз…ш, тое і возьм…ш. 7) Калі старанна кос…ць, то сена зімою не прос…ць. 9) Рабі не тады, калі хоч…ш, а калі мож…ш. 10) Рана ўстан…ш – многа зроб…ш. 11) Раней пасе…ш – раней паспе…ш. 12) Чужым розумам недалёка заездз…ш. 13) Праўдаю найдалей дойдз…ш. 14) І печанае рэдзькі з’ясі, калі выгалада…шся. 15) Глян…ш – хоць праглыні, а паспыта…ш – плюн…ш.

Практыкаванне 2. Запішыце наступныя дзеясловы ў форме інфінітыву і прошлага часу.

Скую, зазімую, расклею, налюбуюся, надрукую, прагаласую, намалюю, раскрытыкую, расхвалююся, распілую, накірую, натурбую, нагаруюся.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў

Суфікс -ава-(-ява-) у незначальанй форме і ў прошлым часе пішацца тады, калі ў 1-й асобе адзіночнага ліку дзеясоў заканчваецца на -ую(-юю): габлюю – габляваць, арганізую – арганізаваць.

Суфікс -ва- ў неазначальнай форме, у прошлым і цяперашнім часе пішацца пасля адзіночных зычных: адгадваць, адгадваў, адгадваю; раздумваць, раздумваў, раздумваю.

Суфікс -іва-(-ыва-) ужываецца, калі ўтваральная аснова заканчваецца спалучэннем зычных з апошнімі л, н, р: атрымліваць, атрымліваў, атрымліваю.

Калі ў неазначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны гук, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам –ва - замест і пішацца й: прыклеіць – прыклейваць, супакоіць – супакойваць.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

У дзеясловах незакончанага трывання, утвораных ад прыставачных дзеясловаў закончанага трывання ў аснове захоўваецца ці аднаўляецца націскное о: падмарозіць – падмарожваць, адгарнуць – адгортваць.

Практыкаванне 1. З дапамогай суфіксаў -ва, - ава-, - ява-, - ыва-, -іва - утварыце формы цяперашняга і прошлага часу.

Запаліць, затрымаць, зачарніць, успыхнуць, узначаліць, папярэдзіць, расказаць, абмяняць, пераказаць, падтрымаць, загаіць, адстаяць, падцягнуцца, запэўніць, устанавіць, абсадзіць, паспець.

Практыкаванне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову. Растлумачце правапіс суфіксаў.

Командовать, уговаривать, выплывать, обманывать, выслушивать, радовать, отыгрывать, проветривать, отстаивать, подкармливать, выглядывать, засаливать, учитывать, исследовать, просматривать.

Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, што праяўляецца ў часе.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове не ўсе формы дзеепрыметнікаў аднолькава пашыраныя. Уласцівыя і часцей ужывальныя дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, - ан-, - ен-, - т-: настылы снег, спалоханая птушка, налітыя сокам каласы.

Для замены не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы ўжываюцца наступныя сродкі:

1)  даданыя сказы: свет погасшей звезды – святло зоркі, якая згасла;

2)  дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-, - л-, - ен-, - ан-, - т-: сильно уставший за день – моцна стомлена за дзень; пожелтевшие липы – пажаўцелыя ліпы;

3)  дзеясловы: Благодарствую за угощение, но я непьющий (М. Шолохов) – Дзякую за пачастунак, але я не п’ю;

4)  дзеепрыслоўі: Великолепно владеющий музыкальным инструментом, он пленил всех (А. Чехов) – Добра валодаючы музычным інструментам, ён зарачараваў усіх.

Практыкаванне 1. Утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі, запішыце, падкрэсліце іх суфіксы.

Аднавіць, асвятліць, развеяць, расплавіць, разліць, злавіць, скасіць, вывучыць, ўпрыгожыць, падзяліць, расклеіць, падвоіць, накарміць, змалоць.

Шарэць, святлець, пацямнець, пазеляніць, пасінець, зрыжэць, струхлець, заржавець, пачырнець, пажаўцець, паблекнуць.

Практыкаванне 2. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі і дапасуйце іх да назоўнікаў, што ў дужках.

Вымыць (падлога), скасіць (трава), пасівець (валасы), паружавець (неба), растрэсці (трава), прынесці (вада), узараць (поле), падкаваць (конь), утравець (зямля), расшчапіць (дрэва).

Практыкаванне 3. Ад дзеясловах, што ў дужках, утварыце дзеепрыметнікі і дапасуйце іх да назоўнікаў.

1) Перад дзедам Талашом рассцілалася круглае поле, (атуліць) высокаю сцяною лес. 2) (Вызваліць) ад снегу і зімовай сцюжы прасторы весела зірнулі на свет (Лынькоў). 3) (Акружыць) паўстанцамі Курыдзе стаяў на сярэдзіне паляны (Сам.). 4) (Працяць) марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша (К-с). 5) Раніцай, калі яны з Поляй пачалі паліць у печы, да іх прыбегла суседка Аксана, (узрадаваць) (Шам.). 6) Над вялізным абшарам жыта, што нагадвала мора, залітае ранішнім сонцам, уставаў лёгкі туман (Хадк.) 7) Дрэвы, (пасадзіць) рукою Багушэвіча, пышна разрасліся на прыволлі і цяпер шалясцяць пад лёгкім подыхам ветру (С. А.).

Утварэнне дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам: пайшоў не азірнуўшыся; чытаць не спяшаючыся.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання адказваюць на пытанне што робячы? і ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння пры дапамозе суфіксаў -учы - (-ючы) і дзеясловаў ІІ спражэння пры дапамозе суфіксаў -ачы-(-ячы-): бяр-уць – бер-учы, нос-яць – нос-ячы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы (або прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў -ўшы- (пасля галосных) і -шы- (пасля зычных): адпачыць – адпачы-ўшы, дапамог – дапамог-шы.

Ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання.

Зваротныя дзеясловы ўтвараюць зваротныя дзеепрыслоўі: спяшаюцца – спяшаючыся, усміхнуцца – усміхнуўшыся.

Практыкаванне 1. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі.

Ісці, думаць, мыць, касіць, баранаваць, малаціць, хадзіць, ехаць, плыць, слаць, малоць, смяяцца, апранацца, баяцца.

Сказаць, напісаць, запрасіць, прынесці, узараць, прааналізаваць, завесці, перабегчы, сустрэцца, дамовіцца, начытацца.

Практыкаванне 2. Спішыце, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі.

1) Гледзячы, (не адрывацца), назіраць за бабрамі ў рацэ, паказваюць на іх адзін аднаму. 2) Шукаць нешта сярод зялёнай сакавітай травы на балоцістай лугавіне, малы бабёр усё больш аддаляецца ад берага. 3) Тут ён садзіцца (абаперціся) на хвост і пярэднімі лапамі разгладжвае сабе вусы. 4) (Пачуць) сігал бабры на астраўку ў адно імгненне зніклі пад вадой. 5) Адзін з баброў (вынурнуць) пасля дарэмнай трывогі, плыве да затокі ля супрацьлеглага берага. 6) Тым часам бабёр падплыў да касы, спыніўся на мелкім месцы і, не (звартаць) увагі ніякай увагі на ўстрывожаных качак, сеў адпачыць на пяску. 7) Час ад часу бабры з’яўляюцца на певерхні, дбайна (абследваць) берагі. (В. Вальскі).

Практыкаванне 3. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. Пабудуйце сказы правільна і запішыце іх.

1) Прыходзячы раніцай на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна. 2) Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 3) Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка. 4) Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.

ПРЫСЛОУЕ

Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, прадмета ці прыметы: добра, па-ранейшаму, прыемна, навечна, назаўсёды.

Правапіс прыслоўяў

Пішуцца разам:

2)  Прыслоўі, утвораныя ад назоўнікаў ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі: дадому, зверху, наперад.

Выключэнні: з вечара да раніцы, з ранку да вечара, пад вечар, з нізу да верху, з верху да нізу.

3)  Прыслоўі, утвораныя ад кароткіх і поўных прыметнікаў з прыназоўнікамі: здаўна, улева, паціху, урассыпную.

Выключэнне: у адкрытую.

4)  Прыслоўі, утвораныя ад лічэбнікаў: удвух, утраіх, заадно.

Выключэнні: у адно, па двух, па трое.

5)  Прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў з прыназоўнікамі: нашто, потым, зусім.

6)  Прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў пры дапамозе прыставак за-, на-, не-(ня-), ні-, а таксама постфікса -сьці: залетась, назаўсёды, навокал, нясмела, кудысьці.

7)  Складаныя прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца займеннік што: штодзень, штодня, штогод. Пішуцца разам і прыслоўі таксама, тамсама, гэтаксама, мімаволі.

Пішуцца праз злучок:

1)  Прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад давальнага склону поўных прыметнікаў і прыналежных займеннікаў: па-летняму, па-новаму, па-твойму.

2)  Прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад прыметнікаў на ы: па-дзіцячы, па-воўчы.

3)  Складаныя прыслоўі, у якіх паўтараюцца аднолькавыя або блізкія словы з мэтай узмацнення ці прыблізнага абазначэння прыметы, колькасці, часу, месца: высока-высока, дзе-нідзе, калі-нікалі.

4)  Прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам -небудзь: абы-дзе, калі-небудзь.

Заўвага. Фразеалагічныя спалучэнні, у якіх паўтараецца адно і тое слова ў розных склонах, пішуцца асобна: дзень у дзень, след у след, з дня на дзень.

Практыкаванне 1. Спішыце, раскрываючы дужкі.

1) Бор шуміць (па) веснавому, радасна і як быццам густа. (Луж.) 2) Дождж цярушыць (па) ранейшаму. (В. В.). 3) Не чакаючы канца сходу, людзі разыходзіліся (па) волі, (па) адным, (па) два, групамі (Ланькоў). 4) Цэлыя дні (з) ранку (да) вечара аддаваў Лабановіч школе (К-с). 5) (З) пачатку замерзлі сажалкі, затым азёры і рэкі (Б.). 6) Але некаторыя ўсё ж такі задумваліся над довадамі Івана і ставіліся да іх (па) сур’ёзнаму. 7) Хлопцы (у) голас марылі пра сваю будучыню (Э. С.). 8) Хутка падыходзіць ноч, па (восеньску) халодная і вільготная (В. В.). 9) Мне цяжка робіцца, калі я цяпер вельмі (па) доўгу не бачу цябе (Скр.) 10) Ён жыў (па) блізу. (Скр.).

Практыкаванне 2. Спішыце словы, змешчаныя ў дужках, пішыце з наступным словам разам ці асобна. Растлумачце напісанне гэтых слоў.

1) (З) боку станцыі пачуліся трывожныя гудкі паравозаў (Лынькоў). 2) Перад паходам парашылі адысціся (у) бок і гадзіны са дзве адпачыць (Я. М.). 3) Страляніна перанеслася і (ў) бок станцыі (Лынькоў). 4) Вунь там хата за карчамі, (як) раз з каміна ідзе дым, коціць лёгкія клубочкі, дужкай звіўшыся (у) гары (К-с). 5) Алёша чытаў пастанову (ў) дзень яе апублікавання, (што) дзённа чуў гаворку пра яе ў сям’і (Шам.). 6) (З) відна (да) цямна гамонка, гаворка (К.). 7) І паплёўся старэнькі (да) хаты, растрывожаны, злосны такі (Бядуля). 8) Аляксей спыніўся як бы таму, што (у) ніз з узгорка вяла пясчаная дарога (Шам.).

Практыкаванне 3. Складзіце сказы з прыслоўямі і блізкімі да іх спалучэннямі прыназоўнікаў з назоўнікамі.

Дахаты – да хаты, уночы – у ночы, увосень – у восень, зверху – з верху, спачатку – з пачатку, удалечыні – у далечыні.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16