Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення

Да назоўнікаў III скланення адносяцца назоўнікі ж. р. з нулявым канчаткам: мыш, печ.

аснова на мяккі і цвёрды зычны

аснова на зацвярдзелы зычны

Н. скл.

зелень, глыб

поўнач, Сібір

Р. скл.

зелені, глыбі

поўначы, Сібіры

Д. скл.

зелені, глыбі

поўначы, Сібіры

В. скл.

зелень, глыб

поўнач, Сібір

Т. скл.

зеленню, глыб’ю

поўначчу, Сібір’ю

М. скл.

у зелені, у глыбі

на поўначы, у Сібіры

Практыкаванне 1. Запішыце назоўнікі ў давальным і месным склонах.

Бацькаўшчына, парог, рака, дарога, возера, сын, бацька, легенда, хустка, гусляр, ключ, дзяжа, дачка, лагер, музыка, музыка, казка, полк, бензін, майстар, летапіс, ход, гонар, бераг, стараста, ноч, ціш, вока, герой, рэч, імя, полымя, баец.

Скланенне назоўнікаў у множным ліку

Назоўнікі ўсіх трох скланенняў у множным ліку змяняюцца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, маюць агульныя канчаткі.

У назоўным склоне пры цвёрдай і зацвярдзелай аснове маюць канчатак : вёсны, гарады, крэслы; пры мяккай аснове і аснове на г, к, х - : станцыі, дні, палі; у назоўніках з суфіксам –анін-(-янін-) – пішацца канчатак : мінчанін – мінчане.

У давальным - -ам (-ям): картам, гульням, грыбам, азёрам, рэчам, плыням.

У вінавальным склоне назоўнікі, што абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, маюць канчаткі -і, - ы: палі, банкі, рэчы.

Назоўнікі, што абазначаюць адушаўлёныя прадметы, маюць канчаткі -аў (-яў), - оў(-ёў), - ей (эй) і нулявы канчатак: студэнтаў, салдат, дзяцей, магчымасцей.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

У творным - -амі (-ямі): песнямі, дрэвамі, скронямі. У некаторых словах можа ўжывацца варыянтны канчатак -мі: слязамі – слязьмі; а таксама форма на -ыма: вачыма, грашыма.

У местным - -ах (-ях): пры бярозах, на палях, на сенажацях.

Родны склон: назоўнікі першага скланення маюць канчатак -аў (-яў), калі іх аснова заканчваецца збегам зычных: брытваў, гульняў; падоўжаным зычным: ванна – ваннаў. Нулявы канчатак ужываецца ў назоўніках, аснова якіх заканчваецца адным зычным: дарога – дарог, хата – хат; збегам зычных, апошні з якіх гук [к]: вёска – вёсак, думка – думак; у назоўніках, якія заканчваюцца на -ія(-ыя): станцыя – станцый, армія – армій.

Назоўнікі другога скланення, як правіла, маюць канчаткі -аў(-яў), оў (-ёў): вынікаў, вучняў, палёў, радзей - -эй(-ей): плячэй, вушэй, гасцей.

У назоўніках трэцяга скланення пад націскам ужываецца пераважна канчатак -эй(-ей): мышэй, касцей; не пад націскам - -аў(-яў): далоняў, рэчаў.

Сустракаюцца і варыянтныя канчаткі: пячэй – печаў, сенажацей – сенажацяў.

Практыкаванне 1. Запішыце назоўнікі ў форме назоўнага склону множнага ліку.

Камень, крыло, павуціна, ліст, полаз, бервяно, корань, кол, калена, варона, прылада, колас, звер.

Практыкаванне 2. Запішыце словы ў родным склоне множнага ліку.

Кухня, чытальня, пякарня, прыбіральня, песня, сотня, вішня, яблык, канюшня, лазня, майстэрня, чарэшня, гераіня, пральня, цырульня, цагельня, сыраварня, кнігарня.

Практыкаванне 3. Запішыце назоўнікі ў назоўным склоне множнага ліку і форме зборных (калі яны маюць такія формы).

Узор. Акно – вокны. Крыло – крылы, крылле.

Акно, беларус, брыво, боль, возера, вулей, верабей, галава, галіна, дагавор, дырэктар, заяц, інжынер, камень, калена, крыло, кураня, купіна, леў, лёд, май, мох, племя, права, пяро, рог, роў (земляны), рот, рэмень, сук, снягір, фронт, шафёр.

Скланенне ўласных назоўнікаў

Прозвішчы на -а(-я), калі яны належаць асобам жаночага полу, скланяюцца, як назоўнікі I скланення, калі суадносяцца з канкрэтным прадметам: Бярозка – Бярозкі, Дуброва – Дубровы.

Жаночыя імёны, геаграфічныя назвы на -а(-я) скланяюцца, як назоўнікі I скланення з адпаведнай асновай: Валянціна – Валянціне, Рэчыца – Рэчыцы.

Прозвішчы і імёны на -а(-я), калі яны належаць асобе мужчынскага полу, скланяюцца, як рознаскланяльныя назоўнікі: у родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі назоўнікаў I скланення з адпаведнай асновай, у давальным, творным і месным – II скланення:

Н. скл.

Шарыба, Ясючэня, Асіпенка

Р. скл.

Шарыбы, Ясючэні, Асіпенкі

Д. скл.

Шарыбу, Ясючэню, Асіпенку

В. скл.

Шарыбу, Ясючэню, Асіпенку

Т. скл.

Шарыбам, Ясючэнем, Асіпенкам

М. скл.

аб Шарыбе, Ясючэню, Асіпенку

Імёны і прозвішчы мужчынскага роду, геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на зычны гук, скланяюцца, як агульныя назоўнікі ІІ скланення з адпаведнай асновай.

Прозвішчы жаночага роду, што заканчваюцца на зычны гук, не скланяюцца: Савіч Зося, Садовіч Ганна.

Не скланяюцца ўсе назоўнікі на -ко: Крайко, Санько.

Прозвішчы, геаграфічныя і астранамічныя назвы на -оў(-аў), - еў (-ёў), - ын(-ін) скланяюцца, як агульныя назоўнікі з цвёрдай асновай. Асаблівасці назіраюцца ў творным склоне. У творным склоне прозвішчы маюць канчатак -ым (як прыметнікі): Смалячкоў – Смалячковым, СініцынСініцыным, а геаграфічныя і астранамічныя назвы - -ам (як назоўнікі ІІ скланення): Крычавам, Барысавам, Старобінам.

Практыкаванне 1. Выпішыце назоўнікі ў давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку.

Кастусь, плакса, Лёня, Жэня, ціхоня, сірата, слуга, жук, Тукайла, Коля, Тычына, Грынцэвіч, Шупа, Бірыла, Косця, Шура, Пеця, Кузьма, Ваня, Касцевіч, дзядзька, брат, Прокша.

Практыкаванне 2. Спішыце, раскрываючы дужкі.

1. Тым не меней, спаткаўшы (Міхайла Барута), Сцёпкавага бацьку, ён сказаў: – Добрага сынка маеш, Міхале! (К-С) 2. Пакуль Марына Мікалаеўна размаўляла з (Сяргейка), да іх падышоў Ігнат з сынам і дачкой (П. К.) 3. І цяпер Каці было добра і ад гэтай дружбы з (Валодзя), і ад сяброўства з ёю (Мурашка). (Скр.). 4. За гутаркаю пасыпаліся песні, (запявала) вызваўся Хлор, завёўшы вясельную песню (Ц. Г.). 5. Ён сядзеў спераду побач з (дзядзька Саша), а бацька з (Алёнка) ззаду (Гр.). 6. Часам і Сцёпка са сваім (прыяцель Сымон Галыза) выходзіў на калідор (К). 7. Як там ні было, але дзядзька моцна сябраваў з гэтым (“плакса” Алесь). (В. В.) 8. У 1914 годзе ў віленскім выдавецтве (Марцін Кухта) выйшаў першы паэтычны зборнік (Канстанцыя Буйло) “Курганская кветка” (Е. Л.).

Нескланяльныя назоўнікі

Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і ліках называюцца нескланяльнымі.

Да нескланяльных назоўнікаў адносяцца:

1)  назоўнікі іншамоўнага паходжання, што заканчваюцца на галосны гук: кашнэ, дэпо, амплуа, таксі;

2)  уласныя іншамоўныя назоўнікі, што заканчваюцца на галосны: Дзюма, Дзідро, Тбілісі, Баку;

3)  складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) літаратурнага тыпу: РТС, БДЭУ. Некаторыя абрэвіятуры, утвораныя з першых гукаў слоў, у складзе якіх ёсць галосныя гукі, могуць скланяцца, у такіх выпадках канчаткі абрэвіятур пішуцца малымі літарамі: у ЛіМе, ЛіМам.

Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце, падкрэсліце канчаткі назоўнікаў.

Худое лицо лейтенанта было спокойно, почти бесстрастно, воспаленные глаза устало прищурены. Он говорил надтреснутым баском, изредка скрещивая крупные узловатые пальцы рук, и странно не вязался с его сильной фигурой, с энергичным мужественным лицом этот взгляд, так красноречиво передающий безмолвное горе или глубокое и тягостное раздумье.

Но вдруг он умолк, и лицо его мгновенно преобразилось: смуглые щеки побледнели, под скулами, перекатываясь, заходили желваками, а пристально устремленные вперед глаза вспыхнули такой неугасимой лютой ненавистью, что я невольно повернулся в сторону его взгляда и увидел шедших по лесу от переднего края нашей обороны трех пленных немцев и сзади – конвоировавшего их красноармейца в выгоревшей, почти белой от солнца, летней гимнастерке и сдвинутой на затылок пилотке.

Красноармеец шел медленно, мерно раскачивалась в его руках винтовка, посверкивая на солнце жалом штыка.

(М. Шолохов)

Практыкаванне 2. Вызначце, якія з выдзеленых назоўнікаў маюць правільную, а якія – памылковую форму. Выпраўце памылкі і запішыце сказы.

Палатняныя крыллі ветрака то цяжка ўздымаліся, то падалі ўніз (Лынькоў). Замест цэглаў мне кідалі каменні (Кузьма Чорны). Месяц серабрыў хвалі, на якіх пагойдваліся бярвенні – па рацэ сплаўлялі лес (А. С.). Каб я крыллі лёгкай птушкі-салавейкі мела, у гай вясёлы, гай зялёны я б не паляцела (Куп.). Адгрукатаўшы гнеўным дынамітам, згарнула крылле чорнае вайна (Н. Гілевіч). У глыб зямлі ўвайшлі карані яго, моцна дуб стаіць не варушыцца (К-с). Нямыя распластаўшы крылы, ляжаў арол каля кастра (Гілевіч). Мора калышацца, мора жытнёвае, спелым калоссем звіняць берагі (Т.). Здаецца, жменяю вычарпаеш, а яна (Пціч) сабе бяжыць прабівае дарогу паміж карэнняў і гліны, праточвае каменні, шырые і набіраецца сілы (А. С.).

Практыкаванне 3. Да назваў асоб мужчынскага падбярыце назоўнікі жаночага роду. Знайдзіце назоўнікі, якія не маюць адпаведных формаў.

Акцёр, мінчанін, буфетчык, бухгалтар, верабей, студэнт, выдатнік, галандзец, гарэзнік, гаспадар, голуб, дакладчык, доктар, дарадчык, дзядзечка, дзядуля, дружа, дырэктар, загадчык, спявак, паэт, чэмпіён, пісьменнік, кандуктар, рэаліст, плывец, медаліст, сакратар, фармаўшчык, бібліятэкар, спартсмен.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16