Партнерка на США и Канаду, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
б) Нацерці – нац...раць, дзерці – выдз...раць, прыв...таць, усмешка – усм...хацца, сцелем – рассц...лаем, квецень – кв...тнець, дзеці – дз...цячы, сцерці – сц...раць.
Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
Спалучэнне галосных у іншамоўных словах у рускай і беларускай мовах пішуцца па-рознаму:
[иа] ія, ыя: авиатор – авіятар, специальность – спецыяльнасць
[ио] іо, іа (у пачатку слова): ион – іон, ионизация – іанізація
[ио] іё, ыё, ія, ыя (у сярэдзіне слова): биолог – біёлаг, биология – біялогія, патриот – патрыёт, патриотизм – патрыятызм
[ио] іо, ыо (у канцы слова): трио – трыо, Токио – Токіо
[йо] ё, я: майор – маёр, майонез – маянэз
[ие], [иэ] іе, ые: клиент – кліент, абитуриент – абітурыент
[ие], [йэ] е: фойе – фае, фейерверк – феерверк
Спалучэнні ео, еа, эо, эа на пісьме захоўваюцца нязменна, толькі о не пад націскам пераходзіць у а, а е пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных пераходзіць у э: идеология – ідэалогія, идеолог – ідэолаг.
Выключэнні: Эфіопія, радыё, Йорк, Агайо, Йемен, акіян.
Практыкаванне 1. Запішыце наступныя словы па беларуску. Растлумачце ў іх правапіс спалучэнняў галосных.
Национальный, Иоланта, авианосец, киоскер, автобиография, фейерверк, геолог, Иосиф, фойе, стадион, неон, геотехник, районный, сольфеджио, конвейер, ион, идеология, Иордания, идеальный, рациональный, диагноз, йод, виолончель, Фейербах, идиома, диафильм, патриотизм.
Практыкаванне 2. Спішыце, устаўце прапушчаныя спалучэнні літар. Параўнайце напісанне слоў у рускай і беларускай мовах.
1. На Алеся з магутным ак...нскім рокатам, з раскошным сонечным ззянем накацілася хваля рускай прозы (Б.). 2. На матэматычнай алімп... дзе паспяхова выступілі вучні дзесятага класа. Перш, чым вывучаць твор, мы пазнаёміліся з б...графіяй пісьменніка (М. Танк). 3. Спец...ліст той, хто добра ведае сваю справу (“Звязда”). 4. Лявон сеў на лавачку ля шырокага трату...ру, з таго боку вуліцы, дзе мала хто хадзіў (Грах.). 5. Я не кл...н, каб паказваць сябе (Грах.).
Правапіс прыстаўных галосных і, а
Прыстаўныя галосныя і, а пішуцца ў пачатку слова перад спалучэннем зычных, якое пачынаецца з л, м, р: ільдзіна, імгла, аржаны.
Прыстаўныя галосныя і, а не пішуцца пасля р, л калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: на льдзіне, мора ржаных каласоў.
Не пішацца прыстаўныя галосныя і, а ў сярэдзіне слова пасля прыстаўкі, якая заканчваецца на галосны гук: імчацца – памчацца.
Практыкаванне 1. Пры спісванні замест кропак устаўце, дзе трэба, галосныя і, а. Растлумачце іх правапіс.
1. Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ...ржаных каласоў (К-С). 2. Поле ляжала ўнізе, справа. Там жа ўнізе...мглілася ў тумане прысады (К. Ч.). 3. Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы...льняным палатном (А. Л.). Клянуся бараніць сваю зямлю, крышыць, ...рваць у свеце ўсе аковы (Я. К.). Азалаціла восень поле ...ржышчам, дрэвы – лісцем, гумны – снапамі (К. Ч.).
Правапіс і, ы, й пасля прыставак
Пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук, каранёвы і прыстаўны і пераходзіць у ы: ісці – падысці, іграць – абыграць, ілгаць – абылгаць.
Аднак пасля прыставак -між, - звыш, - контр, - дэз, -суб, - транс, - пан каранёвы і прыстаўны і захоўваецца: міжінстытуцкі, контрігра, звышімклівы, дэзінфармацыя, трансіярданскі.
Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны гук, каранёвы і пераходзіць у ы: ішлі – пайшлі, іграць – выйграць.
Аднак, калі і ўтварае склад, яно захоўваецца і пасля галоснай: ікаць – заікацца, іскрыцца – заіскрыцца.
Практыкаванне 1. Пры дапамозе прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук, утварыце новыя словы.
Іграць, ісці, імёны, ідэйныя, імклівы, інфекцыя, інфармацыя, імжэць, іначай, ініцыятыўны, ілгаць.
Практыкаванне 2. Устаўце прапушчаныя літары.
Вы...грываць на скрыпцы мелодыі, знайсці вы...сце, пра...нфармаваць, за...мальны, за...скрыцца, за...нтрыгаваць, да...маць кпінамі, пра...дзісвет, пры...ск.
Правапіс галосных у складаных словах
Напісанне галосных літар е, ё, я, а, о ў складаных словах, як і ў простых, залежыць ад месца націску:
1. Калі націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы складанага слова каранёвае о пераходзіць у а: чарна/вокі, дабра/быт, нава/бранец.
2. Калі націск падае не на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы захоўваецца каранёвае о: чорна/бароды, добра/зычлівы, высока/адукаваны.
ЗАУВАГА.
У некаторых складаных словах пабочны націск захоўваецца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, у такім выпадку ў першай частцы складанага слова захоўваецца каранёве о: мова/знаўства, збожжа/здача, вока/мгненна.
3. У першай частцы складанага слова заўсёды захоўваецца каранёвае о, калі другая частка пачынаецца з ў: торфа/ўборачны, мароза/ўстойлівы.
4. У складаных словах першыя часткі што, дзевяноста, фота, мота, сто, свое, радыё пішуцца нязменна незалежна ад націску: фотаздымак, мотаспорт, штовечар, стотысячны, своеасаблівы, радыёхвалі.
Выключэнні: фатаграфія, матацыкл, стагоддзе.
5.Часткі слоў паў- і кіна- пішуцца з галоснай а: паў/годдзе, паў/аркуша (але поўнач, поўдзень), кіна/артыст, кіна/ўстаноўка.
6. Літара э ў першай частцы складаных слоў пішацца нязменна: шэра/вокі, рэдка/лессе.
7. Злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам, не пад націскам пішацца злучальная галосная а: часопіс.
8. Пасля мяккіх зычных злучальная я пішацца толькі ў першым складзе перад націскам, у астатніх выпадках пішацца галосная е: жыцця/радасны, вугле/здабыча.
Правапіс зычных
Правапіс зычных д-дз, т-ц
Зычныя д, т перад галоснымі е, ё, і, ю, я і перад ь пераходзяць у дз, ц: сад – садзік, брат – брацік, цёплы, дзённік.
Перад мяккім в зычныя д, т таксама пераходзяць у дз, ц: два – дзве, абодва – абедзве, чатыры – чацвёра; аднак прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім в захоўваецца: адвесці, у бітве.
У словах іншамоўнага паходжання зычныя д і т звычайна захоўваюць цвёрдасць: дыктант, дырэктар, тыгр, тэатр.
Аднак перад суфіксамі -ін-, - ір-, - еец-, - ейск-, -ёр- , перад памяншальным суфіксам -ік зычныя д і т пераходзяць у дз і ц: камандзір, плаціна, індзеец, гвардзейскі, акцёр, білецік. Захоўваюць сваю мяккасць у іншамоўных словах зычныя дз, ц перад ю: дзюна, цюль.
Выключэнні: авантура, турма.
У геаграфічных назвах, уласных імёнах і прозвішчах д і т, дз і ц пішуцца адпаведна вымаўленню: Тэрэза, Уладзіслаў, Дзвіна.
Практыкаванне 1. Перакладзіце словы на беларускаю мову, растлумачце напісанне літар д-дз, т-ц.
Дверь, четверг, двести, Двина, Тверь, Матвеевич, твердый, актер, активный, плотина, декада, тюль, увертюра, авантюра, тираж, директор, баллотировка, подвиг, монтер, пьедестал, ориентир, латинский, конвертик, командировка.
Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
1. Некаторыя спалучэнні зычных у рускай і беларускай мовах пішуцца па-рознаму. Так, са спалучэнняў здн, рдн, здн, рдц, стн, стл, лнц выпадаюць гукі д, т, л: капустный – капусны, сердце – сэрца, проездной – праязны. Аднак у словах іншамоўнага паходжання гэтыя спалучэнні захоўваюцца: кантрастны, фарпостны.
2. На канцы слоў іншамоўнага паходжання спалучэнне [дт] перадаецца літарай т: Шмидт – Шміт, Кронштадт – Кранштат.
3. На стыку прыстаўкі і кораня злучэнне сч звычайна захоўваецца: расчасаць, бесчалавечнасць, счарсцвець.
Выключэнне: нішчымны, рошчына, шчасце, ушчуваць.
4. Злучэнні зычных утваральнай асновы ц, т, ч, к з суфіксальным с на пісьме перадаюцца літарай ц, г. зн. замест цс, тс, чс, кс пішацца ц: шавец+скі – шавецкі, студэнт+скі – студэнцкі, Баранавіч(ы)+скі – баранавіцкі.
Выключэнне: геаграфічныя назвы іншамоўнага паходжання, дзе злучэнне кс захоўваецца: нью-йоркскі, узбекскі.
5. На месцы злучэнняў жс, сс, шс на стыку кораня і суфікса пішацца адна літара с: прыгож+ства – прыгоства, харош(ы)+ство – хараство, таварыш+ства – таварыства.
6. У прыметніках, утвораных ад геаргафічных назваў, зычныя кораня г, з, ж, х, ш перад суфіксальным с захоўваюцца, пры гэтым г, х могуць чаргавацца з ж, ш: Выбарг – выбаргскі, чэх – чэшскі, Каўказ – каўказскі.
7. Злучэнні дс, дч, тч на стыку марфем – кораня і суфікса – на пісьме захоўваюцца: гарадскі, заводскі, зенітчык, дакладчык.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 |


