Партнерка на США и Канаду, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Практыкаванне 1. Перакладзіце, напішыце словы па-беларуску і растлумачце напісанне ў іх спалучэнняў зычных.

Сердце, милосердный, объездчик, Кронштадт, счастье, резчик, проездной, солнечный, переводчик, завистливый, заместитель, Шмидт, переплетчик.

Практыкаванне 2. Пры дапамозе суфікса -ск- утварыце ад дадзеных назоўнікаў прыметнікі.

Чытач, юнак, Брэст, рыбак, студэнт, слухач, зямляк, выдавец, аспірант, чэх, Палессе, Рыга, Добруш, Гарадок, сусед, салдат, калмык, Варонеж, Прага, казак, Асіповічы, Ліда, турыст, Данбас, турак, кіргіз, Каўказ, француз, Волга, таджык.

Правапіс змякчальнага мяккага знака

Змякчальны мяккі знак пішацца пасля мяккіх дз, з, л, н, с, ц у наступных выпадках:

1)  на канцы слова: роўнядзь, завязь, соль і г. д.

2)  у сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад цвёрдым, прытым мяккі знак тут захоўваецца і тады, калі цвёрды зычны пры змене слова становіцца мяккім: цьма – у цьме, вазьму – возьмеш;

3)  пасля мяккага л перад мяккім і цвёрдым зычным: колькі, на льне.

4)  у постфіксе (часціцы) -сьці (-с), суфіксе -еньк - (-эньк-, - аньк-): хтосьці (хтось), кімсьці, кудысьці, маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

Мяккі знак не пішацца:

1)  пасля зычных ж, дж, р, ц (не з мяккага т), ч, ш, б, п, м, в, ф, д, т;

2)  паміж падвойнымі зычнымі: вяселле, кассё, разводдзе;

3)  пасля дз, з, с, ц перад мяккімі зычнымі, якія ў гэтых словах не могуць быць цвёрдымі: свет, снег, звер, дзверы.

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Раздзяляльны мяккі знак пішацца ў наступных выпадках:

1.  пасля мяккіх каранёвых зычных (дз, з, л, н, с, ц) перад галоснымі (е, ё, і, ю, я) у іншамоўных словах: мадзьяр, парцьеры, а таксама ў прозвішчах: Аркадзьеў, Кандрацьеў, Арсеньеў.

2.  пасля літары л ва ўтвораных словах ад дзеяслова ліць і ў некаторых імёнах: льецца, Ульяна.

Апостраф пішацца перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я і націскным і ў наступных выпадках:

1)  пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук: пад’езд, аб’ява, аб’інець;

2)  пасля зычных ж, дж, ч, ш, р, б, п, м, в, ф, г, к, х, д, т: Аж’е, узгор’е, сям’я, Лук’янаў.

Апостраф не пішацца пасля ў: здароўе, салаўіны.

Практыкаванне 1. Спішыце, ставячы замест кропак апостраф ці мяккі знак.

Аб...ем, аб...інець, ад...ютант, бязрыб...е, давер...е, загор...е, з...ява, інтэрв...ю, інтэр...ер, італ...янец, кан...юктура, кампан...ен, кур...ер, кур...зны, Мар...іна Горка, Марэс...еў, медал...ен, павер...е, пад...езд, п...еса, прэм...ера, разб...ю, раз...юшаны, рэл...еф, сен...ер, шматкроп...е, сям...я, Н...ю-Йорк, юл…ян, Аляб...еў.

Практыкаванне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову і растлумачце іх правапіс.

Кочевье, батальон, бью, вьется, взморье, карьер, копье, лукоморье, льется, медальон, мадьяр, объем, объединить, пьедестал, пиявка, соловьи, съехал, серьезный, веселье, колосья, побережье, ночью, радостью.

МАРФАЛОГІЯ

Склонавыя канчаткі наз. I скланення

Да назоўнікаў I скланення адносяцца назоўнікі жан. роду з канчаткамі а, я: эканоміка, бухгалтэрыя.

Склон

аснова на цвёрды зычны

аснова на зацвярдзелы зычны

аснова на мяккі зычны

аснова на г, к, х

Н.

вада

плошча

хваля

кніга

Р.

вады

плошчы

хвалі

кнігі

Д.

вадзе

плошчы

хвалі

кнізе

В.

ваду

плошчу

хвалю

кнігу

Т.

вадой

плошчай

хваляй

кнігай

М.

на вадзе

на плошчы

у хвалі

у кнізе

У назоўніках з асновай на г, к, х у Д. і М. склонах адбываецца чаргаванне зычных: г – з, х – с, к – ц: чаромха – чаромсе, у чаромсе. У назоўніках з асновай на гук к пры чаргаванні з зычным ц пад націскам пішацца канчатак э, не пад націскам – ы: рука – руцэ, у руцэ; абноўка – абноўцы, у абноўцы.

Практыкаванне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

1. Стаяла трывожная цішыня, якая бывае звычайна перад (навальніца). (Лынькоў). 2. Побач (чыгунка), дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой цягнулася жоўтая паласа адталай (зямля). (Я. Колас). 3. Нічога (Таццяна) так не любіла з самага дзяцінства, як гэтую (пара) летняга дня, калі на (вуліца) пачынаюць ісці каровы, паднімаючы хмары пылу і напаўняючы паветра водарам лугоў і малака.(М.) 4. На краі паляны, каля (зямлянка) стаяла невялікая група партызан. Пушча сціхла, як сціхае натоўп людзей у першую (хвіліна) ўрачыстасці.(Л.) 5. І на арбітах касмічных людзі ў сваім караблі зловяць не шум навальнічны – мірнае рэха (зямля). (М. К.).

Практыкаванне 2. Запішыце назоўнікі ў родным, давальным і месным склонах.

Графа, дачка, хваля, мяжа, муха, выпіска, кніга, машына, дрыгва, лазня, легенда, навальніца, смага, брошка.

Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення

Да назоўнікаў II скланення адносяцца ўсе назоўніка ніякага роду і назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: рэферэнт, крэдыт, планаванне.

Склон

аснова на цвёрды і зацвярдзелы зычны

аснова на г, к, х

аснова на мяккі зычны

Н.

дуб, сонца

жук, вуха

край, каваль, семя

Р.

дуба, сонца

жука, вуха

краю, каваля, семя

Д.

дубу, сонцу

жуку, вуху

краю, кавалю, семю

В.

дуб, сонца

жук, вуха

край, каваля, семя

Т.

дубам, сонцам

жуком, вухам

краем, кавалём, семем

М.

на дубе, на сонцы

аб жуку, у вуху

на краі, аб кавалю, у семі

Назоўнікі мужчынскага роду у Р. склоне маюць канчаткі а, я, калі абазначаюць:

1)  канкрэтныя прадметы, асоб, жывых істот: алоўка, брата, зайца;

2)  установы, прадпрыемствы, аб’яднанні: тэхнікума, завода, калгаса, прэзідыума;

3)  часткі цела чалавека, часткі тулава жывёлы: носа, рота, хваста.

Выключэнне: твару

4)  геаграфічныя назвы, населеныя пункты: Мінска, пасёлка;

5)  адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: метра, рубля, дня, года;

Выключэнні: веку, без году тыдзень, з году ў год

6)  спецыяльныя тэрміны: сінуса, косінуса, верша.

Выключэнне: склону

7)  назвы танцаў, спартыўных, народных і картачных гульняў: баскетбола, покера, вальса.

Назоўнікі мужчынскага роду ў Р. склоне маюць канчаткі у, ю, калі абазначаюць:

1)  рэчыўныя прадметы, хімічныя элементы і злучэнні: цукру, вугалю, ёду, фосфару, шоўку, металу;

Выключэнні: хлеба, аўса.

2)  зборныя: гаю, гароху, бэзу, чароту, маку;

3)  з’явы прыроды: дажджу, галалёду, туману;

4)  месца, прастор, напрамак: стэпу, абшару, захаду, усходу;

5)  дзеянні і рух: бегу, кроку, смеху, погляду;

6)  разумовыя паняцці і адчуванні: роздуму, болю, гневу;

7)  грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі, плыні: феадалізму, матэрыялізму, рамантызму.

ЗАУВАГА. Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з канчаткамі а, я і у, ю, у залежнасці ад таго, што яны абазначаюць: на вуліцы шмат народу (зборны); цяжкі лёс гэтага народа (нацыя); мэбля з ясеню (матэрыял); стаяць каля ясеня (дрэва).

Уласныя назоўнікі і назоўнікі, якія абазначаюць асобу, з асновай на мяккі і зацвярдзелы зычны ў М. склоне маюць канчатак у, ю: аб Сяргею, аб герою, аб чытачу.

Практыкаванне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

1. У (лета) пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот (час), калі жыццё прыроды ідзе на спад. (Я. Колас). 2. І ад усёй яго, як з (дуб) збітай, постаці веяла заўсёды (здароўе), жыцця радаснасцю. (Лынькоў). 3. У заключэнне (рэйд) быў нанесены магутны ўдар па чыгунцы (Лынькоў). 4. Яны ішлі праз лес глухой, замеценай (снег) дарогай, на якой не было ні чалавечага (след), ні каляіны, ні нават (знак) ад (капыт) ці полаз (В. Б.). 5. А як перамяніўся пасля (бой) Жэнька, як ажыў, памаладзеў, вярнуў ранейшую жвавасць, маладосць! (Ш.). 6. Каля самага (бераг) стаяў у вадзе голы лазовы ражон. І ніколі не меў (спачын) гэты ражон (Я. Колас). 7. Люблю прыпыніцца на плошчы Перамогі, дзе ля падножжа велічнага (абеліск) палыхае вечны агонь (Г.).

Практыкаванне 2. Запішыце словы ў родным склоне.

Край, мароз, перыяд, працэс, вылет, водгук, гараж, тавар, жаль, вецер, воск, парк, гарох, боль, вінаград, гераізм, пад’езд, май, будынак, хмызняк, партрэт, клопат, роздум, капіталізм, рынак.

Практыкаванне 3. Запішыце назоўнікі ў родным, творным і месным склонах.

Вулей, геній, герой, гай, шалаш, рыцар, палац, госць, ураджай, звер, іней, касец, жанр, чытач, спажывец, цень, шэрань, шахцёр.

Практыкаванне 4. Спішыце, раскрываючы дужкі.

1. Жураўлі праляталі над (поле), забіраючы лета з сабою. 2. Каля (поўдзень) выглянула сонца; мацней запахла летняй (гразь) і зялёнай (вільгаць). (Б.). 3. Побач мужчына ў гэтакім самым (кажух), у касматай з аўчыны (шапка). (Б. С.). 4. Забіўшыся ў куток у адным з аддалённых (пакой), ён [Сымонка] браў у рукі сваю ўлюбёную скрыпку. (Бяд.). 5. Заглянула сонца да (хата), (сутарэнні) праклятых (дні) прошлых развеяўся цень. (Куп.) 6. Ля круглай (плошча) новы мост пралёг над (Свіслач) шырокай. (К. Б.). 7. Вось пры самым (акенца) стаць высокі чалавек у саламяным (капялюш), у цёмна-зялёным (касцюм). (А. С.) 8. Прабілася праз хмары сонца, лісцейка засвяцілася яркай (барвовасць), і гэты водсвет неспадзёўкі адгукнуўся ў (сэрца) упартай (радасць). (А. С.).

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16