Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

«АКТЫВІЗАЦЫЯ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ З ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ НЕДАСТАТКОВАСЦЮ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ АКДУКАЦЫЙНАГА  КАМПАНЕНТА  “ПРЫРОДА І ЧАЛАВЕК” НА АСНОВЕ ПРЫМЯНЕННЯ АСОБАСНА-АРЫЕНТАВАНАГА ПАДЫХОДУ »

Адула Алена Іванаўна, настаўнік-дэфектолаг дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа”



Актуальнасць вопыту

Дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю, асабліва пачатковых класаў, звычайна пасіўна адносяцца да вучэбных заняткаў, якія патрабуюць мысленчай дзейнасці. Для іх характэрна інертнасць, вяласць, інтэлектуальная пасіўнасць, адсутнасць цікавасці да мысленчай дзейнасці.

Кожны сучасны педагог шукае “свае” прыёмы і метады навучання для таго, каб зрабіць навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  жаданым, каб прывіць цікавасць да пазнавальнай дзейнасці, зрабіць іх не проста пасільнымі гледачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу. Важная праблема актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю ва ўмовах інтэграванага навучання можа вырашацца шляхам укаранення прынцыпаў асобасна-арыентаванага падыходу. 

Прадмет “Чалавек і свет” валодае асаблівымі ўласцівасцямі ўздзеяння на асобу. Згодна з яго мэтай на ўроку фарміруюцца жыццёва значымыя веды, уменні, навыкі, спосабы практычнай дзейнасці ў сістэме “чалавек – грамадства – прырода”, якія забяспечваюць развіццё асобы і паспяховае функцыянаванне навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю ў асноўных сферах жыццядзейнасці [8, с.3].

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Мэта вопыту:

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю пры вывучэнні адукацыйнага кампанента “Прырода і чалавек” на падставе асобасна-арыентаванага падыходу.

Задачы вопыту:

    вызначыць прыёмы, метады асобасна-арыентаванага падыходу, якія спрыяюць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў з інтэлектульнай недастатковасцю; арганізаваць дзейнасць вучняў на уроку “Чалавек і свет”, накіраваную на развіццё пазнавальнай актыўнасці; садзейнічаць павышэнню цікавасці да прадмета “Чалавек і свет”; прааналізаваць выніковасць работы і вызначыць эфектыўнасць выкарыстання педагагічных прыёмаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Працягласць работы над вопытам

Доўга працуючы ў школе (больш дваццаці год), пачынаеш разумець, што без нетрадыцыйных формаў правядзення ўрока сёння не абысціся. Выкарыстанне метадаў, прыёмаў, якія спрыяюць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, у маёй педагагічнай практыцы з’яўляюцца не прыгожай моднай тэорыяй, а практычнай дзейнасцю таму, што навучанне дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ў інтэграваным класе прадугледжвае навучанне іх як у складзе ўсяго класа, так і індывідуальна з настаўнікам-дэфектолагам. Арганізую работу навучэнцаў такім чынам, каб яны былі актыўнымі на ўроку; імкнуся каб вучні працавлі не эпізадычна, а на працягу ўсяго ўрока; імкнуся зацікавіць, матываваць навучэнцаў да дзейнасці.

Вядучая ідэя вопыту

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю – адна з умоў паспяховасці навучання, эфетыўнасці школьнай адаптацыі і развіцця асобы ў цэлым. Аптымальнае спалучэнне прыёмаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на аснове асобасна-арыентаванага падыходу прыводзіць да арганізацыі на занятках актыўнай камунікацыі, да арганізацыі мысленчай дзейнасці навучэнцаў; пашырае магчымасці настаўніка і дазваляе яму паспяхова пераадольваць цяжкасці ў адукацыі навучэнцаў пачатковых класаў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Прапанаваныя ў рабоце прыёмы дапамагаюць зрабіць звычайную паўсядзённасць цікавай, насычанай, дапамагаюць правільна і карысна арганізаваць урочны час. Лічу, што толькі сістэматычная, мэтанакіраваная работа ў дадзеным накірунку можа гарантаваць чаканы вынік.

Апісанне сутнасці вопыту

Згодна з думкай большасці педагогаў, што выхоўваць і навучаць, развіваць і карэкціраваць патрэбна без насілля, паважаючы асобу дзіцяці, уважліва выяўляючы, падтрымліваючы і развіваючы здольнасці і схільнасці вучня.

У сваёй педагагічнай дзейнасці ў накірунку акывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю абапіраюся на асобасна-арыентаваны падыход у навучанні, згодна з якім для дасягнення жаданых вынікаў у навучанні такіх дзяцей неабходна захоўваць некалькі ўмоў:

    падтрыманне эмацыянальна-станоўчага фону навучання; выкарыстанне метадаў эмацыянальнай стымуляцыі; дакладнае захаванне сістэмы ахоўнага педагагічнага рэжыму, які выключае ператамленне навучэнцаў [3, с.40].

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці пры вывучэнні адукацыйнага кампаненту “Прырода і чалавек” уключае ў сябе: аптымальнае спалучэнне слоўных, наглядных і практычных метадаў навучання; даступную, эмацыянальную падачу матэрыялу з апорай на асабісты вопыт дзіцяці і стварэнне ўмоў для яго свядомага ўспрымання; індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход да навучэнцаў, аказанне ім розных відаў дапамогі (слоўнай, наглядна-практычнай); стварэнне праблемных сітуацый (распазнаванне супярэчнасцяў, рашэнне элементарных лагічных задач); выкананне вопытаў, практычных работ; здзяйсненне міжпрадметных сувязяў; выкарыстанне дыдактычных гульняў і элементаў займальнасці; уключэнне новых ведаў у сістэму раней сфарміраваных.

Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Апісаныя метадычныя прыёмы не вычэрпваюць усёй разнастайнасці сродкаў, якія прымяняюцца на ўроках “Чалавек і свет” ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі для фарміравання цікавасці да прадмета і актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Аднак паслядоўнае і сістэматычнае выкарыстанне прыведзеных педагагічных прыёмаў, метадаў садзейнічае развіццю пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, развіццю камунікатыўных навыкаў, ствараюцца ўмовы для засваення дзецьмі дастаткова складаных ведаў, уменняў і навыкаў для фарміравання розных здольнасцей вучняў. Кожны ўрок, арганізаваны з выкарыстаннем прапанаваных прыёмаў садзейнічае карэкцыі дэфектаў пазнавальнай дзейнасці і адаптацыі навучэнцаў да далейшай жыццядзейнасці.

Заключэнне

Дадзеная праца прысвечана праблеме актывізацыі пазнавальнай дзейнасці ў малодшых школьнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю. Ступень праяўлення актыўнасці навучэнца з інтэлектуальнай недастатковасцю ў навучальным працэсе – гэта дынамічны, зменлівы паказчык. Лічу, што настаўніку, педагогу па сілах дапамагчы навучэнцу з асаблівасцямі ў развіцці перайсці з нулявога на адносна актыўны або выканаўча актыўны узровень. У многім менавіта ад педагога залежыць, ці зможа навучэнец паказваць станоўчую дынаміку.

Лічу неабходным працягваць работу ў дадзеным накірунку.

Прапаную прыкладнае выкарыстанне прапанаваных у рабоце прыёмаў на розных этапах урока пры вывучэнні адукацыйнага кампанента “Прырода і чалавек”. Пры гэтым хачу заўважыць, што апісаныя прыёмы не вычэрпваюць усёй шматлікасці сродкаў, якія прымяняюцца на уроках “Чалавек і свет” для фарміравання цікавасці да прадмета і актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Вопытам работы дзялілася на раённым метадычным аб’яднанні настаўнікаў-дэфектолагаў, на раённай педагагічнай канферэнцыі па абагульненні вопыту педагагічнай дзейнасці (красавік 2016), прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі” (май 2016).

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Белоус, интеллектуально-познавательной сферы детей дошкольного возраста: Пособие для педагогов, педагогов-психологов дошк. учреждений / . – Мн.: Беларусь, 2002.

2.Інтэрнэт-рэсурс: LearningApps. org – дадатак Web 2.0 для падтрымкі навучання і працэсу выкладання з дапамогай інтэрактыўных модуляў.

3.Ильина, личностно-ориентированных технологий в обучении русскому языку детей с интеллектуальной недостаточностью / // Специальное образование. – 2013. –  №2. – С. 38-47. 

4.Маллер, с ограниченными возможностями: книга для родителей / . М.: Педагогика – Пресс, 1996.

5.Психологическая  характеристика детей с интеллектуальной недостаточностью / Сайт управления специального образования Министерства образования Республики Беларусь. – Режим доступа: http//www. /ru/print. aspx? guid=6283/. – Дата доступа 22.04.2016.

6.Сороко, создания электронных средств обучения для детей с особенностями психофизического развития / // Спецыяльная адуацыя. – 2014. —  №2. — С.30-33.

7.Стребелева, мышления у детей с отклонениями в развитии: Кн. для педагога-дефектолога. – М.: гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2001.

8.Человек и мир. Учебная программа для I – V классов первого отделения вспомогательной школы с русским языком обучения. –  Минск : Министерство образования Республики Беларусь, 2014.

СЕКЦИЯ УЧИТЕЛЕЙ РУССКОГО ЯЗЫКА И ЛИТЕРАТУРЫ

«Активизация познавательной  деятельности учащихся на учебных занятиях русского языка в 5 – 7  классах посредством  творческих заданий»

, учитель русского языка и литературы, государственное учреждение образования «Гимназия №1 г. Островца Гродненской области»



  …Врождённые дарования подобны диким растениям

  и нуждаются в выращивании с помощью учебных занятий.

        Ф. Бэкон

Главная задача учителя – воспитать думающего, активного, творческого и здорового человека. Каждый педагог решает эту задачу по - своему, создаёт собственные методики преподавания, вырабатывает новаторский опыт.

Актуальность опыта

Одной из задач, поставленных перед учителем русского языка  Государственным образовательным стандартом, является «развитие средствами языка интеллектуальной, духовно-нравственной, коммуникативной, гражданской культуры учащихся».  [1]

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23