Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Гульні для чытання двухлітарных прамых адкрытых складоў
Дапамажы пасябраваць літарам
Абсталяванне. Карткі вывучаных галосных і картка з новай зычнай.
Апісаннегульні. Настаўнікпаведамляегульнявуюсітуацыю: “Да нас у госціпрыйшла новая літара”. Ёйстрашнавата: янанікога не ведае. Давайцепазнаёмімяе з галоснымі і дапаможампасябраваць з імі. Зараз нпрывітаецца з “а”. Настаўнік па чарзепадносіцькартку з новайзычнай да картак з галоснымі і вымаўляествораны прамыадкрыты склад – “літарывітаюцца”. Дзеці хорам паўтараюць склад.
Капітаны
Абсталяванне. Ліст паперы з малюнкам мора, на беразе якога на пэўнайадлегласці адна ад адной надрукаваны галосныя; караблік з прораззю, фуражка капітана.
Апісанне гульні. Вучань-капітан, трымаючы ў руках караблік з новай зычнай у проразі, праводзіць яго ад аднаго порту да другога (ад галоснай да галоснай) устанаўліваючы такім чынам, каб зычная апынулася злева ад галоснай: заходзіць у порт. Карабель дае прывітальны гудок: вучань прачытвае створаны склад.

Катаемся з горкі
Абсталяванне. Карткі са складовымі горкамі.
Апісанне гульні. Навучэнец, праводзячы ўказкай па дугах, чытае склады: «Падымаючыся на горку», - павольна, вылучаючы голасам галосныя; «Спускаючыся з горкі,» - хутка. Папярэдне варта звярнуць увагу дзяцей на тое, што дуга як бы злучае дзве літары, чытаць іх трэба плаўна, арыентуючыся на другую літару.
ДАДАТАК 5
Гульні на чытанне слоў і сказаў
Дапамажы жывёлам
Абсталяванне. Малюнкі жывёл.
Апісанне гульні. На дошцы прымацаваны малюнкі жывёл і ўперамешку напісаны іх назвы. Неаходна злучыць крэйдай малюнак жывёлы з яго назвай. Выкліканы вучань выконвае заданне з адным малюнкам. Астатнія дзеці хорам чытаюць словы.
Варыянт 1. Аб’ектам “дапамогі” становяцца расліны, мэбля, посуд і г. д.
Варыянт 2. Аналагічныя заданні кожны вучань выконвае на індывідуальнай картцы.
Чытаем словы з аднолькавым складам
Ма | ма |
ліны | |
шына | |
к | |
ра |
Апісанне гульні. На дошцы злева ад вертыкальнай лініі напісаны адзін склад (першы склад будучых слоў), а справа ад яе - слупок літар і складоў (астатнія часткі слоў). Выкліканы вучань моўчкі паказвае ўказкай агульны склад, а потым адзін са складоў, змешчаных за вертыкальнай лініi. Аднакласнік, якога ён выкліча, павінен сказацьусё слова цалкам.
Птушыны базар
Апісанне гульні. Настаўнік паведамляе гульнявую сітуацыю: “Месца, дзе збіраецца многа птушак, называюць птушыным базарам. Чаму? Кожная птушка падае свой голас, і над гэтым месцам гучыць шматгалосны птушыны гоман. Зараз кожны з вас будзе гучна чытаць тэкст, і такім чынам мы арганізуем у класе “птушыны базар”. Настаўнік падае сігнал, дзеці чытаюць тэкст з “Буквара” на працягу 3-4 хвілін. Потым настаўнік спыняе чытанне і пытаецца, колькі разоў вучні паспелі прачытаць тэкст за гэты час.
ДАДАТАК 6
Гульні з выкарыстаннем складовых табліц
Будуем склад
Апісанне гульні. Да дошкі выклікаюцца тры вучні. Адзін з іх моўчкі паказвае на табліцы зычную, другі - галосную, а трэці – паказвае і чытае склад на перасячэнні гарызанталі і вертыкалі. Правільнасць адказу клас пацвярджае апладысментамі.
Варыянт. Склад чытаюць вучні класа.
Знайдзі пару
Апісанне гульні. Каля дошкі працуюць два вучні. Першы па выбары паказвае і чытае склад з цвёрдым зычным, другі павінен паказаць і прачытаць склад з аднайменным мяккім зычным. Калі ён памыляецца, выклікаецца хто-небудзь з класа. Потым вучні мяняюцца месцамі.
Займальныя квадраты
Ра | Ру |
То | Ту |
Cа | Со |
Апісанне гульні. На дошцы вычэрчваецца квадрат, у якім па прынцыпу складовай табліцы пішуцца прамыя адкрытыя склады. Некаторыя з іх прапушчаны.
Выкліканы да дошкі вучань, прааналізаваўшы прынцып будовы квадрата, павінен упісаць прапушчаныя склады.
Варыянт. Кожны вучань самастойна піша ў сшытку прапушчаныя склады.
Угадай слова
Апісанне гульні. Настаўнік набірае па табліцы слова, паслядоўна паказваючы ўказкай склады. Дзеці ўважліва сочаць за рухамі ўказкі, моўчкі чытаюць слова і па выкліку настаўніка называюць яго.
« ФАРМІРАВАННЕ ЎСВЯДОМЛЕНАСЦІ ЧЫТАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ТВОРЧЫХ ЗАДАННЯЎ » настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа” Багушэвіч Аксана Іванаўна |
|
Актуальнасць
Сёння перад школай стаіць задача ўдасканальваць чытацкую граматнасць, вучыць падрастаючае пакаленне чытаць удумліва і асэнсавана. Малодшыя школьнікі пры пераходзе ў базавую школу павінны авалодаць чытаннем да такой ступені, каб яно стала сродкам іх далейшага паспяховага навучання [3].
Маніторынг, праведзены Нацыянальным інстытутам адукацыі паказаў, што 60 % пяцікласнікаў не спраўляюцца з заданнямі, у якіх патрэбна аналізаваць і ацэньваць змест тэкста. Практыка паказвае, што большасць дзяцей чытаюць неахвотна і мала, лічаць чытанне сумнай і нецікавай справай, таму штонеразумеюць сэнс прачытанага. Сапраўды, сучасныя школьнікі аддаюць перавагу прагляду тэлевізара і гульням на камп’ютары, што адмоўна ўздзейнічае на фарміраванне ў пачынаючага чытача ўсвядомленага чытання і цікавасці да кнігі. Гэта не задавальняе ні бацькоў, ні настаўнікаў.
Такім чынам, прадстаўленыя аргументы даказваюць, што выбар дадзенай тэмы дыктуецца патрабаваннямі часу, паколькі школа павінна выпускаць людзейначытаных, крэатыўных, здольных самастойна набываць новыя веды і прымяняць іх у зменных умовах сучаснасці.
Мэты і задачы педагагічнай дзейнасці
Асноўная мэта маёй педагагічнай дзейнасці ў гэтым накірунку – фарміраванне ўсвядомленасці чытання ў малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання праз выкарыстанне творчых заданняў, у выніку чаго дзеці будуць умець:
- вызначаць тэму і галоўную думку твора;
- вызначаць паслядоўнасць падзей ;
- даваць характарыстыку героя па яго ўчынках і паводзінах;
- выказваць уласныя адносіны да прачытанага.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) садзейнічаць развіццю ў дзяцей здольнасцей паўнацэнна ўспрымаць мастацкі твор;
2) стварыць умовы для праяўлення творчай актыўнасці вучняў;
3) садзейнічаць развіццю цікавасці малодшых школьнікаў да літаратуры, пашырэнню кола чытання навучэнцаў.
Работа па фарміраванні дадзенага вопыту вялася на працягу чатырох гадоў у наступнай паслядоўнасці: вывучэнне літаратуры і распрацоўка сістэмы дзейнасці па фарміраванні ўсвядомленасці чытання малодшых школьнікаў; прамяненне распрацаванай сістэмы ва ўласнай практыцы; аналіз рэзультатыўнасці, абагульненне і апісанне вопыту.
Вядучая ідэя вопыту
Адным з напрамкаў прадмета літаратурнае чытанне з’яўляецца ўключэнне вучняў у творчую дзейнасць, звязаную з чытаннем.
Як паказвае практыка, навучыць дзіця разумець тэкст больш складана, чым авалодаць навыкам чытання. Творчыя заданні на ўроках літаратурнага чытання найбольш эфектыўна фарміруюць у малодшых школьнікаў разуменне і асэнсаванне мастацкага твора, усвядомленае чытанне, дазваляюць адчуць глыбіню і багацце вывучаемага літаратурнага матэрыялу, вучаць разумець учынкі герояў, аналізаваць іх характар, садзейнічаюць развіццю цікавасці да чытання. Выкарыстанне творчых заданняў стварае на ўроках сітуацыі, пры якіх вучні з рознымі здольнасцямі і падрыхтоўкай могуць з задавальненнем уключацца ў пазнавальную дзейнасць, адчуць поспех пры вывучэнні розных літаратурных твораў. Дасягнуць станоўчых вынікаў магчыма толькі ў працэсе сістэматычнай работы.
Апісанне вопыту
У сваёй педагагічнай дзейнасці ў дадзеным накірунку я абапіраюся на метадычныя распрацоўкі [6], [4], [7]. ік адзначала: “Наша задача – вырасціць Чытача, які ўмее разумець прачытанае, адкрыты эмацыянальнаму ўздзеянню тэксту і мае ўласную пазіцыю”[2]. засяродзіла ўвагу на тым, што “разуменне і творчасць - сінонімы”, і асабліва падкрэсліла важнасць выкарыстання на ўроках міні-тэкстаў – прыказак [7]. А. І. Мацвеева адзначала, што сэнс мастацкіх твораў патрэбна тлумачыць на творчым ўзроўні [5].
Па тэорыі І. Р. Гальперына, разуменне тэксту – гэта вылучэнне розных відаў тэкставай інфармацыі: фактуальнай (апісанне падзей, герояў, месца і часу дзеяння), падтэкставай (напрамую не выражанай у словах), канцэптуальнай (сістэма поглядаў, думак і пачуццяў) [7 , с. 3].
Лічу, што мастацкія творы на ўроках неабходна разглядаць як нешта вельмі сапраўднае і прыбліжанае да жыцця дзіцяці, яго ўнутранага “Я”, яго ўласных уражанняў і перажыванняў. Калі гэтага няма, няма і цікавасці да чытання, няма матывацыі. і сцвярджаў: “Чытаць – гэта яшчэ нічога не азначае; што чытаць і як разумець прачытанае – вось у чым галоўная справа” [1, с. 41]. Па меркаванні вядомага крытыка і філосафа І. Ф. Каракіна, станоўчыя адносіны да чытання пачынаюцца з таго часу, калі дзіця адчувае сябе ўдзельнікам падзей, якія адлюстроўвае пісьменнік, калі маленькі чытач “адкрые” асабісты сэнс у тым, што чытае, калі кніга прадстане перад ім у ролі прасторы для рэалізацыі яго ўласнага творчага патэнцыялу [4 ].
Асновай навучання павінна быць не ўзнаўляльная дзейнасць, а творчая, калі большую частку ведаў вучні засвойваюць не са слоў настаўніка, а ў працэсе самастойнага пошуку інфармацыі і спосабаў рашэння творчых задач. Уменне бачыць незвычайнае ў звычайным – вельмі важная якасць у характары малодшых школьнікаў. Дзеці з задавальненнем выконваюць заданні, якія абуджаюць іх фантазію. Аднак акрамя таго, што творчыя заданні на ўроках літаратурнага чытання выклікаюць цудоўны настрой і пачуццё вынаходніцтва, яны развіваюць увагу, мысленне, творчае ўяўленне, фарміруюць звычку чытаць, вучаць атрымоўваць задавальненне ад працэсу чытання.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 |



