Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Самымі распаўсюджанымі прыёмамі творчых заданняў з’яўляюцца прыёмы мастацкай дзейнасці. Іх прымяненне пачынаю ўжо з першага класа. Слоўнікавы запас першакласнікаў вельмі малы для перадачы думак, чытацкіх вобразаў, уяўленняў. Ілюстраванне – той накірунак творчай дзейнасці, які найбольш падыходзіць. Вучні вельмі творча ставяцца да ілюстравання твораў. Асабліва ім падабаецца маляванне серыі малюнкаў, якое дапамагае лепш зразумець дэталі прачытанага. Заўсёды звяртаю ўвагу навучэнцаў на суадносіны малюнка і твора. Падобным заданнем з’яўляецца маляванне ў ходзе чытання, дзе вучні хорам чытаюць тэкст, а настаўнік або вучань малюе графічна на дошцы. Дзеці маюць магчымасць уявіць твор, параўнаць словы аўтара з уласнымі ўражаннямі.
Вучні з цікавасцю ўспрымаюць прыём “мадэляванне ў колеры”. Калі дзіця абазначае падзеі або пачуцці героя колерамі, то трапляе пад іх уздзеянне, тым самым пачынае глыбей разумець сэнс, суперажываць.
Музыка на ўроку літаратурнага чытання спрыяе не толькі эмацыянальнаму ўспрыманню твора, але і выхаванню эстэтычнага густу. Музычная ілюстрацыя часам проста неабходна, асабліва пры вывучэнні вершаў, якія часта сугучны музыцы.
Драматызацыя – гэта від задання творчага характару, які патрэбна выдзеліць, як асабліва важны тэатралізаваны прыём. Прымяняю яго ўжо з 1 класа.
Драматызацыя – гэта асобная форма пераўтварэння ў вобраз, якая дае глыбокае асэнсаванне твора і аўтарскай думкі, выклікае ў малодшых школьнікаў асаблівую зацікаўленасць.
Складанню вершаў пачынаю вучыць з першага класа, выкарыстоўваючы самы просты прыём – падбор рыфмы да слова. Гэту работу праводжу на кожным уроку. Яна не займае вялікую колькасць часу, але актывізуе дзяцей. Вучні з лёгкасцю вучацца падбіраць словы - рыфмаванкі, а пазней складаюць ўласныя вершы.
Творчы пераказ найбольш насычаны прасторай для фантазіі дзіцяці, павышае цікавасць навучэнцаў да вывучаемага літаратурнага твора, з’яўляецца добрым практыкаваннем для развіцця мовы, робіць атмасферу ўрока больш жывой, спрыяе глыбокай усвядомленасці ідэі твора. Выкарыстоўваю прыёмы журналістыкі, якія, на мой погляд, з’яўляюцца для дзяцей справай адказнай і сучаснай. Прыёмы напісання анонса і ліда твора пачынаю ўводзіць з 3 класа. Пры напісанні анонса адзначаю неабходнасць выдзеліць у творы тую думку, якая б зацікавіла чытача і прымусіла б яго прачытаць увесь твор. Вельмі падобны прыём – напісанне ліда да літаратурнага твора. Лід – гэта ўводная частка, першы абзац, вынесеная ў пачатак галоўная навіна падзеі. Функцыя ліда – заахвоціць чытача, устанавіць тон апавядання, а для гэтага патрэбна вельмі добра асэнсаваць прачытанае, зразумець ідэю твора.
Вялікую ўвагу надаю выказванням па апорных словах, сказах. Для гэтага выкарыстоўваю прыказкі. Дзіцячыя версіі мы абмяркоўваем у час раўнапраўнага дыялога. У гэтых умовах усе вучні імкнуцца да таго, каб іх “пачулі”.
Працу над характарыстыкай героя творапачынаю з першага класа. Гэта простыя пытанні пра знешні выгляд і характар героя. З трэцяга класа выкарыстоўваю вусныя і пісьмовыя прыёмы характарыстыкі героя па яго ўчынках і паводзінах.
Цікавай творчай работай, якая стымулюе чытацкі інтарэс, развівае любоў да кнігі, вучыць чытаць асэнсавана, з’яўляецца вядзенне дзённіка чытача. Дзеці вядуць яго ў вольнай форме (блакнот, сшытак, альбом, вусень). Літаратурныя жанры пазначаюцца ў выглядзе геаметрычных фігур, сюжэт твора прадстаўляецца малюнкамі і подпісамі да іх.
Усе апісаныя віды творчых заданняў дапамагаюць мне актывізаваць дзейнасць малодшых школьнікаў, спрыяюць фарміраванню ўсвядомлена ўспрымаць мастацкі твор.
Рэзультатыўнасць і эфектыўнасць вопыту
Для дыягностыкі ўсвядомленасці чытання малодшых школьнікаў выкарыстоўваю тэставыя заданні. Крытэрыі дыягностыкі абраны ў адпаведнасці з мэтай апісанай дзейнасці.
Дынаміку эфектыўнасці і рэзультатыўнасці прадстаўленага вопыту адсочваю на працягу чатырох гадоў, аналізуючы ўзровень фарміравання ўсвядомленасці чытання малодшых школьнікаў.
Абагульняючы атрыманыя рэзультаты, можна сцвярджаць, што сістэматычнае прымяненне творчых заданняў на ўроках літаратурнага чытання сведчыць аб станоўчай дынаміцы фарміравання ўсвядомленасці чытання малодшых школьнікаў, пацвярджаюць эфектыўнасць выкарыстання творчых заданняў на ўроках літаратурнага чытання. Гэта дапамагае мне істотна павысіць якасць урокаў літаратурнага чытання, дазваляе малодшым школьнікам глыбей адчуць літаратурны твор, выхоўвае таленавітага чытача, садзейнічае павышэнню цікавасці да чытання. Творчая работа прыносіць дзецям радасць пазнання, маральнае задавальненне і пачуццё гонару за свае поспехі.
Для прымянення дадзенага педагагічнага вопыту неабходны наступныя ўмовы: валоданне настаўнікам відамі і прыёмамі творчых заданняў, ягозацікаўленасць і крэатыўнасць.
Лічу неабходным працягваць работу ў дадзеным накірунку.
Матэрыялы вопыту маёй педагагічнай дзейнасці могуць быць выкарыстаны настаўнікамі, якія імкнуцца фарміраваць усвядомленае чытанне сваіх навучэнцаў.
Літаратура
1. Внашчанка, В. І. Даследчая работа настаўніка і вучняў на ўроках чытання / В. І. Внашчанка // Пачатковая школа. – 1999. - № 12
2. Гранік, ў Краіну Кнігі. У гасцях у Шчаўкунчыкаў: вучымся вылучаць сэнс / ік, . – М. : НПО “Адукацыя”, 1998. – 256 с. – Ч. 2.
3. Кавалёва, чытання і разумення тэксту / , // Ацэнка якасці адукацыі – 2008. - № 2. – С. 41 – 48.
4. Лакалава, дзеці не любяць чытаць і як фарміраваць у іх цікавасць да чытання / // Пачатковая школа. – 2007. - № 12. – С. 14-19.
5. Мацвеева, А. І. Вучым малодшых школьнікаў разумець тэкст / А. І. Мацвеева. – М., 2005. – 202 с.
6. Няборская, чытаць, або 350 заданняў для чытання вучняў пачатковай школы / . – Мозыр : Белы вецер, 2011. – 108 с.
7. Собалева, і пра чытанне (Аб праблемах разумення тэксту). Гутарка першая: “Пра тое, што і як разумець у тэксце” / // Пачатковая школа плюс Перад і Пасля. – 2007. – 144 с.
«РАЗВІЦЦЁ СЛОЎНІКА МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ЛЕКСІЧНЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ» настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа” Лакевіч Таццяна Станіславаўна |
|
Актуальнасць
Якасць і ўзровень развіцця мовы чалавека залежаць ад таго, наколькі багаты яго слоўнікавы запас. Але для большасці дзяцей нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская. На жаль, родная мова з яе трапнымі выразамі, каларытам не становіцца мовай дзіцячага мыслення. Як паказвае практыка, асноўныя цяжкасці ў актыўным пазнанні беларускай мовы звязаны з недастатковасцю лексічнага запасу малодшых школьнікаў. З усіх ведаў і ўменняў, якімі павінен авалодаць сучасны вучань, адным з самых важных і неабходных для далейшай паспяховай дзейнасці з’яўляецца ўменне дакладна, лагічна выражаць свае думкі, будаваць зносіны ў залежнасці ад сітуацыі, захоўваць змястоўнасць, граматнасць моўнага выказвання, уменне прыгожа гаварыць. Такім чынам, прадстаўленыя аргументы даказваюць неабходнасць мэтанакіраванай паэтапнай работы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў на ўроках беларускай мовы.
Мэта маёй педагагічнай дзейнасці ў гэтым накірунку – развіццё слоўніка малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне лексічных практыкаванняў.
Для таго каб дасягнуць пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы:
садзейнічаць узбагачэнню і пашырэнню лексічнага запасу вучняў; стварыць умовы для ўдакладнення актыўнага слоўніка навучэнцаў; арганізаваць дзейнасць па засваенні лексічнага мінімума, прадугледжанага праграмай; развіваць моўнае пачуццё і моўныя здольнасці малодшых школьнікаў.Вядучая ідэя вопыту
На кожным уроку дзеці сутыкаюцца з новымі словамі, але часцей гэта знаёмства носіць сітуатыўны характар. Сустрэлася незразумелае слова – настаўнік або вучні растлумачылі яго. Аднак такі падыход да слоўнікавай работы не забяспечвае трывалага і эфектыўнага папаўнення лексікону дзяцей. Толькі сістэматычная, мэтанакіраваная лексічная работа можа гарантаваць чаканы вынік.
Апісанне вопыту
У сваёй педагагічнай дзейнасці ў дадзеным накірунку абапіраюся на методыкі, грунтоўна разгледжаныя такімі аўтарамі, якГ. I. Верашчака [1, с. 49], і [4, с. 66], ў [2, с. 90], [3, с. 104].
Паспяховаму развіццю слоўніка малодшых школьнікаў садзейнічае паэтапнае і паслядоўнае выкарыстанне лексічных практыкаванняў, змест якіх залежыць ад напрамка работы, характару лексічнага матэрыялу, падрыхтаванасці класа, а таксама ад тых мэт і задач, што стаўлю перад сабой у кожным канкрэтным выпадку.
Вылучаюцца асноўныя напрамкі развіцця слоўніка малодшых школьнікаў на лексічным узроўні.
1. Узбагачэнне слоўніка адбываецца праз засваенне значэння новых, раней невядомых слоў, засваенне новых значэнняў ужо вядомых слоў.
Асноўнымі прыёмамі работы у дадзеным накірунку з’яўляюцца:
- словаўтваральны аналіз слова; тлумачэнне значэння слова праз кантэкст; уключэнне новага слова ў кантэкст; тлумачэнне значэння слова па слоўніку; паказ прадмета, малюнка або дэманстрацыя дзеяння; разгорнутае апісанне; пераклад слова; увядзенне тэматычных груп слоў.
2. Удакладненне слоўніка адбываецца пры ўдакладненні значэння слоў, пры рабоце з сіномімамі, антонімамі, мнагазначнымі словамі, фразеалагізмамі праз выкарыстанне наступных прыёмаў:
- уключэнне слова ў кантэкст; супастаўленне і параўнанне значэння слова з іншымі; знаходжанне сінонімаў у тэксце, пабудова сказаў з сінонімамі; падбор і заменасінонімаў; састаўленне сінанімічных радоў; падбор антонімаў да дадзенага слова; замена антонімаў у сказе; падбор антонімаў да мнагазначных слоў; знаходжанне слоў, якія маюць некалькі значэнняў; параўнанне значэння слоў у спалучэннях; падбор сінонімаў (антонімаў) да кожнага значэння; пабудова сказаў з мнагазначнымі словамі; удакладненне значэння слова па слоўніку; знаходжанне фразеалагізмаў у сказах; замена адпаведнымі сінонімамі; разгорнутае тлумачэнне фразеалагізмаў; ужыванне фразеалагізмаў у мове.
3. Актывізацыя слоўніка – гэтапрацэс пераносу слоў са слоўніка пасіўнага ў слоўнік актыўны, выкарыстанне розных па значэнні слоў у новай, нестандартнай сітуацыі моўных зносін.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 |



