Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Пры гэтым важнейшай якасцю працэсу з’яўляецца сутворчасць: кожны ўдзельнік творчай групы актуалізуе свой вопыт, рэалізуе свае творчыя магчымасці і пераймае вопыт астатніх.

Схематычна постэр адлюстроўваецца наступным чынам [1, 303]:


Што?

Навошта?

Хто?

Тэма

Калі?

Як?

Дзе?


Пры яго стварэнні можна выкарыстоўваць малюнкі, словы, словазлучэнні, цытаты, знакі, сімвалы, лозунгі і інш. Затым творчымі групамі робіцца прэзентацыя постэра – данясенне важнай інфармацыі да слухачоў, аргументаваны выклад свайго пункту гледжання.

  Не менш эфектыўным творчым заданнем, якое ўспрымаецца сучаснымі школьнікамі “на ўра”,  з’яўляецца састаўленне віктарын, тэстаў, турніраў на аснове тэставых канструктараў. Такія заданні пажадана прапаноўваць вучням індывідуальна або ў парах. Тэставыя канструктары садзейнічаюць развіццю канструктыўнай дзейнасці вучняў, дапамагаюць выклікаць у падлеткаў патрэбу да творчасці, развіваюць лагічнае мысленне, цікаўнасць, камунікатыўнасць і адначасова садзейнічаюць засваенню прадметных кампетэнцый. Каб скласці камп’ютарны тэст або віктарыну, вучню неабходна прапусціць праз сябе шмат інфармацыі па тэме, адабраць галоўнае, каб лагічна і паслядоўна ўключыць  дадзеную інфармацю ў тэставы канструктар.

  Такім чынам, працэс развіцця творчых здольнасцей школьнікаў ідзе праз выкарыстанне разнастайных метадаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з улікам дыферэнцыяцыі, што дапамагае настаўніку выхоўваць творчую асобу, развіваць дзіцячае ўяўленне, успрыманне і мысленне, а таксама садзейнічае высокай матывацыі да вывучаемых прадметаў.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Літаратура

Алексеенко, презентация как средство формирования коммуникативных компетенций/ // Материалы IV Международной научно-методической конференции / под общей ред. . – Омск : Омский государственный институт сервиса, – С. 303. Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь Мотков, самопознания личности : практическое пособие / . – М. : Треугольник, 1993.—С. 112 Педагогический энциклопедический словарь / гл. ред. -Бад. – М., 2007. – С. 51

Майстар-клас для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Тэма: Дыферэнцыраваны падыход пры развіцці творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры сродкамі постэрных прэзентацый і тэставых канструктараў

Мэта: перадаць шляхам узаемадзеяння свой вопыт па рэалізацыі дыферэнцыраванага падыходу пры развіцці творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Ход заняткаў

І. Арганізацыйны этап.

М а й с т а р. Прывітанне, шаноўныя  калегі. Мяне завуць Качкан Тамара Іосіфаўна, я рада ў чарговы раз бачыць вас на сваім майстар-класе і ўпэўнена, што мы папрацуем плённа і з задавальненнем.

ІІ. Матывацыйны этап.

М а й с т а р. Увага! Чорная скрыня! У чорнай скрыні знаходзіцца прадмет, добра ўсім нам знаёмы. Гэты прадмет вынайдзены венгерскім журналістам Ласла Біра, чалавекам, канешне, творчым, з выдатным вобразным і асацыятыўным мысленнем. Дадзены прадмет Ласла Біра адкрыў для сябе, а затым і запатэнтаваў, назіраючы, як хлапчукі ганяюць мяч, а мяч пакідае сляды на мокрай траве, нібы піша. У аснове самога прадмета і ў аснове яго назвы ляжыць звычайны шарык. Цяжка сёння ўявіць работу настаўніка без гэтага прадмета. Канешне, гэта добра нам знаёмая шарыкавая ручка.

  Дадзеная загадка ў чарговы раз пераконвае нас у тым, што творчыя люзі – генератары прагрэсу, менавіта ім дадзены талент бачыць незвычайнае ў простых рэчах. А талент, як сцвярджае педагагічная аксіёма, гэта тое, чым надзелена кожнае дзіця, але і таленавітае кожнае дзіця таксама па-свойму. Зыходзячы з дадзенай аксіёмы, я вызначыла тэму нашага майстар-класа. (Слайд 1).

ІІІ. Этап паведамлення тэмы і вызначэння задач.

М а й с т а р. Тэма нашага майстар-класа “Дыферэнцыраваны падыход пры развіцці творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры сродкамі постэрных прэзентацый і тэставых канструктараў”. Прапаную вам вызначыць для сябе задачы на майстар-клас  з шэрагу прапанаваных.

Я хачу на майстар-класе:

    Выказаць сваё меркаванне пра сутнасць паняццяў “творчыя здольнасці”, “дыферэнцыяцыя”; Паслухаць меркаванні іншых пра сутнасць паняццяў “творчыя здольнасці”, “дыферэнцыяцыя”; Удзельнічаць ў абмеркаванні аб сутнасці паняццяў “творчыя здольнасці”, “дыферэнцыяцыя”; Складаць тэсты, віктарыны ў тэставым канструктары; Разгледзець асновы постэрнай тэхналогіі; Навучыцца рыхтаваць постэрныя прэзентацыі; Быць актыўнымі; Удзельнічаць у абмеркаванні атрыманых вынікаў; Абмяняцца вопытам з калегамі ; У выніку работы атрымаць ўласны творчы прадукт.

ІV. Этап засваення тэарытычных ведаў.

Міні-дыягностыка ўдзельнікаў майстар-класа.

М а й с т а р. Шаноўныя калегі, мы зыходзім з вамі з аксіёмы, што неталенавітых дзяцей не бывае, але кожнае дзіця таленавітае па-свойму. Зараз хачу прапанаваць вам высветліць, якімі ж здольнасцямі валодаеце вы самі. Для гэтага дакраніцеся кончыкамі пальцаў да мочак вушэй. Якая з іх здаецца вам больш цёплай? (Слайд 2). Калі правая, то ў вас лепш працуе  левае паўшар’е галаўнога мозга і наадварот. Калі ж вы ўпэўнены, што абедзве мочкі аднолькава цёплыя, то вы – амбідэкстары, людзі  з добра развітым як левым, так і правым паўшар’ем. Гэта вельмі таленавітыя людзі, лёгка навучаюцца. Прыклад – Леанарда да Вінчы.

  Калегі, як вы лічаце, што мне як майстру можа падказаць такая дыягностыка?  (Людзі надзелены рознымі здольнасцямі). Правільна, людзі надзелены рознымі здольнасцямі. На вашу думку, правільна прапаноўваць ўсім вучням у класе у якасці творчага задання намаляваць ілюстрацыю да твора? Канешне, не. А значыць пры развіцці творчых здольнасцей настаўніку неабходна рэлізоўваць дыферэнцыраваны падыход.

Пабудова панэлі “Творчыя здольнасці”, “Дыферэнцыяцыя” на аснове постэрнай тэхналогіі.

Зараз мы з вамі паспрабуем злавіць двух зайцаў: пазнаёмімся з асновамі пабудовы постэрнай прэзентацыі і патлумачым сутнасць паняццяў “творчыя здольнасці” і “дыферэнцыраваны падыход”. (Слайд 3).

  Постэрная тэхналогія – гэта такая форма навучання дзяцей і дарослых, якая стварае ўмовы для ўзыходжання кожнага ўдзельніка да новых ведаў і набыцця новага вопыту шляхам самастойнага або калектыўнага адкрыцця.

Постэрная прэзентацыя – прадстаўленне чаго-небудзь (інфармацыі, праекта) у выглядзе постэра, выкананага ў тэхніцы калажа. Пры стварэнні постэра можна выкарыстоўваць карцінкі, словы, словазлучэнні, знакі, сімвалы, лозунгі. Працэс набыцця ведаў па постэрнай тэхналогіі можна перадаць так:

творчы працэс – творчы прадукт – асэнсаванне яго заканамернасцей – пастаноўка новых задач – карэкцыя сваёй дзейнасці – новы прадукт.

(Слайд 4).

Мяркуецца, што ўдзельнікі майстар-класа шляхам абмеркавання пабудуюць постэрныя прэзентацыі, якія раскрываюць сутнасць паняццяў “Творчыя здольнасці”, “Дыферэнцыяцыя”,  і ў выніку атрымаюць, прыкладна, наступны прадукт:

V. Этап практычнай дзейнасці.

М а й с т а р. Шаноўныя калегі, зараз прапаную вам уявіць сябе вучнямі 9 класа. Урок беларускай літаратуры. Тэма “Рамантызм у еўрапейскім і беларускім мастацтве”. Вы толькі што праслухалі міні-лекцыю настаўніка з прэзентацыяй па тэме ўрока. А зараз вам прапануецца падзяліцца на дзве групы на выбар. Першая група будзе складаць постэрную прэзентацыю па тэме ўрока. Другая – складаць віктарыну па тэме ўрока на аснове тэставага канструктара. Кожная група атрымае інструментарый для работы.

Работа ў групах

Алгарытм работы для складання постэрнай прэзентацыі.

вызначэнне тэмы постэра; абмеркаванне розных варыянтаў рашэння задачы, адбор найбольш удалых, пастаноўка задач, размеркаванне абавязкаў; выбар матэрыялаў, сродкаў для лепшага данясення інфармацыі; стварэнне сумеснага творчага прадукта (усе ўдзельнікі працуюць адначасова); прэзентацыя постэра (данясенне важнай інфармацыі да слухачоў, аргументаваны выклад свайго пункту гледжання).

Схема постэрнай прэзентацыі


Што?

Навошта?

Хто?

Тэма

Калі?

Як?

Дзе?


Прадстаўленне групамі ўласных творчых прадуктаў.

V. Этап падвядзення вынікаў.

М а й с т а р. Сёння, калегі, вітаецца методыка правядзення ўрока, дзе настаўнік не носьбіт гатовых ведаў, а каардынатар работы на ўроку. Калі мець на ўвазе канкрэтна гэты ўрок, то што атрымліваецца. Педагогу дастаткова зацікавіць вучняў тэмай, узняць  праблему і арганізаваць работу дзяцей. А вучні самі больш глыбока знаёмяцца з матэрыялам, шукаюць рашэнне праблемы, нават заданні для кантролю ведаў па тэме рыхтуюць самі.

Пры такой арганізацыі работы на ўроку якім чынам развіваюцца творчыя здольнасці вучняў?

Якім чынам рэалізуецца дыферэнцыраваны падыход?

VІ. Этап рэфлексіі.

М а й с т а р. Шаноўныя калегі, звернемся да задач, якія вы вызначылі для сябе на майстар-клас. Якія з іх намі рэалізаваны і якім чынам?

Што падалося вам цікавым, складаным, лішнім?

Ці маеце намер выкарыстаць постэрную тэхналогію на сваіх уроках?

Дзякую за працу, за добразычлівасць. Я вельмі задаволена вашай актыўнасцю і крэатыўнасцю. Прадуктам нашай сумеснай дзейнасці стала асвоеная тэхналогія і складзеная вамі ў тэставым канструктары віктарына.

СЕКЦИЯ  УЧИТЕЛЕЙ МАТЕМАТИКИ

«ФОРМИРОВАНИЕ УЧЕБНО-ЛОГИЧЕСКИХ УМЕНИЙ И НАВЫКОВ УЧАЩИХСЯ II СТУПЕНИ ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ НА УЧЕБНЫХ ЗАНЯТИЯХ ПО МАТЕМАТИКЕ ПОСРЕДСТВОМ ПРИМЕНЕНИЯ РАЗНОУРОВНЕВЫХ ЗАДАНИЙ»

,

  учитель математики, государственное учреждение образования «Гимназия №1 г. Островца Гродненской области»


В быстро меняющемся современном мире быть образованным, успешным гражданином достаточно сложно. Основной задачей школы является не научить ребенка чему-то, а научить учиться.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23