Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

  Приложение 4

Приложение 6



ФАРМІРАВАННЕ ЦІКАВАСЦІ ДАТВОРАЎ БЕЛАРУСКАЙ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І ФАЛЬКЛОРУ Ў ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЁМАЎ МАСТАЦКА-МАЎЛЕНЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Трамбовіч Эма Генрыхаўна, выхавацель дашкольнай адукацыі Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа




Беларускія мастацкія творы і фальклор  для дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта адкрыццё імі вобразнага гучання слова, захапляльнай чароўнай мелодыі мастацкага вобраза і паэтычнай рыфмы. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету дзецьмі яскравым, вобразным, малюнкавым.

У працэсе слухання твораў мастацкай літаратуры і фальклору ў дзяцей дашкольнага ўзросту назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго мілагучнасць, рытмічнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.  [2,с.7].

Для фарміравання цікавасці да кнігі праз творы беларускай мастацкай літаратуры і фальклору ў дашкольнікаў, выконваю наступныя ўмовы:

    улічваю ўзроставыя асаблівасці развіцця дзяцей; арганізоўваю штодзённыя чытанні ў вольнай форме, кніжныя куткі (у хатніх умовах і ва УДА); выкарыстоўваю ў рабоце спосабы ўзаемазвязанай дзейнасці педагога і выхаванцаў; далучаю да работы бацькоў дзяцей; узаемадзейнічаю  з бібліятэкай і іншымі структурамі.

Дзіцячая кніга разглядаваецца ў якасці сродка разумовага, маральнага і эстэтычнага выхавання. Па словах інскага,  “чытанне – гэта сцяжынка, па якой выхавальнік дашкольнай адукацыі знаходзіць шлях да сэрца дзіцяці”. і інская згаджаюцца са сказанным вышэй і яны сцвярджаюць, што мастацкая літаратура дапамагае сфарміраваць маральныя пачуцці і ацэнкі, прынцыпы маральных паводзінаў, эстэтычнае ўспрыманне[1, c. 351].

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

       Мастацкая кніга, фальклор даюць выдатныя ўзоры літаратурнай мовы. У апавяданнях дзеці спазнаюць лаканізм і дакладнасць; у вершах – музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць; у казках – трапнасць, выразнасць. З кнігі дзіця пазнае шмат новых слоў, вобразных выразаў, яго гаворка ўзбагачаецца эмацыйнай і паэтычнай лексікай. Валоданне моўнымі выяўленча-выразнымі сродкамі служыць развіццю мастацкага ўспрымання літаратурных твораў[3, с. 59]..

       Мэта маёй педагагічнай дзейнасці ў дадзеным накірунку – фарміраванне цікавасці да твораў  беларускай мастацкай літаратуры і фальклору ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне прыёмаў мастацка-маўленчай дзейнасці.

       Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

Фарміраваць культуру ўспрымання фальклорных і літаратурных твораў. Садзейнічаць далейшаму практычнаму авалоданню мастацка-маўленчай дзейнасцю: пераказ апавяданняў, казак, чытанне на памяць вершаў і інш. Садзейнічаць далейшаму далучэнню да мастацка-маўленчай дзейнасці.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізоўваецца як сумесная мастацка-маўленчая дзейнасць педагога і дзяцей у час нерэгламентаванай дзейнасці, так і самастойная мастацка-маўленчая дзейнасць дзяцей[1, c. 356]. Толькі сістэматычная мэтанакіраваная праца па фарміраванні цікавасці да кнігі ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз творы беларускай мастацкай літаратуры і фальклору дазволіць дасягнуць станоўчых рэзультатаў. Даросламу неабходна паказаць дзіцяці, што ў навакольным жыцці, у яго адносінах з людзьмі можна ўбачыць тыя ж праблемы, што і ў прачытаных мастацкіх творах. Пры гэтым педагогу пажадана самому быць актыўным удзельнікам размовы, выказваць свае думкі аб падзеях, распавядаць пра сябе і сваіх знаёмых. Неабходна звярнуць увагу дзіцяці на яго самога, яго ўнутраны свет, даць магчымасць асэнсаваць і ацаніць свае дзеянні, адносіны, намаганні. 

       У сваёй педагагічнай дзейнасці ў дадзеным накірунку апіраюся на працы , Б. І. Яшынай, інінай і іншых аўтараў. Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці выступае родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, з’яўляецца першай крыніцай, “праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет”, ”праз родную мову льецца шырокая магутная плынь, людкуючы розум і пачуцці дзяцей” [5]. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай літаратуры і фальклору развівае ў іх уменне слухаць і разумець твор, эмацыйна адгукацца на адлюстраваныя аўтарам падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім.

       Найбольш істотным крытэрыем адбору дзіцячых кніг, на думку інінай, з'яўляецца мастацкасць і цікавасць іх, як для дзетак, так і для дарослых [2, с. 9].

  Падбіраючы кнігі, абавязкова трэба ўлічваць, што літаратурны твор павінен выконваць пазнавальныя, маральныя і эстэтычныя функцыі, быць сродкам разумовага, маральнага і эстэтычнага выхавання.

З дашкольнікамі імкнуся наладзіць асноўныя віды дзейнасці:

    сумесную мастацка-маўленчую дзейнасць педагога і дзяцей; самастойную мастацка-маўленчую дзейнасць дзяцей.

Да апошняйабавязкова далучаю бацькоў дашкольнікаў, бо чытанне і расказванне дзецям мастацкіх твораў павінны стаць штодзённым[2].

У сумесную мастацка-маўленчую дзейнасць педагога і дзяцей ў час нерэгламентаванай дзейнасці ўключаю наступныя  формы работы:

1.Гульні-драматызацыі.

2.Сеансы актывізуючых зносін-дыялогаў выхавальніка з дзецьмі ў сумеснай дзейнасці, якая не мае строгай запланаванай праграмы, будуецца на імправізацыі, сумеснай творчасці педагога і дзіцячага калектыву.

3.Сеансы актывізуючых зносін па разглядванню ілюстрацый да мастацкіх твораў; прагляд літаратурных перадач па тэлебачанні.

4.Правядзенне літаратурных віктарын і літаратурных ранішнікаў.

       Мэта самастойнай мастацка-маўленчай дзейнасці дзяцей – развіццё творчых здольнасцей [4, с.82]. Тут вызначальнымі формамі работы з'яўляюцца розныя віды настольнага тэатра, разглядванне ілюстрацый да мастацкіх твораў, самастойнае складанне цікавых кніг з малюнкаў дзяцей, маляванне альбомаў у адпаведнасці са зместам мастацкага твора, гульні-драматызацыі па змесце мастацкіх твораў і інш. [1, c. 354].

  Цікавай формай азнаямлення дзяцей з літаратурным мастацтвам з’яўляецца правядзенне тыдня кніжкі, у якім могуць прымаць удзел дзеці ўсіх узроставых груп. Ва ўстанову дашкольнай адукацыі запрашаюцца пісьменнікі і паэты, праводзяцца літаратурныя ранішнікі, віктарыны, тэатральныя спектаклі, кніжныя выставы. ( Дадатак 1).

  Вызначальным для арганізацыі мастацка-маўленчай дзейнасці выступае той факт, што мастацкая літаратура актыўна ўключаецца ў вядучы від дзейнасці дзяцей – гульню, у дадзеным выпадку, гульню-драматызацыю.

Актыўнаму ўспрыманню дзецьмі мастацкага твора спрыяюць такія метады, як гутарка пасля чытання, паўторнае чытанне.

Развіццю навыкаў арыентацыі дзяцей у эмацыйнай пабудове твора, разуменню яго зместу і запамінанню паслядоўнасці эпізодаў, а таксама вызначэнню асноўных сродкаў эмацыйнай выразнасці спрыяюць такія метады як пераказ, імітацыя, драматызацыя. Тую ж функцыю выконваюць наступныя метадычныя прыёмы: слоўнае маляванне, слоўная гульня, складанне псіхалагічнай літаратурнай характарыстыкі героя.

Падчас знаёмства з паэзіяй выкарыстоўваю разнастайныя прыёмы. Да іх адносяцца: выразнае чытанне верша, шматразовае яго паўтарэнне, суправаджэнне чытання рознымі рухамі і дзеяннямі, паказ нагляднасці, гульнывыя практыкаванні.

На падставе вопыту і аналізу літаратуры мною распрацавана сістэма работы з дзецьмі па фарміраванні цікавасці да мастацкай літаратуры і фальклору,  якая ўключае наступныя напрамкі.

1. Стварэнне прадметна-развіццёвага асяроддзя. ( Дадатак 2).

2. Работа з дзецьмі, бацькамі, таварыствамі. ( Дадатак 3).

Вось гэтак крок за крокам, гартаючы старонкі кніг беларускіх пісьменнікаў, мы ствараем яскравы, эмацыянальна насычаны, непаўторны вобраз роднай краіны.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Алексеева, М. М., Яшина, развития речи и обучения родному языку дошкольников / . –Учебное пособие для студентов высших и средних педагогических учебных заведений - 3-е изд., стереотип. - М.: Издательский центр «Академия», 2000. - 400 с. - с. 351 - 376. Дубінінна, ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратурай і фальклору: дапам. для педагогаў установы дашк. адукацыі / ініна. - Мінск: Новое знание, 2016. - 208 с. Дубініна, -метадычныя парады па азнаямленні дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай і фальклорам / ініна. // Пралеска. - 2015. - № 7. - С. 59-66. Кавалевіч, ўныя гульні і практыкаванні ў развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту / іч // Профессиональное сопровождение развития личности: сборник материалов республиканской научно-практической конференции студентов и магистрантов. Брест: Изд-во БрГУ, 2013. – С. 81-83. Вучэбная праграмма дашкольная адукацыі. Мінск.: НІА, 2012. - 406 с. Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 01.01.01 г. N 146 «Об утверждении образовательных стандартов дошкольного образования». Што пачытаць з дзеткамі на беларускай мове? [Электронны рэсурс] / Рэжым доступу: http:///.

Секция  учителей начальных классов


«ФАРМІРАВАННЕ  НАВЫКУ ЧЫТАННЯ Ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ  НА  ЎРОКАХ  НАВУЧАННЯ  ГРАМАЦЕ ПРАЗ  ДЫДАКТЫЧНУЮ  ГУЛЬНЮ»

настаўніка пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гудагайская сярэдняя школа” Барысевіч Марыі Эдвардаўны

Актуальнасць вопыту

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23