Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Важнейшая задача сучаснай адукацыі заключаецца ў павышэнні чытацкай актыўнасці і інтарэсу да кнігі ў навучэнцаў, так як чытанне з'яўляецца ключом да паспяховага асваення ўсёй школьнай праграмы і адыгрывае важную ролю ў выхаванні і развіцці чалавека. Але ў век інфармацыйных тэхналогій роля кнігі істотна змянілася, любоў да чытання падае.
Як паказвае практыка, часцей за ўсё адсутнічае сямейнае чытанне, дзеці амаль не знаёмы з кнігай.
Вынікі маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе сведчаць, што больш за палову навучэнцаў 5-ых класаў не валодае чытаннем у такой ступені, каб выкарыстоўваць яго як сродак далейшага паспяховага навучання.
Аднак чытанне – гэта асноўны навык, які павінен быць сфарміраваны ў кожнага дзіцяці пры паступленні ў школу. Менавіта на этапе навучання грамаце, малодшыя школьнікі авалодваюць складаным механізмам чытання.
Справа ў тым, што шасцігадовы першакласнік толькі фармальна вучань. Гульня “не адышла” з яго жыцця. Рэзкая змена гульнявой дзейнасці на вучэбную адмоўна ўплывае на псіхіку дзіцяці.
Таму неабходна пры навучанні чытанню прымяняць такія метады навучання, якія дазволяць “размыць” мяжу паміж гульнёй і вучобай, зробяць змену вядучых відаў дзейнасці не такой адчувальнай для дзіцяці, а сам працэс навучання больш рухавым і разнастайны. Гэта можна ажыццявіць з дапамогай дыдактычнай гульні. Яна якая спалучае ў сабе навучанне з гульнявой формай яго арганізацыі, злучае пазнавальную і займальную функцыю, дае паўнацэннае разумовае развіццё.
Такім чынам, прадстаўленыя аргументы даказваюць, што адным са сродкаў, які дазваляе ўжо ў перыяд навучання грамаце зняць адмоўнае стаўленне да навучання чытанню, з'яўляецца дыдактычная гульня, якая ў найбольшай ступені адпавядае асаблівасцям псіхічнага развіцця дзяцей шасцігадовага ўзросту.
Мэта вопыту
Мэтай сваёй дзейнасці ў гэтым накірунку я бачу ў фарміраванні навыкаў чытання ў малодшых школьнікаў на ўроках навучання грамаце праз дыдактычную гульню.
Задачы вопыту
- cтварыць умовы для развіцця фанематычнага слыху, фарміравання навыкаў гукавога аналізу слова; арганізаваць дзейнасць па засваенню літар беларускага алфавіта; садзейнічаць фарміраванню навыку чытання; развіваць цікавасць да чытання як сродку пазнання.
Апісанне сутнасці вопыту. Дадзены вопыт абапіраецца на тэарэтычную аснову , , згодна якой гульнёвая дзейнасць як вядучая ў дашкольным дзяцінстве яшчэ не страціла свайго значэння ў малодшым школьным узросце, таму апора на гульнявыя формы і прыёмы - гэта найбольш адэкватны шлях ўключэння дзяцей у вучэбную работу.
Дыдактычная гульня - гэта від вучэбнай дзейнасці ва ўмовах мэтанакіраванага навучання, які характарызуецца высокай пазнавальнай зацікаўленасцю. У дыдактычнай гульні асноўным тыпам дзейнасці з'яўляецца вучэбная, якая ўплятаецца ў гульнявую.
Дыдактычныя гульні, з аднаго боку, спрыяюць фарміраванню ўвагі, назіральнасці, развіццю памяці, мыслення, развіццю самастойнасці, ініцыятывы. З іншага - вырашаюць пэўную дыдактычную задачу: вывучэнне новага матэрыялу або паўтарэнне і замацаванне пройдзенага, фарміраванне
Выкарыстанне дыдактычных гульняў з’яўляецца асноўным сродкам фарміравання навыку чытання на ўроках навучання грамаце. Праўда, іх бессістэмнае прымяненне малаэфектыўнае. У сувязі з гэтым я ў сваюй педагагічнай дзейнасці класіфікавала гульні па групах ў адпаведнасці з дыдактычнымі задачамі і зместам курса навучання грамаце па буквары для школ з беларускай мовай навучання. Дыдактычныя гульні былі адабраны з метадычных дапаможнікаў, спіс якіх прыведзены ў літаратуры [3, 7, 9].
Адукацыйны працэс па фарміраванню навыку чытання праходзіць паэтапна, так як ў навучанні грамаце вылучаюць тры перыяды: падрыхтоўчы (далітарны), асноўны (букварны), заключны (паслябукварны). На падставе гэтага ў класіфікацыі паказала, у які перыяд навучання можна выкарыстоўваць тую ці іншую групу гульняў.
Абагульняючы атрыманыя вынікі, можна сцвярджаць, штосістэмнае выкарыстанне і дакладны падбор дыдактычных гульняў на ўроках навучання грамаце садзейнічае высокаму ўзроўню сфарміраванасці навыку чытання ў малодшых школьнікаў.
А калі павышаецца ўзровень валодання навыкам чытання, то назіраецца пастаяннае павышэнне цікавасці ў дзяцей да чытання як віду дзейнасці. А гэта ў сваю чаргу абуджае інтарэс да кнігі і павышае чытацкія кампетэнцыі.
СПIС ЛIТАРАТУРЫ
1.Амонашвили, Ш. А. В школу с шести лет / . – М.: Педагогика, 1986. –176 с.
2. Амонашвили, дети/ . – М., 1986.
3. Антонова, деятельность в процессе обучения учащихся в 1 классе: метод. рекомендации для учителей / . - МН.: Пачатковая школа, 2005. – 192 с.
4. Выготский, и ее роль в психическомразвитии ребенка / // Вопр. психологии. – 1966. - № 6.
5. Жуковская, Р. И. Игра и её педагогическое значение / . - М.: Педагогика, 1975.
6. Леонтьев, развития психики / . – 4-е изд. – М.: Изд. МГУ, 1981.
7. Максимук, гульні для шасцігодак: метад. дапаможнік для настаўніка / . - Мн.: Нар. асвета, 1991.
8. Мухина, ребёнок в школе: кн. для учителя нач. кл. / В. С. Мухина. – М.: Просвещение, 1986.
9. Старжынская, і гуляем разам / Н. С. Старжынская. – Мн.: Нар. асвета, 1994.
10. Сухомлинский, В. А. О воспитании / В. А. Сухомлинский. - М., 1982.
11.Тиринова, грамоте: Тематический контроль. Контрольное списывание. Проверка навыка чтения 1класс: пособие для учителя / . - Мн.: Аверсэв, 2013.
12.Эльконин, учить детей читать / . – М., 1976.
13. Эльконин, игры / . - М.:Владос-пресс, 1999.
ДАДАТАК 1
Гульні на выдзяленне і распазнаванне гукаў
Гук-свавольнік
Абсталяванне. Прадметныямалюнкі.
Апісаннегульні. Настаўнікпаведамляегульнявуюсітуацыю: “У апошні час гукі не слухаюццамяне. Яны пачаліўцякацьсаслоў. Дапамажыцезлавіцьсвавольнікаў”. Настаўнікпаказваемалюнак і называенамаляваныпрадмет, не вымаўляючыпершагагуку: “Гэта...рак (грак)”. Дзецівымаўляюць слова правільна і называюцьгук, які “збег”, - [г]. Спачаткунастаўнікпрапануесловытыпу...луг - плуг, ...лён - клён, ...марка – хмарка, потым - ...абака - сабака і так далей.
Варыянт. Вучні, выкліканыя да дошкі, паказваюць малюнкі і вымаўляюць словы з гукам-свавольнікам.
Апошні гук у слове - за табой
Абсталяванне. Прадметныя малюнкі, цацкі.
Апісаннегульні. Настаўнікпаказваепрадмет на малюнку, называеяго, не дагаворваючыапошнігук: сто... (стол). Вучні хорам дагаворваюцьнеабходныгук [л].
Варыянт. Адказваеадзінвучань, перадякім“сігнальшчык” (ранейвыбранывучань) ставіць “сігнал” - цацку.
Хто лепш слухае?
Апісанне гульні. Настаўнік называе слова, дзеці падымаюць рукі (пляскаюць у далоні), калі ў слове ёсць азначаны гук. Вучні, якія памыліліся, плацяць фанты. Потым, каб выкупіць фант, дзіця павінна выканаць фанетычнае заданне: падлічыць колькасць складоў у слове, вызначыць націскны склад, назваць першы (апошні) гук, паслядоўна пералічыць усе гукі слова. Заданні падбіраюць вучні класа.
ДАДАТАК 2
Гульні на дзяленне слоў на склады, вызначэнне месца націску ў слове
Незвычайныя кветкі
Абсталяванне. Карты з контурамі шасціпялёсткавых кветак, наборы пялёсткаў з малюнкамі жывёл, птушак, раслін і г. д.
Апісанне гульні. Дзеці атрымліваюць па адной карце з контурамі кветкі і канверт з наборам пялёсткаў. Неабходна падабраць для кветкі пялёсткі такім чынам, каб на іх знаходзіліся прадметы, назвы якіх маюць азначаную колькасць складоў (адзін, два або тры).
Варыянт. На пялёстках кветкі павінны быць прадметы, у назвах якіх націскным з’яўляецца азначаны склад (першы, другі або трэці).
Магазін
Абсталяванне. Карткі з лічбамі, прадметныя малюнкі
Апісаннегульні. Настаўнікпаведамляегульнявуюсітуацыю: “Мама паслала вас у магазін за прадуктамі. Купіцьтое, штотрэба, вы зможацетады, каліправільнапрагаворыце слова-назвупрадуктаў па складах і пакажацеіхколькасцьлічбай на картцы”.
Адгадай слова
Абсталяванне. Прадметныямалюнкі.
Апісаннегульні. Нанаборнымпалатне тыльным бокам да вучняўвыстаўленыпрадметныямалюнкі. Настаўнікздымаеадзін з іх, не паказваючывучням, і вымаўляепершы склад назвынамаляванагапрадмета. Дзеціпрыдумваюцьсловы, якіяпачынаюцца з азначанага складу. Каліхто-небудзь, нарэшце, адгадваеназвупрадмета, то атрымлівае права загадацьнаступнае слова.
Варыянт. Словызагадваюцьдзеці па сваіхмалюнках, якіяатрымліваюць ад настаўнікаперад урокам.
ДАДАТАК 3
Гульні на запамінанне графічнага абрысу літар, суаднясенне гукаў з адпаведнымі літарамі
Паўлітарынка
Абсталяванне. Шырма, карткілітар з класнайкасы.
Апісаннегульні. Настаўнікхаваекартку з літарай за шырму, затымвысоўваечасткукарткітакімчынам, каб была бачнапаловалітары (верхняя, ніжняя, правая, левая). Дзеціназываюцьлітару.
Звяжырукавічкі
Абсталяванне. Папяровыярукавічкі (кожная пара рукавічакаднолькавага колеру з аднайменнымілітарамі).
Апісаннегульні. На дошцыўроскідкупрымацаванырукавічкі. Дзеці па выклікунастаўнікавыходзяць да дошкі, знаходзяць пару рукавічак з аднолькавымілітарамі, злучаюцьіхкрэйдай (“звязваюць”) і гавораць: “Я звязаўрукавічкі з літарай эн”.
Варыянт 1.Выкарыстоўваюццарукавічкі, на адной з якіх вялікаялітара, на другой - маленькая.
Варыянт 2.Выкарыстоўваюццарукавічкі, на адной з якіх друкаваная літара, на другой – пісьмовая.
Вочкі спяць, а ручкі працуюць
Абсталяванне. Алфавіт з пластмасыабокарткі з наклеенымі на іхлітарамі з дробназярністайнаждачнайпаперы.
Апісаннегульні. Выкліканамувучнюзавязваюцьвочы і падводзяць да пластмасавыхлітарабоўручаюцькартку з літарай з наждачнайпаперы. Абводзячыпальцамілітару, вучаньпавіненздагадацца, якуюменавітаёнтрымае, і назвацьяе. Правільныадказаднакласнікіацэньваюцьапладысментамі.
ДАДАТАК 4
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 |


